У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры адбылася сустрэча супрацоўнікаў часопіса «Мастацтва» з работнікамі ўстаноў культуры райцэнтра і навучэнцамі Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Майстар-клас правёў мастацкі рэдактар часопіса, дызайнер і мастак Вячаслаў Паўлавец.
У фае цэнтра арганізаваны выставы карцін нашага земляка Аляксея Мікітавіча Будзейкі (УК»Карэліцкі раённы краязнаўчы музей»), супрацоўнікаў Карэліцкага Дома рамёстваў і навучэнцаў мастацкага аддзялення Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў.






















