• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.07.2026, 09:43
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

Главная Общество

Стоматолог Мария Далидович рассказывает о роли современной женщины в белорусском обществе

by Галина Смолянко
08.03.2026
в Общество, Год белорусской женщины
Стоматолог Мария Далидович рассказывает о роли современной женщины в белорусском обществе
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя стаматолаг-тэрапеўт установы аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Марыя Іосіфаўна Далідовіч узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Журналіст раённай газеты «Полымя» гутарыць з Марыяй Іосіфаўнай аб ролі жанчыны на сучасным этапе, абранай прафесіі, сям’і, адносінах да жыцця.

—  Марыя Іосіфаўна, 2026 аб’яўлены Годам беларускай жанчыны ў нашай краіне. Якая роля жанчыны і падтрымка дзяржавы?

— У нашым грамадстве жанчына — працаўніца, маці, грамадскі дзеяч, і яна раскрываецца як асоба, паспявае ва ўсім і заўсёды. Ад таго  вялікая ўвага да жанчыны і праяўленне клопату з боку дзяржавы да сем’яў. Гэта дапамога на дзяцей,  сямейны капітал для шматдзетных сем’яў, прадастаўленне жылля. А яшчэ вельмі важна для жанчыны падтрымка з боку сям’і. Сапраўды, калі ў ёй лад, то і справы на працы ладзяцца.

— Прафесія медыцынскага работніка ва ўсе часы была запатрабаванай і паважанай. Чаму Вы спынілі выбар на стаматалогіі?

— З  сёмага класа ведала, што пайду ў медыцыну, каб лячыць людзей і дапамагаць ім. А зубны боль — самы моцны, і хацелася, каб усе людзі ўсміхаліся, і ў іх была заўсёды здаровая і шчаслівая ўсмешка.

— Ваша працоўнае жыццё звязана з працай у стаматалагічным кабінеце Карэліцкай райпаліклінікі.

— У стаматалогіі — з 1984 года. Праз тры месяцы пасля прыходу на працу мяне назначылі на пасаду раённага стаматолага. Па сённяшні дзень адказваю за ўсю стаматалагічную службу раёна, і яна штогод займае лідзіруючыя месцы ў вобласці.

Матэрыяльна-тэхнічная база значна палепшылася:  у 2023 годзе закуплены дзве стаматалагічныя ўстаноўкі і ў 2025 — таксама дзве за кошт дапамогі райвыканкама і адміністрацыі райбальніцы.

— Вялікую ролю адыгрывае калектыў, у якім працуеш. Вам у гэтым пашанцавала?

— Вядома, нашы дасягненні — старанні ўсяго калектыву раёна: стаматолагаў, зубнога фельчара, медсёстраў. Выдзяляць нікога не бяруся, усе мы адна каманда, якая зацікаўлена ў тым, каб аказваць якасную стаматалагічную дапамогу насельніцтву раёна. 

—  За гады працы ў Вас ёсць свае пацыенты?

— Праз мае рукі прайшло ўжо тры пакаленні жыхароў Карэліцкага краю. Бабулі-пацыенткі сёння прыводзяць сваіх унукаў. Хочацца, каб людзі мне давяралі, давер — галоўнае ў працы. Я стараюся размаўляць з людзьмі падчас прыёму. Так яны больш даведваюцца аб здаровым ладзе жыцця, правільнай гігіене,  прафілактыцы стаматалагічных захворванняў.

— Як ужо адзначалі, зубны боль — самы моцны. Скажыце, акрамя прафесійных навыкаў, якімі якасцямі павінен валодаць зубны доктар?

— Па-першае, быць псіхолагам. Па-другое, і гэта немалаважна, несці дабрыню сваім пацыентам. Трэба адносіцца да людзей так, як бы ты хацеў, каб адносіліся да цябе.

— У Вашай сям’і былі ўрачы? Адкуль Вы самі і кім былі  бацькі?

— Урачоў не было. Бацька працаваў вадзіцелем, а мама — прачкай. Яны прывілі любоў да працы. Сама я родам з вёскі Нягневічы Навагрудскага раёна.

—  А вось дзецям, гледзячы на ўлюбёную ў сваю справу матулю, ці захацелася прадоўжыць Вашу сцяжынку? Якія прафесіі яны выбралі?

— З гонарам хачу сказаць, што малодшы сын Дзмітрый працуе ў 6-й клінічнай бальніцы г. Мінска загадчыкам рэанімацыйнага аддзялення. Старэйшы Аляксандр — прадпрымальнік, у яго свая фірма ў сталіцы. Я шчаслівая бабуля, у мяне пяцёра ўнукаў, усе школьнікі.

— У Вас вельмі адказная і карпатлівая праца, якая распісана па гадзінах і хвілінах. У чым знаходзіць аддушыну для душы зубны доктар?

— Агарод, дача, зямля. Я душой адпачываю там. Бацькі прывілі любоў да работы на зямлі, за што ім вельмі ўдзячна.

— Нашы Карэлічы непазнавальна мяняюцца. Пра што думаеце, калі ідзяце на  працу і вяртаецеся дамоў?

— Я палюбіла Карэлічы і радуюся добрым зменам. Тут спакойна і ціха, пануюць стабільнасць і дабрыня. Так, за апошні час яны сталі больш дагледжанымі і ўтульнымі, і гэта радуе.

— Хутка  будзем адзначаць Дзень жанчын. Якіх падарункаў чакаеце ад вясновага свята?

— Удзячнасці ад людзей і ўсмешак, а ад мужчын — кветак.

— Якую параду, як урач, можаце даць жыхарам Карэліччыны?

— Беражыце сваё здароўе. Хачу пажадаць, каб здаровымі былі ўсе родныя і блізкія, каб паміж людзьмі панавалі дабрыня і павага, каб цанілі адзін аднаго.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: АктуальноГод белорусской женщины

Лента новостей

Александр Лукашенко подписал указ о призыве на срочную военную службу в сентябре — ноябре 2026 года

Александр Лукашенко подписал указ о призыве на срочную военную службу в сентябре — ноябре 2026 года

22.07.2026
Что такое золотистая картофельная нематода и как с ней бороться

Что такое золотистая картофельная нематода и как с ней бороться

22.07.2026
Александр Лукашенко утвердил изменения в сфере железнодорожного транспорта

Александр Лукашенко утвердил изменение статуса уполномоченного по делам религий и национальностей

22.07.2026
В Кореличском районе проводятся «прямые линии»

25 июля «прямую линию» проводит заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Бусько

22.07.2026
Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

22.07.2026
Наталья Кочанова посетила детский дом семейного типа в Гродно

Наталья Кочанова посетила детский дом семейного типа в Гродно

22.07.2026
Наталья Кочанова встретилась с коллективом Гродненского областного клинического кардиологического центра

Наталья Кочанова встретилась с коллективом Гродненского областного клинического кардиологического центра

22.07.2026
Сенатор Игорь Жук: «Форум регионов Беларуси и России — это ключевая площадка для укрепления межрегионального сотрудничества»

Сенатор Игорь Жук: «Славянский базар» – живое воплощение уникальности Беларуси»

22.07.2026
Дзеці вайны з Карэліцкага раёна дзеляцца ўспамінамі

Дзеці вайны з Карэліцкага раёна дзеляцца ўспамінамі

22.07.2026
Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

22.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».