Купляючы картофлю на базары, я спытаў хлопца: «Адкуль пайшла назва «Kарэлiчы»?» І быу здзiўлены, пачуўшы адказ, што ад карэлаў, бо памятаю, як яшчэ ў дзяцінстве мне бацька казаў, што назва Карэлiчы паходзiць ад жука.
Толькi тады я не разумеў, як звязаць жука з Карэлiчамi.
Дык вось, шведскi прыродазнаўца Карл Лiнэй, якi распрацаваў сiстэму класіфікацыі раслiн i жывёл, пiсаў: «Супраць каралюха надаецца размарын…»

Але хто такi каралюх? Цi то кот камышовы, цi то вядзьмак з багны «Чортава вока», што на Сэрвачы ля Карэлiч?
Аказалася, што ўсё вельмi проста. Карэлiчы паўсталi на скрыжаваннi Райца-Навагрудак-Нягневiчы-Мiр. Мясцовасць балоцiстая, жукоў — хмара, торф капай колькi хочаш- вядома ж, Сэрвач, вось i пайшла назва мястэчка ад прадстаўніка атраду цвердакрылых, якога ўсе ведаюць як каралюх ці плывунец.
https://www.youtube.com/watch?v=0FS1Hd5dWBA
А картофля ў Карэлiчах сапраўды смачная.
Аляксандр Бежко
Скрын і відэа аўтара























