• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.06.2026, 12:54
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Общество

Ля Добрачы свісталі кулі

by
02.07.2017
в Общество
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Валянціна Аляксееўна Кеда нарадзілася ў вёсцы Пагарэлка сучаснага Ярэміцкага сельсавета.
Шнурок сялянскіх хат, а ўздоўж іх лясы. Ціха, спакойна. Маладое калоссе закалыхвае ветрык. Паблізу гоніць свае сінія хвалі глыбакаводны Нёман. Лёгка дыхаецца. У такім маляўнічым куточку яе дзяцінства было б самым вясёлым і шчаслівым, каб не вайна.
У 41-м Валі споўнілася дзевяць гадоў, таму гітлераўскую навалу добра памятае. Як паралізоўваў страх, бездапаможнасць перад ворагам, як плакала ўголас, недаядала, спала на нагах. Перад вачыма і сёння стаіць адзін жудасны эпізод.
Было лета 43-га, і фашысты пачалі блакаду Налібоцкай пушчы. Ваеннае кіраўніцтва Германіі патрабавала канчаць з партызанамі, каб забяспечыць свае тылы, таму акупанты і іх служкі лютавалі.
Ранкам хтосьці апавясціў жыхароў Пагарэлкі, што на іх ідуць паліцаі. Як пазней стала вядома, яны атрымалі загад прачасаць усю акругу, абкружыць вёскі ля Нёмана, каб карніцкі атрад, які размесціцца паблізу недабудаванай школы ў Пагарэлцы, мог выканаць сваё заданне паспяхова.
“Мы пабеглі ў раён пераправы на Добрачы. Перапалоханыя людзі перабіраліся на партызанскі бераг на лодках, коньмі, уплаў. Колькі нас там было, не злічыць.
Калі ў воддалі паказаўся вораг і застрачыў з кулямётаў, усе кінуліся ўрассыпную. Партызаны больш не маглі перавозіць нас на правабярэжжа ракі.
Мы затаіліся ў рове, густа парослым хмызняком. Ляжалі доўга, можа, дні чатыры, баючыся варухнуцца. Чулі, як фашысцкі самалёт прачэсвае добрачскія абшары. Лётае нізка-нізка, ажно крыламі чапляе вершаліны дрэў. Кулі зразалі вецце. Цюк-цюк-цюк. Шчасце, што свінец нікога не забіў і не параніў.
Слабейшыя пачалі млець. Пры сабе былі якія-ніякія прыпасы, іх давалі толькі дзецям”.
Здраднікі не ведалі спакою. Шнырылі паўз Нёмана, вышукваючы партызанаў і мірных жыхароў. Спужаўшыся, што іх заўважылі, Ганна Коршун з двума яе хлопцамі выскачыла са сховішча і якраз натрапіла на паліцаяў.
– Бабо, адкуль ты ўзялася? Чаго ты тут? – населі яны.
Жанчына разгубілася.
– Дык я тут не адна. Нас, можа, чалавек шэсцьдзясят, – сарвалася з яе вуснаў.
– Вядзі і ўсіх паказвай.
“Паліцаі вывялі нас з рову і пасадзілі на паляну ліпеньскай спёкай. У першуючаргу яны прынеслі два бітоны какавы і белы хлеб, як сёння сайка. І ўсім малым далі па кружцы і лусце хлеба”.
Так і сядзелі на сонцы, пакуль не з’явіўся камендант Мірскай паліцыі Серафімовіч.
“Ён у Нёмане купаўся. Прыйшоў, высокі, адзеты ў хромавыя боты, галіфэ і бялюсенькую майку. Сам Серафімовіч быў з Апечак Стаўбцоўскага раёна. Працаваў да вайны млынаром на рацэ Уша. Павітаўся з усімі і кажа: “Ну, прызнавайцеся, хто партызанскі?”
У здраднікаў былі спіскі мсціўцаў, таму яны сталі правяраць дакументы. “Паблізу ад нас сядзела сям’я Іосіфа Андрэевіча Аляшкевіча, а крыху далей – Феафана Рыгоравіча Уласевіча. Калі пачалася праверка, Іосіф Андрэевіч падышоў да сваіх дзяцей і сказаў, што ён ім не бацька, а яны яму не дзеці. Пэўна, каб уратаваць родных, так жа горка развітваўся з сям’ёй і Феафан Рыгоравіч.
Іх залупцавалі дубцамі да паўсмерці на нашых вачах, мазгі пырскалі, а потым застрэлілі.
З-за чаго, ніхто да сёння дакладна не ведае. Серафімовіч тады вымавіў: “Доўга я чакаў гэтай сустрэчы”.
Забралі чатырох мужчын капаць ямы. Думалі, што ўсіх пастраляюць. Пазней высветлілася, што каты забілі бацькаў двух партызан, Луку Данілавіча Буя з Пагарэлкі і кагосьці з Быковіч. Пятай ахвярай ашалелых ад крыві звяроў стаў Аляксандр Андрэевіч Кудзін. Гэты жыхар Пагарэлкі меў благі слых. Хутчэй за ўсё, ён не пачуў, як яго аклікнулі.
“Калі скончылі здзекі, скамандавалі ісці цэнтральный дарогай у Пагарэлку. Казалі, што калі хто-небудзь зверне ўбок, атрымае кулю. Так і рухаліся пад прыцэламі.
Прывялі да дарогі на Лядкі, і пачаўся адбор на катаржныя работы. На адпраўку ў Германію пасадзілі маю маму Алену Лявонцьеўну Пярэська і майго дзеда Лявонція Андрэевіча Кудзіна. А мы з Толяю, маім малодшым брацікам (1935 г. н.), засталіся адны. Бацька Аляксей Макаравіч Пярэська з намі тады ўжо не жыў, у яго была другая сям’я ў Варшаве. Ён адтуль і на фронт прызваўся.
Я расплакалася ўголас: “А мамачка! А адпусціце нашу мамачку! Як жа мы будзем жыць? І таты няма, і маму забралі, і дзеда забралі”.
Недалёка стаяў немец. Ён дастаў хустачку і выцер вочы. Пэўна, дома гэдакія ж дзеці былі. Да мамы падышоў другі немец і кажа: “Zuruck nach hause” (Вяртайся дадому). Мы з Толяю схапілі яе за спадніцу, угаворваючы не ісці праз сяло. Баяліся, што зноў адымуць”.
Некаторыя потым змаглі ўцячы. Сярод выгнаных у рабства былі стрыечны брат Валянціны Аляксееўны Мікалай Аркадзьевіч Гінак. Дзеда Валянціны Аляксееўны Лявонція Андрэевіча Кудзіна забракавалі. Калісьці ён сякерай пакалечыў вялікі палец на назе.
“Потым, ужо калі мы вярнуліся ў Пагарэлку, Толіка напалохаў чорны дым, які цягнуўся з хутара Карніцкіх. Ён спытаў у мамы, чаму дым такі чорны. А мама кажа: “Толічак, гэта людзі гараць”.
На хутары Карніцкіх фашысты палілі людзей ужо пасля таго, як раўнадушна знішчылі ў агні жыхароў Новага Сяла ў хаце Лаўрэнція Ігнацьевіча Непагоды. Цудам выратавалася тады толькі Ірына Іванаўна Кеда.

