• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
17.06.2026, 19:48
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Культура

Маленства па-беларуску. Як вучаць роднай мове дзетак з ясляў-сада г.п. Мір

by
30.10.2019
в Культура, Лента новостей, Наука и образование, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Першыя словы на роднай мове, як і першыя крокі дзіцяці, адгукаюцца ў сэрцах дарослых пяшчотай і замілаваннем. З гэтых пачуццяў і распачалося наша знаёмства з беларускамоўнай групай выхаванцаў ДУА “Яслі-сад г.п. Мір”.

Установа даўно набыла статус месца, дзе ўдала спалучаюцца сучасны падыход у пытаннях адукацыі і адданасць традыцыям. Тут не на словах, а на справе дэманструюць, што кожны чалавек з маленства павінен ведаць матчыну мову, народныя песні і танцы ды як з веку ў век адзначаліся святы ў родным краі.

Прычым выхоўваюць у яслях-садзе не толькі рэальна, але і віртуальна. На сайце ўстановы зроблены тэматычныя старонкі “Беларускамоўная група” і “Гавары са мной па-беларуску”, дзе размешчаны вершы, народныя казкі, гульні-карагоды “Полька-Янка” і “Арэлі”, забаўкі “Вожык і мышы”, “Запляціся, пляцень!” і “Рэдзькi”, парады мамам і татам для хатніх заняткаў з дзецьмі, забаўляльна-пазнавальныя матэрыялы па тэмах “Жывёлы”, “Зіма”, “Адзенне. Абутак. Галаўныя ўборы”, “Наша цела. Прадметы гігіены” і багата іншага.

– Як вядома, бацькі ў нашай краіне маюць магчымасць абраць для сваіх дзяцей адну з дзвюх дзяржаўных моў для навучання. І радасна, што на працягу апошніх шасці гадоў мы маем беларускамоўную групу, – дзеліцца ўдалым вопытам загадчык установы Наталля Купрыенка. – Вось і летась 16 дзяцей, пачынаючы з першага малодшага ўзросту, распачалі займальнае падарожжа ў краіну роднага слова. Зараз ім ужо па 4 і 5 годзікаў, яны перайшлі ў сярэднюю групу інтэграванага навучання і выхавання, дзе таксама засвойваюць адукацыйную праграму на матчынай мове. Яна ж застанецца асноўнай для іх і на наступны год, калі яны будуць у старэйшай групе.

Кіраўнік ясляў-сада ўзгадвае, што, калі толькі ўсё пачыналася, было няпроста. Трэба было ў сціслы час арганізаваць адпаведны адукацыйны асяродак, зрабіць інфармацыйныя стэнды па-беларуску. Ды і калектыву давялося прайсці шэраг семінараў і кансультацый па дадзенай тэме. Шмат што рабілася ўласнаруч, тыя ж гульні ці лялечныя тэатры. Цяпер, па меркаванні загадчыка ўстановы, са ўсім значна прасцей, бо апошнім часам у продажы з’явілася шмат матэрыялаў. Гэта найперш датычыцца гульняў, дапаможнікаў, метадычнай літаратуры.

Радасна, што за мінулыя гады ў яслях-садзе былі закладзены добрыя традыцыі. Гэта беларускамоўная пятніца, шырокае святкаванне на працягу цэлага тыдня Дня роднай мовы, конкурс чытальнікаў, дзе разам з дзеткамі ўдзельнічаюць бацькі. На гэтым шляху ўстанове дапамагаюць верныя сябры, сярод якіх Мірская гарпасялковая бібліятэка. Асобная гісторыя – народны тэатр “Батлейка” УА “Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж”. Для дзетак – гэта сапраўдны беларускі цуд. Калі ж ім там яшчэ даюць пакіраваць лялькамі, то радасць малечы не ведае межаў. Цікава і тое, што некаторыя мерапрыемствы з прадстаўнікамі розных структур, напрыклад РАНС, таксама праходзяць па-беларуску. І самае галоўнае, існуе пераемнасць паміж яслямі-садам і сярэдняй школай г.п. Мір, дзе практычна кожны год набіраюцца беларускамоўныя класы.

