• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.06.2026, 18:47
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Культура

Путешествие в Скоричи, планы о музее, час исторической памяти. Кореличчину посетили потомки белорусского поэта Алеся Милютя (фото+видео)

by
27.10.2018
в Культура, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Што можа Чалавек? Шмат: жыць, тварыць, любіць. А яшчэ пакінуць пасля сябе памяць нашчадкам, каб тыя не забываліся, хто яны і дзе іх карані. Усё гэта – пра карэліцкага паэта Алеся Мілюця і яго сям’ю. 26 кастрычніка, у 74-ю гадавіну з дня смерці творцы, яго родзічы завіталі на малую радзіму.

6 кастрычніка, 110 год таму, у вёсцы Скорычы нарадзіўся Алесь Мілюць, якому было наканавана кароткае жыццё, але выключны лёс. Што цікава, сярод культуролагаў і літаратуразнаўцаў ходзіць міфічная гісторыя пра паэтаў, якіх не стала на 37-м годзе. Сярод іх – Пушкін, Адоеўскі, Хармс, Маякоўскі, Хлебнікаў, Рэмбо, Байран, Бернс. Гэты ўзрост стаў фатальным і для нашага таленавітага земляка. Але моц яго творчасці і памяць удзячных нашчадкаў перамаглі час.

Сонечным кастрычніцкім днём на зямлю продкаў прыехалі родзічы Алеся Мілюця з Брэста і Мінска: унучатыя пляменнікі Ірына Яўгеньеўна Іванова і Яўгеній Яўгеньевіч Пучко, праўнучкі Наталля Ярашэвіч і Юлія Аніскевіч ды 9-гадовая прапраўнучка Аляксандра Ярашэвіч. Ля роднай хаты паэта пад нумарам 18 ў Скорычах іх сустрэлі дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Канстанцінаўна Арцюх, галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Генадзій Анатольевіч Карпаленка і намеснік старшыні ДП “Царука” па ідэалагічнай рабоце Леанід Вячаслававіч Ямелька.

Калі ўнучатыя пляменнікі ўжо былі ў гэтых месцах, то маладое пакаленне родную вёску знакамітага продка наведала ўпершыню. “Збылася мая мара”, — з удзячнай усмешкай падзялілася Наталля Ярашэвіч. А Ірына Яўгеньеўна з задавальненнем распавяла прысутным пра ранейшую абстаноўку ў хаце: “Вось тут стаяла прыгожая канапа ў шляхецкім стылі, а побач – этажэрка з кнігамі. Некаторыя з іх зараз захоўваюцца ў Наталлі”.

Госці агледзелі кожны куток дарагога сэрцу месца. Маленькая Аляксандра, дачка Наталлі, была ў захапленні ад старадаўніх прадметаў сялянскага побыту. “Так, наша Саша вельмі чакала гэтую паездку. Тым больш, яна, як і Алесь Мілюць, схільная да творчасці – ходзіць у музычную школу і хораша спявае, — знаёміла нас з сям’ёй Наталля. – А мы пайшлі іншымі дарогамі ў жыцці. Я – філолаг, Юлія – перакладчык, Наталля Яўгеньеўна – праграміст, а Яўгеній Яўгеньевіч займаецца радыёэлектронікай. Але, хоць у нас і розныя прафесіі, усю сям’ю аб’ядноўвае імкненне вывучаць і зберагаць спадчыну Алеся Мілюця. Я ў юнацтве, дзякуючы падтрымцы доктара філалагічных навук Алеся Іванавіча Бельскага, пісала працы пра прадзеда, нават верш яму прысвяціла. А Наталля Яўгеньеўна шмат часу праводзіць у архівах”. “І учора там была, — далучаецца да размовы жанчына. – Столькі знайшла невыдадзеных вершаў дзядькі Алеся, што хопіць на тры кнігі. І, наогул, калі чытала яго творы, то было адчуванне, што ён знаходзіцца побач, і мы з ім размаўляем праз паэзію”.

Родзічы паэта пакідалі Скорычы натхнёныя і з вялікім жаданнем не раз вярнуцца сюды, каб узрадзіць радавое гняздо. А наперадзе ўсіх чакала ў Карэліцкай раённай бібліятэцы гадзіна гістарычнай памяці “І зноў пяе душа…” да 110-годдзя з дня нараджэння Алеся Мілюця, зладжаная супрацоўнікамі ўстановы і Карэліцкага раённага краязнаўчага музея.

Адкрыла сустрэчу кранальнай музычнай кампазіцыяй на цымбалах выкладчыца дзіцячай школы мастацтваў Святлана Мікалаеўна Гавіна. Добрымі словамі і падарункамі прывітала гасцей начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Міхайлаўна Санчук: “Мы шчыра радыя бачыць вас на карэліцкай зямлі. Гэта знакавая падзея, якая, спадзяемся, стане пачаткам нашага плённага супрацоўніцтва. Сёння тут прысутнічае шмат карэліцкай моладзі, а значыць яны змогуць больш глыбока пазнаёміцца з творчасцю таленавітага земляка. Бо сувязь паміж пакаленнямі павінна быць непарыўнай, а духоўная спадчына – зберагацца і прымнажацца”.

