
? Рэдакцыя газеты «Полымя» завяршыла пазітыўны фотаконкурс «Сімвал года». Дзякуем нашым удзельнікам за тое, што даслалі такія атмасферныя фотаздымкі.
? 5 лютага выдаўся Новы год па кітайскім каляндары, і пані Жоўтая Свінка ўступіла ў свае законныя правы. Таму апошні месяц зімы стаў выдатным часам, каб правесці народнае галасаванне і выбраць трох пераможцаў.
? Галасаванне адбылося на платформе нашага сайта, а таксама ў афіцыйнай суполцы газеты ВКонтакте — «Типичные Кореличи», і было завершана 28 лютага 2019 года.
? Азнаёміцца з вынікамі можна ніжэй. Важна тое, што пры вызначэнні пераможцаў прадстаўнікі журы будуць улічваць галасы як з сайта, так і з сацыяльнай сеткі ВКонтакте. А хто трапіць у тройку лідараў, даведаемся зусім хутка. Сачыце за навінамі на нашым сайце!
? Вынікі галасавання на polymia.by
[poll id=»30″]
? Вынікі галасавання ВКонтакте

? Антаніна Дарашэнка здзівіла залатой свінкай Пэпай

? Модны вобраз 2019 года ад Арыны Ханько

? Парсючок-снегавічок ад Кацярыны Ханько

? Тры браты-парсючкі гаспадыні Галіны Бялясавай з вёскі Зарэчча

? Наталля Доська жадае ўсім у год Свінкі не толькі плённа працаваць, але і выдатна адпачываць

? Творчыя эксперыменты 11-гадовага Данііла Касцюка


? «Ужо на падыходзе». Сімвал года ў аб’ектыве Ларысы Шуглі


? В’етнамскія парсючкі Тамары і Вячаслава Крупко
























