• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 05:56
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Новости Беларуси

Беларусь разлічвае на рэалізацыю новых буйных праектаў з удзелам кітайскай карпарацыі «СІЦІК Груп»

by
21.07.2016
в Новости Беларуси
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Беларусь разлічвае на рэалізацыю новых буйных праектаў з удзелам кітайскай карпарацыі «СІЦІК Груп». Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня на сустрэчы з прэзідэнтам карпарацыі Ван Цзюнам.
«У бліжэйшы час, хутчэй за ўсё, у верасні мы правядзём перагаворы на вышэйшым узроўні ў Пекіне з маім калегам Сі Цзіньпінам. У нас ёсць шырокі парадак дня, шмат пытанняў, якія мы павінны ўзгадніць і вырашыць. Не ўтаю, што мы вельмі разлічваем, што да гэтага часу з вашай кампаніяй нашы міністэрствы і ведамствы, прадпрыемствы і холдынгі не толькі знойдуць тэмы для перагавораў, але і падрыхтуюць праекты дакументаў па рэалізацыі сур’ёзных праектаў у дзвюх краінах і перш за ўсё ў Беларусі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўжо многае зроблена з удзелам карпарацыі «СІЦІК Груп». «Ваша кампанія — адна з буйнейшых у свеце, і мне дае вялікае задавальненне супрацоўніцтва з такой кампаніяй. Вы ведаеце аб стратэгічным характары ўзаемаадносін КНР і Беларусі. І работа вашай кампаніі ў Беларусі арганічна ўплятаецца ў тканіну гэтых адносін», — сказаў Прэзідэнт.
Нягледзячы на пратакольны характар сустрэчы, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць і шэраг канкрэтных праектаў, пытанняў і праблем, якія, магчыма, існуюць у бакоў пры рэалізацыі сумесных праектаў. «Думаю, гэта трэба сёння зрабіць, каб не было наперадзе нейкіх праблем і недагаворванняў. Калі ёсць праблемы, мы гатовы іх вырашыць вельмі хутка», — запэўніў беларускі лідар.
У сваю чаргу Ван Цзюн адзначыў, што ўсе работы, якія праведзены яго кампаніяй па праектах у Беларусі, у тым ліку ў сферы вытворчасці цэменту, легкавых аўтамабіляў, мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната, выконваюцца даволі паспяхова. «Адразу пасля прыезду ў Беларусь я наведаў пляцоўку праекта па будаўніцтве аўтамабільнага завода «Белджы» і выслухаў даклады ўдзельнікаў праекта, — сказаў ён. — Мы гарантавана выканаем усю работу і здадзім вам праект да канца гэтага года. І да канца чэрвеня наступнага года таксама здадзім праект па мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната».
Як расказаў Ван Цзюн журналістам па выніках перагавораў, на праведзеных сустрэчах з Прэзідэнтам і ва ўрадзе Беларусі абмяркоўваліся як ужо рэалізуемыя праекты, так і перспектыўныя планы супрацоўніцтва. «Мы падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве па стварэнні вытворчасці спецмашын, сумеснага інвестыцыйнага фонду, вытворчасці ў сферы сельскай гаспадаркі. З цягам часу адкрываюцца ўсё новыя магчымасці для развіцця бізнесу», — адзначыў прэзідэнт карпарацыі «СІЦІК Груп».
Паводле яго слоў, сумесны інвестыцыйны фонд будзе карысны для адкрыцця магчымасцей у рэалізацыі праектаў у вытворчай сферы, у тым ліку па стварэнні прадпрыемства па глыбокай перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.
Ван Цзюн адзначыў, што цяпер вядзецца работа па дэталёвай прапрацоўцы шэрага новых праектаў. «СІЦІК Груп» з’яўляецца сусветнай комплекснай інвестыцыйнай кампаніяй, і мы бачым вельмі добрыя магчымасці для бізнесу ў Беларусі. У тым ліку мы бачым вашы перавагі ў дзяржаўнай падтрымцы, высокім узроўні персаналу, сабекошце вытворчасці і па іншых напрамках», — сказаў кіраўнік кітайскай карпарацыі.