У сваю чаргу Наталля Ярашэвіч пажадала юным карэліччанам ганарыцца сваімі каранямі і абавязкова вывучаць гісторыю роднага краю і сям’і.

“40 год мы не ведалі, што сталася з Алесем Мілюцем на Вялікай Айчыннай вайне, але ніколі не пакідалі надзею на тое, што абавязкова знойдзем адказ, – са слязамі на вачах расказвала Ірына Яўгеньеўна Іванова. – А, між тым, наш продак гераічна загінуў на фронце ва Усходняй Прусіі і быў пахаваны ў брацкай магіле ў Калінінградскай вобласці. Мы зробім усё, каб памяць пра Алеся Мілюця жыла сярод людзей. Ён быў асаблівым чалавекам з вялікім і спагадлівым сэрцам, шчырым і самабытным паэтам, які, меўшы толькі два гады школы за плячыма, змог напісаць такія чароўныя і глыбокія вершы, напоўненыя любоўю да людзей і да роднай зямлі”. Дарэчы, дзякуючы супрацоўнікам бібліятэкі, прысутныя змаглі падчас гадзіны гістарычнай памяці пачуць гэтыя творы.

Напрыканцы сустрэчы родзічы Алеся Мілюця ўручылі памятныя падарункі арганізатарам мерапрыемства – раённай бібліятэцы і краязнаўчаму музею, а таксама дамовіліся пра тое, што разам прыкладуць намаганні, каб у Скорычах у роднай хаце Алеся Мілюця з’явіўся музей паэта.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа аўтара
Сардэчная падзяка за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла цудоўным родзічам Алеся Мілюця, Ліліі Канстанцінаўне Арцюх і Карэліцкай раённай бібліятэцы, Дзмітрыю Уладзіміравічу Арцюху і Карэліцкаму раённаму краязнаўчаму музею!

Алесю Мілюцю

Аб табе дазналася так позна!..
Я нават і не думала раней,
Што прадзед мой – паэт і творца
І што загінуў ты на жудаснай вайне…
Цябе я паважаю і шаную,
Хачу табе даніну памяці аддаць…
Прабач, што я – на “ты”, але душа з душою
Інакш ніяк не можа размаўляць.
Словы ўсе твае жывуць у маім сэрцы,
Не могуць не крануць душы яны.
Закончыць паспрабую ўсё, што не паспеў ты,
Усё, што так хацеў зрабіць ты… да вайны…
Шкада: няма цябе са мною побач зараз,
А я хачу табе аб шмат чым расказаць…
Хачу, каб мяне чуў ты. І гэта мая мара.
Заўсёды буду помніць цябе і шанаваць!

Наталля Ярашэвіч, 2003 г.

♫? ФОТАГАЛЕРЭЯ ?♫

Таксама раім пачытаць па тэме:

♫? «Фонды Кореличского краеведческого музея пополнились ценными копиями документов о жизни и творчестве поэта Алеся Милютя»

♫? «Публикуется впервые! Воспоминания народного писателя Беларуси Янки Брыля о поэте Алесе Милюте»

Лента новостей

Беларусь 22 июня в 12.00 почтит память погибших в Великой Отечественной войне общенациональной минутой молчания

Беларусь 22 июня в 12.00 почтит память погибших в Великой Отечественной войне общенациональной минутой молчания

21.06.2026
Жыхар аграгарадка Жухавічы Аляксей Богуш успамінае дзяцінства, якое прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны

Жыхар аграгарадка Жухавічы Аляксей Богуш успамінае дзяцінства, якое прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны

21.06.2026
В Кореличском районе к административной ответственности за неделю привлечено 12 человек

Житель Кореличского района едва не стал жертвой интернет-мошенников

21.06.2026
Об ответственности за незаконный оборот оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ предупреждают в Кореличском РОВД

Что грозит за незаконное хранение холодного оружия, рассказали в Кореличском РОВД

21.06.2026
16 июля бесплатную консультацию проведут нотариусы Гродненского нотариального округа

Как подарить унаследованную квартиру?

21.06.2026
Прокуратура Кореличского района напоминает об ответственности за нарушение Закона о массовых мероприятиях

По требованию прокуратуры Кореличского района наниматель выплатил шести работникам средний заработок за время трудового отпуска

21.06.2026
За сутки подразделениями МЧС области совершено 40 выездов, из них: 1 – на пожар

За сутки подразделениями МЧС области совершено 40 выездов, из них: 1 – на пожар

21.06.2026
Врач года из Турца, молодые специалисты и медпомощь для кореличчан. 21 июня — День медицинских работников

Врач года из Турца, молодые специалисты и медпомощь для кореличчан. 21 июня — День медицинских работников

21.06.2026
Александр Лукашенко поздравил работников здравоохранения: ваше стремление помогать людям достойно уважения

Александр Лукашенко поздравил работников здравоохранения: ваше стремление помогать людям достойно уважения

21.06.2026
Поздравление руководства Кореличского района с Днем медицинских работников

Поздравление руководства Кореличского района с Днем медицинских работников

21.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».