• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 10:59
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Общество

Жухавічы турыстычныя: адна назва, дзве гісторыі

by Екатерина Жамойда
15.04.2026
в Общество, Спорт и туризм
Жухавічы турыстычныя: адна назва, дзве гісторыі
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Карэліцкая зямля вядома сваімі таямніцамі, цікавымі месцамі, багатай гісторыяй. Акрамя шырока вядомага мястэчка Мір, ёсць яшчэ шмат населеных пунктаў, якія маюць цікавую гісторыю, рэшткі якой далятаюць да нас праз кнігі, гістарычныя дакументы, аповеды мясцовых жыхароў. Адным з такіх мястэчкаў з’яўляюцца Жухавічы. Адна назва, дзве гісторыі, дзве вёскі, Малыя і Вялікія Жухавічы.

Аграгарадок Жухавічы

Мястэчка Жухавічы ўпершыню ўпамінаецца ў XVI стагоддзі як маёнтак Жухавічы, які ў 1449 годзе М. Неміровіч атрымаў ад вялікага князя літоўскага. Зараз гэта аграгарадок з развітай інфраструктурай. Ёсць школа, ФАП, крамы, Дом культуры, музычная школа і сельгаспрадпрыемства. Цікава тое, што паміж Вялікімі і Малымі Жухавічамі амаль няма адлегласці, дзе заканчцваецца адна, там адразу пачынаецца другая вёска. На мяжы населеных пункаў размешчана брацкая магіла, уключаная ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Тут пахавана 149 ваяроў і мірных жыхароў, якія загінулі летам 1944 года пры вызваленні вёскі і наваколля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Спачатку ў 1959 годзе быў усталяваны помнік вышынёй каля 4,5 метра і ўяўляў сабой дзве фігуры ваяроў: адзін трымае аўтамат і сцяг, а другі ўскладае вянок. Пасля, у 1975 годзе, помнік быў дапоўнены «крыламі», на якіх выбіты прозвішчы загінулых. Магіла і помнік з’яўляюцца месцам смутку і памяці. Штогод тут праводзяцца мітынгі, гадзіны памяці, дзе кожны жыхар альбо госць зможа ўшанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Насупраць брацкай магілы знаходзіцца галоўная плошча аграгарадка, дзе размясціліся адміністрацыйны будынак адной з магутных гаспадарак раёна — СВК “Жухавічы”, калгасная крама і Жухавіцкі Дом культуры.

Калі зазірнуць у Дом культуры, то там вас чакае шмат цікавага. Да нашых дзён на сценах танцавальнай залы захавалася мазаіка 1970-х гадоў, якая вяртае ў савецкае мінулае.

— Як бачыце, наша мазаіка адлюстроўвае асноўныя этапы жыцця чалавека, — расказвае загадчык Жухавіцкага Дома культуры Святлана Абламейка. — На жаль, мы не ведаем імя таго майстра, які выкладваў гэту мазаіку. Але на яе паглядзець да нас часта завітваюць госці з розных куткоў Беларусі і нават з Расіі.

Калі ўваходзіш у залу на процілеглай сцяне, позірку паўстаюць жнеі, якія трымаюць сноп спелых каласоў і бохан свежага хлеба — сімвал дабрабыту і багацця. Злева паўстаюць адразу тры карціны.  Калі глядзець злева направа, то на першай карціне адлюстраваны падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі. На другой — чалавек у промнях сонца, які імкнецца ўверх. Завяршае карціна, дзе на першым плане жанчына, якая трымае немаўля, за яе плячыма — працаўнік і касманаўт.

— Лічу, што на гэтай сцяне адлюстравана гісторыя, развіццё чалавечага існавання. Чалавек пад сонцам — імкненне да развіцця, да лепшага. Жанчына з немаўляткам, працаўнік і касманаўт — новае жыццё, прагрэс, росквіт, — працягвае Святлана Іванаўна.

Над уваходам у танцавальную залу адлюстравана стужка, у якой, трымаючыся за рукі, танчаць людзі. Па меркаваннях загадчыцы Дома культуры, гэта сімвал адзінства, сяброўства і яднання. Але не толькі гэтым можа ўразіць наведвальнікаў Жухавіцкі Дом культуры. Крыху далей па калідоры змесцаваўся этнакуток “Беларуская хатка канца ХІХ – пачатку ХХ ст.” Як кажа Святлана Абламейка, у ім змяшчаюцца экспанаты, сабраныя на тэрыторыі Жухавіцкага сельсавета.