***
У 1996 годзе Валянціна Аляксееўна Кеда ў якасці сведкі абвінавачвання ўдзельнічала ў працэсе супраць каменданта Мірскай паліцыі С. Серафімовіча, які адбываўся ў Лондане.
Яна апазнала яго праз столькі гадоў пасля таго, як бачыла ля Добрачы. Расказвала суду пра зверствы ў Пагарэлцы і Новым Сяле.
На працэс у Лондан Валянціна Аляксееўна ездзіла разам з ураджэнцам Ярэміч Яўгеніем Уладзіміравічам Бразоўскім і трыма ўраджэнцамі пасёлка Мір.
Святлана ВАШЧЫЛА.
Фота з архіва
В. А. Кеда.

Лента новостей

Об ответственности за незаконный оборот оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ предупреждают в Кореличском РОВД

Что грозит за незаконное хранение холодного оружия, рассказали в Кореличском РОВД

21.06.2026
16 июля бесплатную консультацию проведут нотариусы Гродненского нотариального округа

Как подарить унаследованную квартиру?

21.06.2026
Прокуратура Кореличского района напоминает об ответственности за нарушение Закона о массовых мероприятиях

По требованию прокуратуры Кореличского района наниматель выплатил шести работникам средний заработок за время трудового отпуска

21.06.2026
За сутки подразделениями МЧС области совершено 40 выездов, из них: 1 – на пожар

За сутки подразделениями МЧС области совершено 40 выездов, из них: 1 – на пожар

21.06.2026
Врач года из Турца, молодые специалисты и медпомощь для кореличчан. 21 июня — День медицинских работников

Врач года из Турца, молодые специалисты и медпомощь для кореличчан. 21 июня — День медицинских работников

21.06.2026
Александр Лукашенко поздравил работников здравоохранения: ваше стремление помогать людям достойно уважения

Александр Лукашенко поздравил работников здравоохранения: ваше стремление помогать людям достойно уважения

21.06.2026
Поздравление руководства Кореличского района с Днем медицинских работников

Поздравление руководства Кореличского района с Днем медицинских работников

21.06.2026
Депутаты Кореличчины в день областного субботника продолжили благоустройство родника в д. Загорье

Депутаты Кореличчины в день областного субботника продолжили благоустройство родника в д. Загорье

20.06.2026
Подросток из Кореличского района в драке получил ушиб челюсти и попал в больницу

В Кореличах 12-летний школьник попался на краже энергетика

20.06.2026
ЕС: экономика уходит в штопор. Европейцы все отчетливее чувствуют падение качества жизни

ЕС: экономика уходит в штопор. Европейцы все отчетливее чувствуют падение качества жизни

20.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».