• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 05:44
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Общество

У Карэлічах праведзена Рэспубліканская маладзёжная ярмарка вакансій

by Редакция Полымя
16.04.2026
в Общество
У Карэлічах праведзена Рэспубліканская маладзёжная ярмарка вакансій
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

16 красавіка ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры праведзена Рэспубліканская маладзёжная ярмарка вакансій. Яе ўдзельнікамі сталі вучні школ раёна і наймальнікі арганізацый і ўстаноў Карэліччыны.

У сваёй прамове намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан адзначыў, што лета не толькі час для адпачынку, але і для заняткаў карыснай працай. На Карэліччыне добра развіты студатрадаўскі рух, і можна задаць пытанні наймальнікам альбо пакінуць заяўку, каб знайсці сабе справу і зарабіць першыя ўласныя грошы.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш нагадала аб тым, што наш раён сельскагаспадарчы, і прадпрыемствы могуць даць мэтавыя накірункі для паступлення ў вну. Гаспадаркі выплачваюць стыпендыі, прадастаўляецца жыллё, за ім замацоўваецца рабочае месца.
Іна Аляксандраўна, паведаміўшы аб другаснай занятасці, назвала яе плюсы: набыццё вопыту працы, першы запіс у працоўнай кніжцы, фінансавая дапамога сям’і. Назвала адрасы працаўладкавання: Карэліцкая раённая бібліятэка, дзіцячыя сады райцэнтра, школы раёна. Асаблівая ўвага пры прыёме на працу будзе ўдзяляцца вучням, якія стаяць на рознага роду ўліках і патрабуюць павышанай увагі на летніх канікулах.

Аб прафесіі выратавальніка расказаў намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатолій Шолк. «Каб стаць выратавальнікам, трэба добра вучыцца, паспяхова здаць уступныя іспыты, мець добрае здароўе, прайсці псіхалагічны тэст, здаць нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы», — сказаў ён. Анатолій Анатольевіч адзначыў, калі не ўдасца стаць студэнтам вну, можна паспрабаваць уладкавацца на працу ў РАНС пры ўмове, калі малады чалавек дасягнуў 18 гадоў, мае добрае здароўе, вядзе прыстойны лад жыцця. Прамоўца закрануў таксама пытанні бяспекі ў веснавы перыяд і правілы паводзін на вадаёмах.

Аб праводзімай рабоце Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праінфармавала яе дырэктар Інэса Сямібратава. Яна адзначыла, што супрацоўнікі ўстановы суправаджаюць чалавека ад нараджэння да адыходу з жыцця — праяўляюць клопат пра шматдзетныя сем’і, састарэлых людзей, інвалідаў. ЦСАН прапаноўвае наступныя віды прафесій: кіраўнік гуртка, сацыяльны работнік, памочнік па доглядзе, няня, спецыяліст па сацыяльнай рабоце. Можна заключаць мэтавыя дагаворы па гэтых прафесіях.
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама — начальнік Цэнтра занятасці насельніцтва Юлія Ліхута расказала пра інфармацыйную платформу, якая дапаможа вызначыцца пры выбары прафесіі.
Напрыканцы сустрэчы Іна Богуш нагадала аб тым, што РУП ЖКГ будзе набіраць дзве брыгады для выканання работ па добраўпарадкаванні г.п. Карэлічы. У іх могуць уладкавацца жадаючыя ва ўзросце ад 16 гадоў і старэйшыя.

СЛОВА — УДЗЕЛЬНІКАМ:
Паліна ГУШЧЭНЯ,
вучаніца 8 класа Жухавіцкай сярэдняй школы:
— Хачу на летніх канікулах папрацаваць у сельскай гаспадарцы на розных работах. У красавіку мне споўніцца чатырнаццаць гадоў. Хочацца праверыць, на што здольная ў такім узросце. Няхай гэта будзе звычайная праца. Мая старэйшая сястра Дар’я працавала ў свой час на КЗС, і ёй было цікава. Зараз яна студэнтка вну. Куды зрасходую першыя заробленыя грошы, пакуль не ведаю. Думаю, куплю патрэбную рэч.

Вольга АЛЯШКЕВІЧ,
першы сакратар РК ГА «БРСМ»:
— У летні перыяд будуць працаваць будатрады ў 8 сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна, два атрады — у РУП ЖКГ і на базе ДАЛ «Вясёлка». Усяго будзе занята 227 чалавек ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Ставім мэтай прывучыць моладзь да адказнасці, каб яна магла спазнаць працу і зарабіць свае першыя ўласныя грошы. Жадаючыя могуць выбраць заняткі па інтарэсах і з карысцю правесці вольны час, знайсці новых сяброў. Па цікавячых пытаннях можна звяртацца па тэлефоне 37-2-61.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ

Лента новостей

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

10.06.2026
Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

10.06.2026
На областных «Дожинках» в Мостах освятили хлеба нового урожая. Посмотрите на каравай Кореличского района

Кореличский райисполком объявляет об открытии приема заявок на участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дожинки–2026»

10.06.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

10.06.2026
В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

10.06.2026
Летняя работа для подростков: полный гайд

Летняя работа для подростков: полный гайд

10.06.2026
Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

10.06.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Працягваецца падпіска на раённую  газету «Полымя»

10.06.2026
Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

10.06.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

10.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».