— Этнакуток быў створаны ў 2018 годзе з мэтай захавання і перадачы народнай культуры побыту жыхароў карэліцкіх вёсак і вывучэння традыцыйнай народнай культуры і творчасці беларусаў. Этнакуток напоўнены элементамі старадаўняга інтэр’еру XIX-ХХ стагоддзяў. Як бачыце, тут знаходзяцца вышыванкі, прадметы кухоннага начыння, рамеснай дзейнасці, хатняга ўжытку і іншыя.

На пытанне, чаму менавіта беларуская хатка? Святлана Іванаўна адказвае: гэта падмурак існавання, жыцця чалавека. Сярод усім знаёмых экспанатаў, ёсць і эксклюзіўныя, напрыклад, драўляная калодка для абутку, якая нагадвае нагу чалавека і складаецца з некалькіх састаўных частак.

— У этнакутку мы часта праводзім экскурсіі як для дзяцей, так і для дарослых. Праводзім розныя тэматычныя мерапрыемствы: пасядзелкі, вячоркі, квэсты, тэатралізаваныя прадстаўленні, абрады, майстар-класы. Стараемся максімальна далучыць кожнага да нашай беларускай культуры.

Ёсць у Жухавіцкім Доме культуры і лялечная майстэрня “Лялька ў карагодзе жыцця”, дзе прадстаўлены беларускія нацыянальныя лялькі ручной работы, зробленыя майстрам Аленай Шахавай.

— Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабою спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал, — расказвае Алена Шахава. — У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. У маёй майстэрні прадстаўлены беларускія нацыянальныя лялькі прыкладна ХVII – XVIII стагоддзяў. Для вырабу выкарыстоўваю натуральныя матэрыялы і тканіну. Як вы ўжо заўважылі, усе яны без твараў. Многіх нашых наведвальнікаў цікавіць гэтае пытанне. Нашы продкі верылі, што твар прыцягвае негатыў і злых духаў. Існуе павер’е, што ў ляльку з тварам можа ўсяліцца нечысць.

Як расказвае майстар, з самых найдаўніх часоў лялька была традыцыйнай цацкай беларускага народа. Яны падзяляліся на гульнявыя, абрадавыя і абярэгі.

— У маёй калекцыі прадстаўлены ў асноўным абрадавыя лялькі і абярэгі. Напрыклад, лялька “Вясельная” альбо “Неразлучнікі” ці “Аднаручка”. Яна прадстаўлена дзвюма лялькамі, мужчынай і жанчынай, злучанымі між сабой адной рукой. Лялька з’яўляецца сімвалам яднання мужчыны і жанчыны пасля вяселля. Дорыцца маладым на вяселле. Агульная рука лялькі з’яўляецца сімвалам таго, што з гэтага часу шлюбнай пары трэба будзе разам ісці па жыцці, усе справы ў іх становяцца агульнымі.

Лялькі неаднаразова былі прадстаўлены на раённых і абласных выставах, дзе людзі з ахвотай знаёміліся з гісторыяй беларускай нацыянальнай лялькі, прымалі ўдзел у майстар-класах і набывалі іх. Акрамя гэтага, наведвальнікі Дома культуры часта даюць заказы на выраб лялькі.

— Нягледзячы на тое, што беларуская нацыянальная лялька мяне вельмі моцна захапіла, акрамя іх, у лялечнай майстэрні знаходзяцца і панчошныя лялькі. Іх можна выкарыстоўваць як прыгожы элемент дэкору, як сувенір і крэатыўны падарунак. Сярод такіх лялек ёсць велікодныя зайцы, грашовы гномік і нават Баба Яга.

Кожны жадаючы можа наведаць лялечную майстэрню, падзівіцца разнастайнасцю лялек і навучыцца вырабляць самую простую ляльку, якая можа стаць асабістым абярэгам.

(Працяг будзе)

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Теги: новость дня

Лента новостей

Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

11.06.2026
Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

11.06.2026
Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

11.06.2026
В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

11.06.2026
ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

11.06.2026
Кореличский райисполком предлагает арендное жилье

Кореличский райисполком предлагает арендное жилье

11.06.2026
Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

10.06.2026
Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

10.06.2026
На областных «Дожинках» в Мостах освятили хлеба нового урожая. Посмотрите на каравай Кореличского района

Кореличский райисполком объявляет об открытии приема заявок на участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дожинки–2026»

10.06.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

10.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».