• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 04:53
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Наука и образование

21 лютага — Дзень роднай мовы. Паглядзелі, як яго святкуюць у г.п. Мір

by Екатерина Жамойда
21.02.2026
в Наука и образование
21 лютага — Дзень роднай мовы. Паглядзелі, як яго святкуюць у г.п. Мір
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На Карэліччыне актыўна праходзіць тыдзень беларускай мовы. Гэта час, калі кожны мае магчымасць паглыбіцца ў багацце роднай мовы, культуры і літаратуры.

У час тыдня беларускай мовы карэспандэнт “Полымя” патрапіла ў Мір, дзе завітала ў дзіцячы садок г.п. Мір. Адразу кожнага наведвальніка ўстановы сустракае інтэрактыўная зона, прысвечаная Году беларускай жанчыны. Кожны жадаючы можа напісаць на васільку якое-небудзь слова на беларускай мове, адрасаванае жанчыне, і ўпрыгожыць ім сукенку намаляванай прыгажуні.

— Гэта пакуль што задумка, якая павінна выліцца ў цікавы праект “Самае роднае для самай роднай”, — расказвае загадчык установы Наталля Купрыенка. — Каб словы не паўтараліся, мы прапануем бацькам, працаўнікам, дзецям перачытаць усе, што ўжо напісаны, а калі на розум нічога не прыходзіць, мы прапануем скарыстацца тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Спадзяёмся, што сукенка вельмі хутка запоўніцца кветкамі, і тады мы іх збяром, выпішам словы і прапануем бацькам, супрацоўнікам з гэтых слоў скласці лірычны твор жанчыне. Ён можа быць і вершаваны, і ў прозе. Такім чынам атрымаецца акцыя, якая перарасце ў нешта больш грунтоўнае. Спадзяёмся, што будзе шмат конкурсаў, прысвечаных Году беларускай жанчыны, і мы зможам, дзякуючы гэтай задуме, прадставіць ужо гатовую работу.

Як кажа загадчык установы, тыдзень беларускай мовы ў дзіцячым садку праходзіць вельмі актыўна. Гэта і размовы ў групах на роднай мове, беларускія гульні ў час заняткаў фізічнай культурай, развучванне беларускіх песен, далучэнне да беларускіх свят разам з музычным кіраўніком.

Адзін з цікавых заняткаў, дзе выхаванцы далучаюцца да беларускай культуры не толькі ў тыдзень беларускай мовы, але і на працягу ўсяго часу, — гэта батлейка. Не кожны дзіцячы садок зможа пахваліцца такім заняткам.

— Батлейка ў нас нездарма. Справа ў тым, што ў Міры яна існавала з даўніх часоў і вельмі славілася. Браты Сілко з’яўляюцца яе заснавальнікамі. У наш час справу братоў працягвае батлейка Мірскага дзяржаўнага каледжа, якая мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Кіраўніком з’яўляецца Канстанцін Леанардавіч Петрыман. І калі вучні каледжа прыходзяць да нас з прадстаўленнем, то мы бачым, з якім захапленнем і цікавасцю нашы выхаванцы глядзяць гэту пастаноўку. Вось так мы і вырашылі зрабіць у нашым садку батлейку. З аднаго боку працягваем справу братоў Сілко і далучаемся не толькі да беларускай культуры, але і да гісторыі Міра. А з другога боку гадуем дастойную змену ў батлейку Мірскага дзяржаўнага каледжа.

У мінулым годзе выхавальнікі дзіцячага садка разам з бацькамі зрабілі саму батлейку і лялькі. У гэтым годзе яна пачала дзейнічаць. Карэспандэнту “Полымя” пашчасціла ўбачыць і само прадстаўленне.

