21
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
18.04.2026, 11:25
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Геноцид

Жительница деревни Браносово Турецкого сельсовета Елизавета Павловна Конюх вспоминает свое детство, опаленное войной

by Редакция Полымя
31.08.2025
в Геноцид
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Вайна — гэта трагедыя чалавецтва, якая нясе разбурэнне і боль. У ёй няма пераможцаў, ёсць толькі страты і пакуты. Вайна змяняе лёс людзей, знішчаючы мары і надзеі. Але ёсць і тыя, хто аднойчы страціўшы ўсё, у будучым атрымаў нешта большае. 

У ціхай жывапіснай вёсачцы Браносава Турэцкага сельсавета жыве Лізавета Паўлаўна Конюх. Сціплая, прыветлівая жанчына з добрым пачуццём гумару. Ёй 88 год, і зараз яна жыве са сваёй дачкой Людмілай, якая даглядае састарэлую матулю. Акрамя яе, у жанчыны ёсць дачка Таццяна і ўнукі. Здаецца, вось яно, сапраўднае шчаце. Але, калі адматаць стужку часу назад, то можна акунуцца ў страчанае вайной дзяцінства.

Дзяцінства, скрадзенае вайной

 Нарадзілася і вырасла Лізавета Паўлаўна ў в. Браносава, тут і пражыла ўсё сваё жыццё. Мірнага часу яна не памятае, але добра памятае тое, што вайна забрала яе ў 1942-м годзе матулю ва ўзросце 29 гадоў. Яна, старэйшая сястра і малодшы брат малымі дзецьмі засталіся на руках у бацькі. Не было чаго есці, не было на чым спаць, не было чым накрывацца, толькі старэнькая дзяружка ды сеннік служылі ложкам для малых дзяцей. Лізавета ўспамінае:

— З наступленнем вайны ўсе жыхары пачалі ўцякаць на Кромань. Засталіся толькі мы з татам. Калі немцы ўвайшлі ў вёску, то пачалі без разбору паліваць кулямётнымі чэргамі. Бацька, каб абараніць ад куль, схаваў нас за печкай і закрыў падушкай. Чуе, немцы на двор ідуць, і выйшаў ім насустрач. Але мы, дзеці, нічога не разумелі, што адбываецца. Вылезлі з-пад печы, узялі калошы і выйшлі ўслед за бацькам. На парозе стаяў немец і каля яго перакладчык. Немец пытае цераз перакладчыка ў таты:  “ Чаму ты не ўцёк?”. А тата адказвае: “ Біце мяне. Жонкі няма, дзеці малыя, каня няма, куды я паеду.” Немец уважліва паглядзеў на нас, а тады запытаў: “ Скажы, у цябе адна сякера ці дзве?” Тата адказвае: “Адна.”  Немец: “ А не ведаеш, у каго дзве?” Тата з жахам падумаў, што і нам, дзецям, галовы паадсякаюць, ды кажа: “ Не ведаю”. Немец нічога не адказаў, яны з перакладчыкам развярнуліся і пайшлі прэч. Так мы і засталіся ў жывых.

Сям’я галадала, цяжка прыходзілася бацьку Лізаветы, калі яны былі яшчэ зусім малыя. Калі ўжо дзеці падраслі, стала крыху лягчэй. Лізавета Паўлаўна ўспамінае:

— Памятаю, як тата прыгаворваў: » Маім дзяўчатам не будзе чаго ў прыданае даць, калі замуж будуць ісці. Ва ўсіх мацяркі ёсць, а ў маіх няма.” Але і пра гэта ён паклапаціўся – захаваў маміну скрыню з прыданым. 

Дзіцячыя вочы Лізаветы бачылі, як знішчалі людзей у суседняй вёсцы Новае Сяло. Адчувала жах, калі гарэла вёска Лядкі, якая знаходзіцца ў 0,5 км ад Браносава. Кожны жыхар баяўся подыху ветра: каб якая іскра не заляцела на саламяны дах, і не пайшла гарэць уся вёска.

— Каня не было. Як хто дасць каня, тата яго браў і ў поле на цэлы дзень. А мы адны дома. Брат мой, Валодзя, вядома, малы, есці хоча. Выйдзе  і кліча: “Тата, тата,  я есці хачу”. Выйдзе, паплача, назад вернецца. А мы з сястрой на яго пазіраем. Недалёка жыла жанчына, у якой быў хлеб, ну, як хлеб, цвёрды, што камень. Яна дасць яму маленькі кавалачак, абы рот заткнуць, каб не плакаў. Ён есць, а мы пазіраем, не адбіраем. Здаецца, схапіў бы гэты хлеб…

Былі ў тутэйшых лясах партызаны. Родная бабка Лізаветы Паўлаўны была ў іх ліку.

