Мілыя жанчыны!
Прыміце самыя цёплыя, самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з 8 Сакавіка – святам пяшчоты, вясны, любові і дабрыні!
Быць жанчынай – высокая місія. Вы дорыце свету новае жыццё, засцерагаеце сямейны ачаг ад бед і нягод, несяце радасць, мір і спакой. Вы – галоўная натхняльная сіла мужчын, надзейная жыццёвая апора і вялікая падтрымка.
Дзякуй вам, дарагія жанчыны, за мудрае ўменне спалучаць адказнасць і цярпенне з непаўторнай жаночай чароўнасцю, пяшчотай і аптымізмам, за стваральную працу і шчырую любоў да роднай зямлі. Асаблівая падзяка і нізкі паклон нашым паважаным жанчынам-ветэранам, удзельніцам вайны і працаўніцам тылу, усім жанчынам старэйшага пакалення. Хай як мага менш будзе ў вашым жыцці трывог і засмучэнняў. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, любоў і дабрабыт, а вашы сэрцы будуць сагрэтыя клопатам і павагай. Жадаем вам моцнага здароўя і шчасця! Няхай вясновае свята прынясе вам радасць і поспех у ажыццяўленні ўсіх вашых жаданняў.
Аляксандр КУРЫЛА, старшыня Карэліцкага райвыканкама
Аляксей ГАЎРОШ, старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў
Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Ігар Жук, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.