Аб падрабязнасцях праведзенай сустрэчы журналістам таксама расказала прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант. «Менавіта такія партнёры (як карпарацыя «СІЦІК Груп». — Заўвага БЕЛТА), аб чым гаварыў Прэзідэнт, ствараюць эканоміку, фундамент двухбаковых адносін, даюць магчымасць рухацца далей і паглыбляць усебаковае стратэгічнае партнёрства», — сказала яна.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў кітайскіх партнёраў ставіцца да беларускага народа і Беларусі як да вельмі блізкай дзяржавы, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць дзвюх краін.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама падкрэсліў важнасць таго, каб любы сумесны праект і прадукт ствараўся з высокай дабаўленай вартасцю, з мінімальнымі выдаткамі і выкарыстаннем самых высокіх тэхналогій. Акрамя таго, партнёры павінны адразу бачыць і прапрацоўваць патэнцыяльныя рынкі збыту прадукцыі. Яшчэ адзін акцэнт зроблены на хутчэйшай рэалізацыі намечаных планаў. «У нас адкрытая эканоміка, і мы першапачаткова павінны з гэтай прадукцыяй разам імкнуцца на сусветныя рынкі. Нам патрэбны высокатэхналагічная вытворчасць і тавар, які мы зможам рэалізоўваць па ўсім свеце», — адзначыла прэс-сакратар.
У сваю чаргу кіраўніцтва «СІЦІК Груп» таксама бачыць шырокія магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю. Пры гэтым заяўлена аб намеры аказваць садзейнічанне ў пашырэнні партнёрства не толькі па сваёй лініі, але і дапамагаць у прыцягненні ў Беларусь у якасці партнёраў вядучых кітайскіх карпарацый. Беларусь разглядаецца як плацдарм для будучага развіцця бізнесу ў Еўропе. Адзначана таксама, што пасля вяртання ў Кітай плануецца сабраць вялікую групу экспертаў і спецыялістаў, каб разам з імі па гарачых слядах ацаніць агульныя магчымасці і выбудаваць генеральную лінію далейшага супрацоўніцтва з Беларуссю.
Як паведамлялася, мемарандум аб супрацоўніцтве па стварэнні сумеснага інвестыцыйнага фонду Беларусі і Кітая быў падпісаны напярэдадні. Таксама з удзелам ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга» падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве ў галіне сельгасмашынабудавання і аб стварэнні сумеснага сельскагаспадарчага холдынга. Акрамя таго, падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж ЗАТ «Абсалютбанк» і CITIC Construction Co., Ltd.
Чакаецца, што ў Калодзішчах будзе створаны завод па вытворчасці тэлескапічных і каўшовых пагрузчыкаў, энерганасычаных трактароў. У Наваполацку — сумесны трактарны завод, дзе плануецца выпускаць да 50 тыс. адзінак тэхнікі ў год.
У склад карпарацыі «СІЦІК Груп» уваходзяць больш за 40 даччыных кампаній і банкаўскіх структур, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць як у Кітаі, так і за мяжой (у ЗША, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах). Асноўнымі напрамкамі дзейнасці кампаній карпарацыі з’яўляюцца фінансавая дзейнасць, нерухомая маёмасць і будаўніцтва, асваенне прыродных рэсурсаў, інфармацыйныя тэхналогіі, прамысловасць, гандаль і паслугі.
Пачынаючы з 2009 года, сем гадоў запар «СІЦІК Груп» уваходзіла ў рэйтынг «500 буйнейшых кампаній у свеце», пры гэтым у 2015 годзе заняла 186-е месца. Цяпер кампанія рэалізуе праекты ў Кітаі і за мяжой на агульную суму амаль $40 млрд, кошт рэалізаваных праектаў складае больш як $15 млрд.
У Беларусі кампанія рэалізавала праект па будаўніцтве пад ключ трох цэментных заводаў. Цяпер ажыццяўляе праекты па будаўніцтве аўтамабільнага завода «Белджы» і мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната. У маі 2016 года кампанія пачала рэалізацыю праекта па будаўніцтве за кошт уласных інвестыцый шматфункцыянальнага комплексу па праспекце Пераможцаў у Мінску.

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».