— Быў у мамы брат Шура. Прыгожы, кучаравы, 19 гадоў было яму. Пачулі яны з сябрам Паўлам, што немцы ў вёску збіраюцца. Спалохаліся, што іх забяруць паліцаі і ўцяклі ў лес. І сапраўды, прыехаў да нас атрад карнікаў, павыганялі ўсіх і з нашай вёскі, і з суседняй пад гумны, шукалі партызан. Хлопцы адсядзеліся ў лесе пару дзён і вырашылі вярнуцца назад у вёску, бо былі ўпэўнены, што немцы з’ехалі. Было ў нас поле каля лесу, на ім стаяла жыта наша і суседняга сяла. Паміж імі была мяжа, па якой усе хадзілі ў  грыбы, ягады. Вось па той мяжы і вярталіся Шура ды Павел. Не ведалі яны, што стаіць паставы. А той, як пачуў, што нехта ідзе, рэзнуў кулямётнай чаргой па мяжы. Сябра ўцёк у жыта, а Шуру зачапіла кулямі і адарвала частку галавы. Трымалася яна толькі на скуры. Раніца, цішыня, немцы лапочуць, што забілі вельмі прыгожага партызана. Тата пайшоў паглядзець, прыйшоў — дык гэта Шура наш. Вярнуўся і кажа нам: “Дзеці, можа, вы захочаце паглядзець. Толькі не плачце.” І мы пайшлі, паглядзелі — так, Шура. Што рабіць?! Выкапалі на тым самым месцы яму, закруцілі ў просціны і так пахавалі. Немцы ўжо пайшлі на Турэц, а мая бабуля-партызанка была ў лесе з другім сынам. Даведалася пра здарэнне, прыбегла, каб па-чалавечы пахаваць Шуру. Вынялі цела з гэтымі просцінамі. На бабіным двары была разабрана хата, застаўся толькі пол. Там цела і паклалі. Прайшоў слых, што немцы варочаюцца. Бабуля разумела, што ўцячы не паспее і схавалася ў кусце суседскага двара. Немцы ўжо на конях заехалі ў вёску і кажуць, што правераць кожны куст, каго-небудзь ды знойдуць. Бабуля думала, што ёй прыйдзе канец. Але Бог адвёў, і на той кусцік немцы не пайшлі. Шуру пахавалі ў канцы вёскі, там таксама было некалькі магіл. А калі паставілі помнік у Турцы, то яго перахавалі туды і запісалі.

Новая старонка жыцця

Пасля вайны Лізавета пайшла ў першы клас дзённай школы, дзе правучылася 7 гадоў. Бацька быў хворы, брат малы, сястра даглядала бацьку. Тады Лізавета пакінула дзённую школу і перайшла ў вячэрнюю, дзе правучылася ажно да 10-га класа. 

— Калі ішла ў дзясяты клас, не было чаго абуць. Тады сястра пашыла з нейкай парцянкі мне быццам валёначкі. Галошаў таксама не было. Знайшла на сметніку нейкія рознага памеру дый і хадзіла так.

Пасля заканчэння школы, як і ўсе астатнія, Лізавета паехала паступаць у Мінск на медсястру. Патрэбна было здаць адзін экзамен – напісаць сачыненне “Як закалялася сталь”. Напісала добра і паступіла. Але быць медсястрой не давялося. Раптоўна прыйшла тэлеграма аб тым, што тата хворы, сястра выйшла замуж. Лізавета Паўлаўна не задумваючыся вярнулася ў камісію і патрабавала аддаць ёй дакументы. Не адпускалі, варочалі назад пяць разоў, але яна настаяла на сваім. Забрала дакументы і вярнулася ў Браносава.

— Адукацыі не было, толькі 10 класаў. Бралася за любую працу. На пошце трэба было падмяніць тэлефаністку. Прапанавалі — пайшла. Новыя керзавыя боты, фуфайка… Пасля, калі тэлефаністка выйшла, прапанавалі глядзець цялят — пайшла. Потым глядзела і свіней. У канцы канцоў дайшла да паляводства і заслужыла званне заслужанага калгасніка.

Каханне праз гады

Свайго будучага мужа Анатоля Лізавета Паўлаўна кахала яшчэ з дзяцінства. Жыў ён праз хату ад яе. Але лёс звёў іх толькі зараз. Анатоль быў мараком, служыў чатыры з паловай гады. Перад адходам у армію Лізавета абрабіла насоўку сінім колерам і падарыла Анатолю. Той пранасіў яе каля сэрца ўсе чатыры гады, а калі вярнуўся са службы, прынёс і паказаў насоўку Лізавеце. Там і згулялі вяселле. У сям’і Анатоля і Лізаветы нарадзілася трое цудоўных дзяцей: Людміла, Таццяна і Сяргей.

— У мяне і ў сястры было па трое дзяцей. І павыходзілі замуж ды пажаніліся на мясцовых. Я праз хату ў адзін бок, яна праз хату ў другі. Тады ў нашай вёсцы было шмат людзей. Амаль на кожнай лаве сядзелі.  А мы прыбяром дзяцей, ідзём па сяле: хлопцы спераду, а мы з дзецьмі ззаду. Усе нам зайздросцілі, бо вядома, што тата гадаваў нас адзін.