І гэта далёка не ўсе адметнасці ўстановы. Экскурсію працягвае намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Святлана Петрыман. Разам з ёй мы накіроўваемся да музейнай экспазіцыі, якая здзіўляе багаццем экспанатаў і сімпатычнымі персанажамі-лялькамі. Якраз у гэтым пранізаным духам беларускасці куточку дзеці знаёмяцца з фальклорам. А яшчэ перад намі выдатная інтэрактыўная пляцоўка для праекта “Кола святаў”, дзякуючы якому хлопчыкі і дзяўчынкі на працягу года знаёмяцца з асаблівымі датамі са спадчыны нашых продкаў.

Якраз тут і адбываецца сустрэча з беларускамоўнай групай і выхавальнікам з дваццацігадовым стажам Марынай Пятровіч. Раней яна працавала ў дзіцячым садзе ў Аюцавічах, дзе, да слова, увесь адукацыйны працэс ішоў выключна на роднай мове. У Міры ж любімай справай педагог займаецца трэці год і з усмешкай канстатуе: “Дзецям падабаецца выкарыстоўваць у сваім маўленні роднае слова. Так, спачатку ім складана, шмат незразумелага, але даволі хутка яны звыкаюць і хай з памылкамі, але з гонарам размаўляюць па-беларуску. “Вітаю”, “дзякуй”, “калі ласка” – ужо праз месяц без гэтых слоў нельга ўявіць гаворку нашых хлопчыкаў і дзяўчынак. Адзін тата нават распавёў, што ён сказаў сыну “здравствуйте”, а той у адказ: “Трэба казаць “добры дзень”. І гэта не дзіва, бо вучым мы дзетак на яскравых прыкладах і ў гульнёвай форме. Дарэчы, на заняткі да нас часта прыходзяць лялькі Ясь з Аленкай. Ды і вузкія спецыялісты, а гэта музычны кіраўнік, настаўнік-дэфектолаг, педагог-псіхолаг, кіраўнік фізічнага выхавання, працуюць у нашай групе выключна на беларускай мове. На ёй жа праходзяць бацькоўскія сходы”.

Такі цэласны падыход дае добры плён і вялікую надзею, што роднае слова будзе паўнавартасна жыць не толькі ў кнігах і на святах, але і ў нашых з вамі буднях. Каб яго чулі паўсюль, як маленькіх беларусаў з ясляў-сада г.п. Мір, што на развітанне гучна кажуць: “Да пабачэння!”

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Лента новостей

Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Продолжается подписная кампания на Кореличскую районную газету «Полымя» на второе полугодие 2026 года

17.06.2026
Кореличский РОЧС напоминает правила безопасности

За четыре месяца 2026 года в Беларуси благодаря сработавшим АПИ спасены 52 человека, в том числе 10 детей

17.06.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

17.06.2026
Прокуратура Кореличского района напоминает об ответственности за нарушение Закона о массовых мероприятиях

Прокуратура Кореличского района выявила проблемы на водных объектах

17.06.2026
20 ноября в Кореличском районе проходит единый день информирования населения

18 июня в Кореличском районе состоится единый день информирования

17.06.2026
В Кореличах поздравили Почетных доноров Республики Беларусь

В Кореличах поздравили Почетных доноров Республики Беларусь

17.06.2026
Новое назначение в отделе экономики Кореличского райисполкома

Новое назначение в отделе экономики Кореличского райисполкома

17.06.2026
В Беларуси скошена почти треть трав

В Кореличском районе завершился первый укос трав (+инфографика по хозяйствам)

17.06.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мир и безопасность – это главное»

Сенатор Игорь Жук: «Мир и безопасность – это главное»

17.06.2026
Профсоюз проведет горячую линию по приему на работу молодых специалистов

В КГК Гродненской области работает «горячая линия» по вопросам оказания бытовых услуг

17.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».