• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 17:19
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Общество

Прыхаджанка царквы святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы Галіна Бязмен расказвае пра сваю дарогу да Бога

by Галина Смолянко
31.05.2026
в Общество
Прыхаджанка царквы святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы Галіна Бязмен расказвае пра сваю дарогу да Бога
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У кожнага верніка свая дарога да Бога, свае сямейныя традыцыі, свае погляды на жыццё, свае імкненні і мары. Сёння наш субяседнік —  прыхаджанка царквы святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы Галіна Мікалаеўна Бязмен.

—  Галіна Мікалаеўна, у наш імклівы інфармацыйны час многія імкнуцца да трывалых ведаў, пазнання свету, асваення новых тэхналогій, а вось да Бога не ўсе спяшаюцца. Як мяркуеце: ад чаго гэта залежыць?

— На маю думку, па-першае, ад тых традыцый, якія былі закладзены ў сям’і. Калі хтосьці наведваў царкву, затым прыводзіў сюды  дзяцей і ўнукаў, то яго нашчадкі хутчэй знойдуць дарогу да храма. Па-другое, з маіх назіранняў, у царкву прыходзяць людзі, якія хочуць падзякаваць Богу за добрыя справы ў сям’і. Па-трэцяе, і бяда прыводзіць у царкву. Ідуць па дапамогу да Бога, каб узнесці малітву Усявышняму.

—  Якой была Ваша дарога да Бога? У Вас гэта сямейнае ці паўплываў на прыход у царкву якісьці выпадак у жыцці?

— Мая свякроў Ганна Васільеўна была вельмі веруючым чалавекам. Яна не прапускала ніводнай службы і захоўвала ўсе традыцыі царкоўных свят у сям’і. Я за гэтым назірала і старалася захаваць гэтыя каштоўнасці ўжо ў сваёй сям’і. У 90-я гады мінулага стагоддзя стала наведваць царкву святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы, і з таго часу з’яўляюся яе прыхаджанкай.

— Якія традыцыі захоўвалі ў Вашай сям’і?

— Самым вялікім святам з’яўляецца Вялікдзень. Да яго рыхтаваліся загадзя: прыбіралі ў хаце, гатавалі смачныя стравы, пяклі кулічы, фарбавалі яйкі. Акрамя таго, рыхтаваліся да ўсіх дванаццаці  двунадзясятых праваслаўных свят.

— Вы з’яўляецеся прыхаджанкай царквы святых апосталаў Пятра і Паўла райцэнтра. Як часта прыходзіце ў святыню?

— Наведваю ўсе царкоўныя службы ў нядзелю. Выключэнне складаюць толькі тыя моманты, калі не магу пайсці па стане здароўя ці сямейных абставінах. Хачу адзначыць, што гэта бывае даволі рэдка. У царкве падчас службы адчуваю радасць, якая напаўняе ўсё сэрца, і жыву толькі малітвай.

— Ці даводзілася бываць у іншых храмах Беларусі?

— З вялікай асалодай пабыла на службе ў Мінску з нагоды святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Некалькі разоў наведвала Жыровіцкі і Лаўрышаўскі манастыры. Такія паездкі ўмацоўваюць веру ў Бога і прыдаюць новыя сілы.

— Што адчуваеце, калі слухаеце пропаведзі святароў на богаслужэннях у царкве?

— Спакой на душы. Думаю, як буду жыць далей з верай у Бога.

— У Вас ёсць аднадумцы, якіх сустрэлі ў царкве святых апосталаў Пятра і Паўла райцэнтра?

— Нас сабраў некалі айцец Максім Цыгель, і гэтую нашу еднасць падтрымлівае айцец Ігар Пірог разам з матушкай Людмілай. За гэта ім вельмі ўдзячна.

— Якімі карыснымі справамі займаецеся?

— Раней прымала ўдзел у прыбіранні мясцовага храма, а зараз разам з прыхаджанкамі даглядаю тэрыторыю вакол капліцы ў Карэлічах.

— «Цярпенне — гэта самае моцнае лякарства, якое лечыць цяжкія і шматгадовыя беды. Большасць бедаў праходзіць толькі дзякуючы цярпенню. Вялікае цярпенне разблытвае самае заблытанае і прыносіць Боскі плён: там, дзе ты не бачыш ніякага рашэння, Бог дае найлепшае рашэнне», — адзначаў адзін з вялікіх старцаў.  На Вашу думку, якое значэнне яно мае ў  жыцці?

— Лічу, што трэба не прыспешваць падзеі, не злаваць на затрымкі. Усё ідзе так, як павінна ісці. Паспешлівы ломіць, а цярплівы будуе. Што паспела — само ўпадзе на далонь. Адным словам, на ўсё ў жыцці Боская воля.

— Існуе меркаванне, што дабрыня выратуе свет. Што можаце сказаць на гэты конт?

— Хачу ўспомніць словы свяціцеля Мікалая Сербскага: «Можаш дапамагчы чалавеку — дапамажы, не можаш дапамагчы — памаліся, не ўмееш маліцца — падумай пра чалавека добра! І гэта ўжо будзе дапамога, бо светлыя думкі — гэта таксама зброя».

— На Вашу думку, як часта трэба звяртацца да Бога?

— Прачнуўся раніцай — дзякуй Богу за прайшоўшую ноч і прасі блаславення на новы дзень. Вечарам перад сном трэба не забыцца падзякаваць Бога за прайшоўшы дзень. На працягу дня не забываць пра Ісусаву малітву.

— Мы вядзём гутарку напярэдадні вялікага праваслаўнага свята — Дня Святой Троіцы, які ў народзе называюць Сёмухай. Як рыхтаваліся да яго ў гады Вашай маладосці?

— Наводзілі парадак у хатах, упрыгожвалі пакоі кветкамі, маладой травой, зялёнымі галінкамі. Вяскоўцы  выкарыстоўвалі як мага больш зеляніны. Лічылі, што чым больш на Троіцу яе будзе ў хаце, тым больш шчасліва ў ёй будуць жыць.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».