• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 03:02
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Культура

Фольклорному танцевальному коллективу «Спадчына» из Кореличского района присвоено звание «народный»

by Галина Смолянко
24.01.2026
в Культура
Фольклорному танцевальному коллективу «Спадчына» из Кореличского района присвоено звание «народный»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

СКАЗАНА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА:

— Мы зберажом і прымножым матэрыяльную і духоўную спадчыну пакаленняў, перададзім нашчадкам суверэнную і незалежную дзяржаву, наш агульны дом, дзе яны заўсёды будуць адчуваць сябе ў бяспецы і камфорце. Гэта і ёсць наш шлях! І праўда (а ў ёй сіла) — на нашым баку!

З Паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 28 студзеня 2022 года.

Загадчык сектара нестацыянарнага абслугоўвання ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», кіраўнік калектыву Юлія Шахрай расказвае, што на шляху да высокай адзнакі было прыкладзена нямала старанняў.

Калектыў створаны ў 1967 годзе. Працаваў тады пры Тудараўскім сельскім клубе. У 2013 годзе перайменаваны ў фальклорны танцавальны калектыў і дзейнічаў на базе Карэліцкага РЦКіНТ. Яго кіраўніком быў Васілій Чартко, з 2021 і па жнівень 2023 года — Вольга Ложачнік. З верасня калектыў узначаліла Юлія Шахрай.

У 2024 годзе «Спадчына» прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Берагіня». Стала дыпламантам ІІ ступені ў намінацыі «Лепшы фальклорны танцавальны калектыў» (г. Гродна).

Наведалі свята кадрыляў «Па сцежках спадчыны» ў аграгарадку Азёркі Мастоўскага раёна.

Як адзначае кіраўнік калектыву, плённым аказаўся і 2025 год. Фальклорны танцавальны калектыў «Спадчына» ўдзельнічаў у абласным фестывалі-конкурсе побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму» і атрымаў адразу тры перамогі: Таццяна і Кірыл Дубковы — дыпламанты першай ступені, Таццяна Шэўчык і Кірыл Шпарло — другой, Юлія Шахрай і Аляксандр Чарапанаў — трэцяй.

У абласным конкурсе танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі» атрымалі Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Народны танец».

Летась сталі ўдзельнікамі ХХХІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і былі ўзнагароджаны двума Дыпломамі.

Юлія Шахрай нагадала аб накірунку дзейнасці калектыву: выконваюць танцы нашай мясцовасці. Гэта «Тудараўская        кадрыля», «Лядкаўская кадрыля», «Загорская кадрыля». Спадчынцы імкнуцца захаваць традыцыі бацькоў і перадаць маладому пакаленню традыцыі народнай культуры. З цягам часу, на жаль, носьбітаў традыцыйнай народнай культуры становіцца ўсё менш. А гэта наша нематэрыяльная спадчына, якая дзесяцігоддзямі перадавалася з пакалення ў пакаленне.

У апошні час фальклорны танцавальны калектыў абнавіўся. У яго склад  увайшлі служачыя, рамеснікі, дамашнія гаспадыні, нават сямейныя  пары. Розныя па характары і ўзросце, яны аб’яднаны адным жаданнем — праз фальклорныя танцы несці культуру ў масы, і каб радасць адгукалася ў сэрцах гледачоў.

Жыхар вёскі Горная Рута Красненскага сельсавета Анатолій Антонаў, які танцуе ў «Спадчыне» ўжо два гады, адзначае:

— На рэпетыцыі ходзім з жонкай Святланай. Падказала пра фальклорны танцавальны калектыў яго ўдзельніца Таццяна Дубкова. Мы зацікавіліся — і прынялі рашэнне: наведваць рэпетыцыі і ездзіць на выступленні.

Зараз я вельмі рады, што ў маім жыцці з’явіўся такі творчы накірунак. «Спадчына», па-першае, — гэта аддушына для душы і яшчэ адзін бонус у жыцці. Займаючыся паўсядзённымі справамі, можна раскрыцца творча. Радуе і тое, што дорым радасць людзям.

Я працую зваршчыкам у Карэліцкім гаргазе, работа механічная, а я чалавек творчы. Асабіста для мяне «Спадчына» —  новыя знаёмствы і творчае натхненне, якія, спадзяюся, будуць працягвацца.

Вядучы аграном Карэліцкай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, інструктар Фізкультурна-спартыўнага клуба Кацярына Кошур расказвае:

— У «Спадчыне» я амаль два гады, і мне тут вельмі падабаецца. Сюды прыйшла, каб паказаць сваім дзецям тое, што чалавек можа развівацца ўсебакова. Акрамя сваёй прафесійнай дзейнасці, можна знайсці сябе і ў культуры, і ў спорце. Фальклорныя танцы выбрала таму, што адчуваю сябе часцінкай беларускага народа і сваіх продкаў. Даўней жыццё было больш цяжкім, людзі шмат працавалі, мелі вялікія сем’і, абаранялі сваю зямлю, але ніколі не жадалі злосці, з павагай і любоўю адносіліся адзін да аднаго — і ўсё гэта адлюстравана ў народных танцах. Гэта частка нашай беларускай культуры. Гэтым мы паказваем, што мы — беларусы. Мы былі, ёсць і будзем.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ, Кацярыны ЖАМОЙДЫ, Андрэя ДЗЯНІСКА

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».