
21 мая ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 9 райвыканкама наведалі Карэліцкую раённую ветстанцыю, дзе з членамі калектыву вялася адкрытая размова па вызначаных тэмах. Па асноўнай — «Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі» — слова трымала начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, кіраўнік ІПГ Крысціна Сідаркевіч. Прамоўца адзначыла, што далейшае развіццё галіны ў бліжэйшыя гады прадугледжана Дзяржаўнай праграмай «Турызм» на 2026-2030 гады, у якой робіцца акцэнт на напрамках: развіццё інфраструктуры, павышэнні якасці турыстычных паслуг, падтрымцы рэгіянальных ініцыятыў.
Архітэктурна-гістарычная спадчына рэспублікі дазваляе актыўна развіваць гісторыка-культурны турызм. Найбольш цікавыя гістарычныя месцы Беларусі — гэта замкі і крэпасці, дварцова-паркавыя ансамблі і родавыя сядзібы, цэрквы і манастыры, старадаўнія інжынерныя збудаванні, музеі і этнаграфічныя вёскі, унікальныя куточкі беларускай прыроды, родныя мясціны
вядомых мастакоў, пісьменнікаў і вучоных. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 5 695 аб’ектаў.
Візітнай карткай нашай краіны стане самы маштабны і знакавы праект у галіне культуры — нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. У новым будынку музея закладзена ідэя Кіраўніка дзяржавы аб тым, што архітэктура павінна адлюстроўваць нацыянальную самабытнасць краіны. Праекту прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.
Крысціна Валер’еўна засяродзіла ўвагу на прамысловым турызме. Яго развіццю на дзяржаўным узроўні надаецца вялікае значэнне. Сёння ў Беларусі больш за 130 прадпрыемстваў з розных галін, якія адкрыты для турыстаў. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца прадпрыемствы машыннабудаўніцтва, лёгкай, харчовай прамысловасці.
Адно з галоўных дасягненняў адпачынку ў Беларусі — магчымасць спалучэння яго з кваліфікацыйным лячэннем. У беларусаў санаторна-курортнае лячэнне займае лідзіруючую пазіцыю па турызму ўнутры краіны. На гэтым напрамку асноўныя задачы — забеспячэнне даступнасці лячэбна-аздараўленчых паслуг для грамадзян, развіццё рынку і экспарту паслуг. У 2025 годзе лячэбна-аздараўленчы комплекс Беларусі быў прадстаўлены 285 санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі.
У апошнія гады актыўна развіваецца гастранамічны турызм. Арганізацыя гастранамічных тураў не толькі знаёміць са стравамі беларускай нацыянальнай кухні, але і дае магчымасць адведаць стравы з натуральных, экалагічна чыстых і якасных прадуктаў, пазнаёміцца з народнымі традыцыямі.
Кіраўнік ІПГ праінфармавала прысутных і па дадатковых тэмах: «Экстрэмізм як пагроза нацыянальнай бяспекі. Прафілактыка і супрацьдзеянне ў маладзёжным асяроддзі» і «Супрацьдзеянне і прафілактыка злачыннасці, якая звязана з замахам на палавую недатыкальнасць і палавую свабоду напаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь».
Інспектар сектару нагляду і прафілактыкі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Данііл Лагішынец расказаў аб паводзінах дзяцей на вадзе і кантролю за імі падчас летніх канікул, свавольстве з агнём, наведванні лясоў, аб мерах бяспекі на дачных участках. «Сачыце за сваімі дзецьмі і дапамагайце састарэлым бацькам», — заклікаў прамоўца і раіў пры пажары выкліваць выратавальную службу. А каб гэтага не дапусціць, трэба кантраляваць асабіста разведзеныя вогнішчы на прысядзібным участку пры спальванні смецця з пачатку да канца праводзімай работы. Трэба быць заўсёды адказнымі.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Дар’і ГАВІНА























