21 лютага — дзень роднай мовы. Мэта гэтай даты – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Напярэдадні гэтага дня наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамаадзян пажылога ўзроста ЦСАН Карэліцкага раёна накіраваліся ў сярэднюю школу №1 г.п. Карэлічы, каб праверыць сваю пісьменнасць, напісаць дыктоўку па беларускай мове і аддаць даніну павагі беларускаму слову.

Дзень атрымаўся цудоўны. Прадстаўнікі двух пакаленняў не толькі пісалі беларускія словы пад дыктоўку настаўніка беларускай мовы Алены Гімпель, але і выконвалі розныя лінгвістычныя заданні.
Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі свае інтэлектуальныя здольнасці і атрымалі шмат задавальнення. Акрамя гэтага прадстаўнікі старэйшага пакалення падзяліліся ўспамінамі пра свае школьные гады.

У гэты дзень ды і ў іншыя дні заклікаем усіх ахвотна выкарыстоўваць родную мову, чытаць літаратуру на беларускай мове, удзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных роднай мове. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам захаваць і перадаць наступным пакаленням багатую спадчыну сваёй роднай мовы.