Дачка Людміла ўспамінае:

— Усё жыццё тата працаваў у Карэлічах у сельгастэхніцы, а мама дома адна, і гаспадарку глядзела, і нас траіх гадавала. У хаце заўсёды была чысціня і парадак, усе былі накормленыя. Зараз мы з сястрой сустракаемся, брат, на жаль, памёр чатыры гады назад, каронавірус, і здзіўляемся, як мама  адна з усім спраўлялася: дзве каровы, пяць свіней, агароды, бульба, і яна адна. Колькі было сіл у гэтай невялікай дробнай жанчыны.

У адказ Лізавета Паўлаўна ўсміхаецца, што тым і зачапіла Анатоля. Была маладая, закаханая, а яшчэ як дзеці пайшлі – вось яна крыніца невычэрпных сіл.

“Люблю цябе я, край наш ціхі…”

Не толькі ў працы і вядзенні хатняй гаспадаркі праяўляўся талент Лізаветы Паўлаўны, прыблізна ў 90-х гадах жанчына пачала пісаць вершы.

— Мне заўсёды падабалася літаратура, асабліва вершы. Можа, менавіта таму я сама пачала іх пісаць.

Вершы Лізаветы Паўлаўны знаходзяцца ў тоўстых сшытках. Некаторыя з іх у вёсцы, а некаторыя ў дачкі Людмілы ў Мінску. Сярод іх  шмат патрыятычных. Некаторыя Лізавета Паўлаўна зачытала і для газеты “Полымя”

Беларусь, мая старонка,

Любімы край мой дарагі.

Люблю цябе я за ўсё тое,

Што ёсць на ўсёй тваёй зямлі.

Люблю прастор лугоў 

                                          зялёных

І сіняву тваіх азёр,

Люблю, што дзесьці за ракою

Расце высокі шумны бор.

Люблю, як ранняю парою

Спявае ў небе жаўручок.

Люблю, як дзесьці між 

                                        кустамі

Звініць маленькі ручаёк.

Беларусь, мая старонка,

Любімы край мой дарагі.

Люблю, што Нёман ад нас

                                              блізка

Свае раскінуў берагі.

Люблю глядзець на хвалі 

                                           Нёмна,

Якія ўдалячынь плывуць.

Люблю я слухаць, як дзяўчаты

Над Нёмнам песні прапяюць.

Я ўсё люблю тваё, Радзіма,

І лес, і поле, і лугі.

Люблю, як восенню на полі

Стаяць высокія стагі.

Люблю я восень залатую,

Яе багатыя дары.

Люблю, як нашы беларусы

Збіраюць грыбы, ягады ў бары.

Люблю зімоваю парою

Глядзець на белы мяккі снег.

Люблю я слухаць па надворку

Вясёлы звонкі дзіцячы смех.

Няхай красуе жыта ў полі,

У садах пяюць хай салаўі.

Люблю цябе я, край наш ціхі.

Ах, мірны край наш дарагі.

Беларусь, мая старонка,

Што я табе сказаць магу:

Далёкі край другой краіны

Назваць Радзімай не магу.

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Лента новостей

Руководство Гродненского облисполкома принимает участие в республиканском субботнике

Руководство Гродненского облисполкома принимает участие в республиканском субботнике

18.04.2026
Александр Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

Александр Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18.04.2026
Александр Лукашенко отметил по-настоящему динамичный характер отношений Минска и Хараре

Александр Лукашенко отметил по-настоящему динамичный характер отношений Минска и Хараре

18.04.2026
В Беларуси срок лишения водительских прав могут сократить

В Беларуси срок лишения водительских прав могут сократить

17.04.2026
Всебелорусский крестный ход Жировичи — Минск пройдет в августе через Кореличи

Всебелорусский крестный ход Жировичи — Минск пройдет в августе через Кореличи

17.04.2026
Кибермошенники все чаще атакуют подростков. Какие цели выбирают аферисты в сети, рассказали правоохранители

Кибермошенники все чаще атакуют подростков. Какие цели выбирают аферисты в сети, рассказали правоохранители

17.04.2026
В Беларуси тестируют новые камеры на дорогах – водители не в восторге

В Беларуси тестируют новые камеры на дорогах – водители не в восторге

17.04.2026
Сегодня — Белорусская пятница, а значит мы опять «Готовим по-кореличски». Кулинарим под песни дуэта «Свои» (осторожно: много музыки и смеха!)

Сегодня — Белорусская пятница, а значит мы опять «Готовим по-кореличски». Кулинарим под песни дуэта «Свои» (осторожно: много музыки и смеха!)

17.04.2026
Гродненский и Кореличский районы на 99 % выполнили госзаказ по зерну

ГГиМ Кореличского РОВД сообщает о переносе рабочего дня

17.04.2026
Куда приедет библиобус в октябре?

Куда в Кореличском районе приедет библиобус в мае

17.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».