• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 03:02
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Культура

Чым здзіўляла Карэліччына на фестывалі нацыянальных культур у Гродне

by Инна Лейко
08.06.2026
в Культура, Спорт и туризм
Чым здзіўляла Карэліччына на фестывалі нацыянальных культур у Гродне
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Тры дні ХV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне і на Аўгустоўскім канале былі максімальна насычанымі і зноў паспрыялі ўмацаванню дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі. Свой турыстычна-культурны патэнцыял прапанавала і Карэліччына. Загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Юлія Баярэнка расказвае:

— У рамках фестывалю нацыянальных культур адбылося абласное свята «Скарбы Гродзеншчыны», якое гэтым разам здзівіла гледачоў праектам «Вяселле па беларускіх канонах». Кожны раён вобласці правёў рэканструкцыю вясельных абрадаў канца XIX-пачатку XX стагоддзяў. Карэліччына прадставіла абрад «сватанне».

Скрупулёзна падышлі майстры да аднаўлення ўбораў нявесты і жаніха. За ўзор узялі вясельнае фота Міхаіла і Марыі Машчонскіх, зробленае ў сярэдзіне 50-х гг. XX стагоддзі ў вёсцы Саленікі Карэліцкага раёна. Па традыцыі сукенку нявесты і касцюм жаніха ўпрыгожылі зялёнымі галінкамі аспарагуса, які сімвалізуе нараджэнне новай сям’і.

Разыначкай вяселля па-карэліцку стала 200-гадовая скрыпка, якая належала вясельнаму музыку з вёскі Некрашэвічы. Інструмент быў набыты на Стаўбцоўскім рынку за тры мяхі мукі.

Атмасферу сялянскай хаты дапоўнілі старажытныя фатаграфіі, іконы і вясельны альбом XX стагоддзя.

Святочны стол літаральна ламаўся ад пачастункаў: смажаная хатняя каўбаса з цыбуляй і яблыкамі, бульбяныя клёцкі з цыбуляй і салам, варанае мяса, дранікі, бліны па-цырынску і квас натуральнага браджэння.

Асаблівую ўвагу гасцей прыцягнуў вясельны каравай — копія ўнікальных прысмакаў, якія выпякала жыхарка вёскі Заполле Яўгенія Мікалаеўна Арабей. Па сутнасці, сапраўдны твор мастацтва, выпечаны ў звычайнай сялянскай печы, — трох’ярусны, упрыгожаны фігуркамі людзей і жывёл.

Сваё майстэрства дэманстравалі і мясцовыя майстры. Людміла Хвясько пляла карункі, Кацярына Урублеўская вязала ходнікі, Святлана Рахманька паказала майстар-клас па выцінанцы, Вольга Крышэнь ткала паясы, а Аляксандр Заблоцкі здзіўляў вырабамі з дрэва.

Дарэчы, Кацярына Урублеўская, якая прадставіла свой трыпціх «Мірскі замак» у стылі батык, удастоена Дыплома абласнога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Казкі і паданні майго краю» ў намінацыі «За інтэрпрэтацыю народных традыцый у творчасці».

Госці вяселля былі моцна ўражаны, таму не дзіўна, што Карэліцкі раён атрымаў Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «За лепшую калекцыю традыцыйных рамёстваў».

Дастойна прадставіў сваю творчасць і народны фальклорны танцавальны калектыў “Спадчына”, які заняў другое месца ў конкурсе традыцыйных фальклорных калектываў.

Не засталася ў баку і Карэліцкая раённая бібліятэка, якая прадставіла свае лэпбукі на выстаўцы творчых работ абласнога конкурсу “Лэпбук – гісторыя #4 Рэгіёна” на X абласным фестывалі кнігі “Гродзенскі ЛітФэст”. Лэпбукі былі прадстаўлены ў дзвюх намінацыях: «Гістарычнае Прынямонне» («Мірскі замак: гістарычная спадчына»,»Гістарычныя вехі Карэліччыны») і «Культурная Гродзеншчына» («Лясныя дзівосы Міколы Бусько», «Край мой любы, дзяцінства калыска»). Працавала інтэрактыўная пляцоўка «Карэліччына — зямля любові нашай», на якой гаспадары ярка і маляўніча прадставілі наш сімвал — лён.

—      На выставе “Гродзенская вобласць – тэрыторыя камфортнага турызму” Карэліччына была прадстаўлена цікава і разнастайна, — расказвае мастацкі кіраўнік тэатра “Батлейка” пры Мірскім дзяржаўным каледжы Канстанцін Петрыман. —  Так, спецыяліст Карэліцкага інфармацыйна-турыстычнага інфацэнтра Валерыя Крываль прапанавала наведвальнікам разнастайныя турыстычныя маршруты і  распавядала аб славутасцях і адметнасцях раёна. Манкевіч Дзмітрый, гаспадар сядзібы “Маміны крынкі”, шчыра заахвочваў усіх да наведвання сваёй цудоўнай сядзібы, падмацоўваючы словы магчымасцю пакаштаваць найсмачнейшыя марцыпаны, што падаюцца гасцям у сядзібе. Я з ахвотай знаёміў наведвальнікаў выставы з традыцыяй батлеечных дзеяў ды прапаноўваў самім “ажывіць” ляльку, паспрабаваць сілы ў батлейным мастацтве.

У павільёне Карэліцкага раёна былі таксама прадстаўлены мастацкія вырабы Мірскага дзяржаўнага каледжа і выцінанкі з Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Варта адзначыць цікавасць найперш беларусаў да адметнасцяў краіны. І кожны наведвальнік сапраўды мог знайсці сярод прадстаўленых маршрутаў той, які цалкам адпавядае яго інтарэсам. А суседства Карэліцкага павільёна  з выставай  Мірскага замка стварала адзіную  прастору з незвычайна поўнай  канцэнтрацыяй гісторыі, культуры, традыцый і проста шчырых сяброўскіх адносін, што адразу ж перадавалася кожнаму наведвальніку.

Іна ЛЕЙКА

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».