— Ёсць у нашай установе яшчэ адзін цікавы куточак, які дзейнічае не толькі на тыдні беларускай мовы, але і ўвесь час, — працягвае Наталля Купрыенка. — Гэта этнічны куточак “Беларуская хатка”, які існуе на працягу 18 гадоў. Пачыналася ўсё з некалькіх экспанатаў, якія прынеслі працаўнікі дзіцячага садка. Куточак стаў запатрабаваны, таму мы па сённяшні дзень працягваем гэту справу. Набываць экспанаты нам дапамагаюць не толькі бацькі, але і мясцовыя жыхары. Куточак з’явіўся яшчэ ў былым будынку, і калі садок пераехаў у новы, мы адразу знайшлі месца для яго.

Гістарычная экскурсія ў этнакутку

Разам з выхаванцамі карэспандэнт патрапіла на гістарычную экскурсію па этнакутку. Там ёсць такія эксклюзіўныя экспанаты, як абутак пачатку ХІХ стагоддзя, саматканыя дываны, насценнае радыё былых часоў, печ, зробленая рукамі рабочага па рамонце будынкаў Анатоля Іванавіча Гусакова, у якой ёсць і заслон, і прыпек.

У сярэдняй школе г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай не менш насычана праходзіць тыдзень беларускай мовы. Тэматычныя ўрокі, акцыі, гульні, выставы — усё дзеля таго, каб нагадаць пра каштоўнасць і непаўторнасць беларускай мовы як асновы нацыянальнай ідэнтычнасці.

Лінгвістычнае кафэ «Мова. by»

Кабінет беларускай мовы. За дзвярыма ідзе не проста ўрок, а месціцца самае сапраўднае лінгвістычнае кафэ “Мова.by”. Вучні 5 “А” класа адведалі такія цікавыя стравы, як салата «Лексічны венігрэт», зацірка «Лінгвістычны крос», гарнір «Літаратурны пачастунак», дранікі “Фразеалагічны калейдаскоп”, рулет “Арфаграфічная вясёлка” і іншыя. Дзеці з задавальненнем выконвалі прапанаваныя заданні і тым самым атрымлівалі новыя веды.

Гульня «Моўная павуціна»

Вучням 6-7-х класаў не давялося адведаць мудрагелістых страў, затое яны прынялі ўдзел у гульні “Моўная павуціна”. Дзяўчынкам і хлопчыкам трэба было     добра пастарацца, каб не заблытацца ў павуцінні тэм: “Бацькаўшчына”, “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Лексіка”, “Загадкі”. Вучні добра справіліся з гульнёй, якая садзейнічала развіццю вобразнага і лагічнага мыслення, а таксама выхаванню пачуцця любові да Беларусі.

Выхаванцы дзіцячага школьнага аздараўленчага лагера “Наследники Победы” ў час дадатковых канікул таксама адкрываюць для сябе нешта новае. Вось і на гадзіне роднай мовы “Беларуская мова — мелодыя сэрца” дзеці бліжэй пазнаёміліся з беларускімі аўтарамі, кнігамі і творамі, якія сталі сапраўдным адкрыццём для выхаванцаў і выклікалі вялікую цікавасць.

Не толькі цікавыя тэматычныя заняткі адкрываюць новыя веды і садзейнічаюць любові да роднай мовы, але і розныя акцыі ў час перапынкаў.

Акцыя «Пажаданні ад усяго сэрца»

Настаўніцкая. Кожны выкладчык рыхтуецца да наступнага ўрока. Але крыху адпачыць і падняць сабе настрой настаўнікам дапамагае акцыя “Пажаданні ад усяго сэрца”, дзе кожны з невялічкага кошыка можа выцягнуць сабе пажаданне на роднай мове. На калідоры з вучнямі праводзіцца “Перакладчыцкі аўкцыён”, дзе за правільны пераклад вучань атрымлівае цукерку з пажаданнем на беларускай мове. Карэспандэнту “Полымя” таксама ўдалося атрымаць салодкі прыз за правільны пераклад.

Перакладчыцкі аўкцыён

Настаўнікі школы лічаць, што такія мерапрыемствы  даюць магчымасць не толькі ўзмацніць любоў да роднай мовы, але і спрыяць яе шырокаму ўжыванню ў паўсядзённым жыцці. Кожны зможа адчуць сваю прыналежнасць да вялікай і самабытнай культуры Беларусі.

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».