Вёска Малыя Жухавічы ў чарговы раз адзначыла свой дзень нараджэня. Сапраўдны гістарычны баль у гонар жыхароў мястэчка разгарнуўся на галоўнай плошчы.

Традыцыйна ў чацвер, на дзявятым тыдні пасля Вялікадня, вёска Малыя Жухавічы адзначае сваё свята. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень адбылося залажэнне храма Ражства Іаана Прадцечы. Адметнасцю з’яўляецца тое, што свята адзначаецца ў розныя даты. У гэтым годзе яно прыпала на 11 чэрвеня і сабрала ўсіх жыхароў і гасцей разам, каб павіншаваць адзін аднаго і ўзрадавацца гэтаму ўрачыстаму дню.
Навокал размясціліся гандлёвыя рады, выставы народных майстроў, жывапісныя фотазоны. У гэтым годзе свята арганізавана ў форме балю, каб нагадаць жухавічанам пра багатую гісторыю мястэчка, калі землі Малых Жухавіч належалі знакамітым Радзівілам.

Са словамі віншавання да гасцей свята звярнулася ўпраўляючая справамі Жухавіцкага сельвыканкама Святлана Дука. Яна падкрэсліла, что галоўны гонар вёскі — гэта яе людзі.









Баль разгарнуўся па ўсіх канонах: адкрыццё — паланэз, працяг — вальс, заканчэнне — кацільён. Акрамя гэтага, у праграму былі ўключаны такія танцы, як кадрыль і войцэх. Галоўнымі гаспадарамі балю сталі першыя ўладальнікі мястэчка Станіслаў Давойна і яго жонка Сафія з Неміровічаў. Не толькі танцы ўвайшлі ў праграму балю. Не абышлося і без традыцыйных гістарычных гульняў і выступлення артыстаў.



Сваю творчасць і святочны настрой гледачам дарылі народны ансамбль народнай песні “Ярыца” Мастоўскага Цэнтра культуры г. Масты, народны ансамбль песні “Юрацішкоўскі кірмаш” Юрацішкоўскага Дома культуры Іўеўскага раёна і дуэт «Родныя» Барнавіцкага сельскага клуба-бібліятэкі.
Кацярына ЖАМОЙДА
Фота Марыі Нечай























