16
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.04.2026, 13:29
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Общество

В Кореличах на празднике ко Дню Независимости Республики Беларусь работали тематические локации, «Беларускі кірмаш», выставка спецтехники и транспорта

by Редакция Полымя
03.07.2025
в Общество
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

ТЭМАТЫЧНЫЯ ЛАКАЦЫІ

На галоўнай плошчы райцэнтра шматлюдна. Тут размясціўся і «Горад майстроў» з выставамі і майстар-класамі па саломапляценні, выцінанцы, разьбе па дрэве, ткацтве паясоў, пляценні вяроўкі, мастацкім роспісе па дрэве, вязанні малых круглых палавічкоў. 

«Майстры народнай творчасці Карэліччыны вельмі рады бачыць на свяце жыхароў і гасцей раёна, якія праявілі цікавасць да іх вырабаў і паўдзельнічалі ў майстар-класах», — адзначае загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Карэліцкага РЦКіНТ Юлія Баярэнка і дадае, што для яе гэтае свята — галоўнае свята нашай краіны, якое сімвалізуе мір, спакой і дабрыню нашага народа.

Народны майстар Вера Яўгенаўна Салдатава з аграгарадка Райца паведала аб тым, што на свяце прадстаўляе майстар-клас па саломапляценні «Віфліемская зорка». «Я ўсё жыццё  прапагандую салому і здаровы лад жыцця. Каб людзі будавалі хаты з саломы і пакрывалі ёй дахі, каб былі прыгожыя сумачкі і капелюшы, упрыгожвалі жыллё саламянымі вырабамі. Ганаруся, што  мае працы ўвайшлі ў Спіс ЮНЕСКА як нематэрыяльная спадчына Беларусі», — адзначыла  Вера Яўгенаўна.

Да размовы далучаецца культарганізатар філіяла «Красненскі Дом культуры» Святлана Дубчонак, якая праводзіць майстар-клас па вырабу браслета з саломкі. Яна адзначыла, што салома — вядомы матэрыял у Беларусі і выкарыстоўваецца ў творчасці, і ёй хочацца перадаваць гэтае захапленне маладому пакаленню.

Знаёмлюся з наступнымі ўдзельнікамі свята. «Віншуем цябе, Беларусь Незалежная!» — агульная назва інтэрактыўных фотазонаў ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка». Тут прадстаўлены творы пра Вялікую Айчынную вайну і родную Беларусь, і новая кніга «Наш Президент». Аформлена выстава фатаграфічнай інфармацыі «Сімвал Перамогі — кірзавыя боты», бібліядартс «Беларусь гераічная, Беларусь самабытная, Беларусь літаратурная». Арганізавана дзіцячая пляцоўка, праводзяцца інтэрактыўныя пазнавальныя гульні і віктарыны для дзяўчынак і хлопчыкаў.

Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі прадставіў забаўляльную гульнявую праграму для дзяцей «Фактар колеру і Аквагрым», за ўдзел у якой ўдзельнікі атрымлівалі прызы. А вось РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» падрыхтаваў фотазону, развіваючыя і інтэлектуальныя гульні, і сваёй мэтай падчас сустрэчы ставілі прыцягваць дзяўчат і юнакоў уступаць у свае рады, каб прымаць актыўны ўдзел у жыцці роднай Беларусі.

«Нас яднае любоў да краіны» — тэматычная фотавыстава Карэліцкага сырцэху. На ёй інфармацыя аб выпускаемай прадукцыі, працоўных перамогах, узнагародах на конкурсах, не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Паведамляецца аб удзеле ў грамадскім жыцці раёна, спартыўных спаборніцтвах, перадавіках вытворчасці. 

На свята завіталі і прадстаўнікі філіяла «Навагрудскія дары» «Лідскі малочна-кансервавы камбінат». Яны прывезлі малочную прадукцыю ў асартыменце: розныя сыры, масла сметанковае, тварог, дысерты і марожанае ад малочнага камбіната г. Смаргонь.

На «Тэрыторыі беларускага пачастунку» гутару з прадаўцом магазіна «Родны кут» райцэнтра Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Станіславай Вадап’ян.  «Мы сёння прадставілі на свята  беляшы, сасіскі ў цесце, чабурэкі, піражкі ў вялікім асартыменце, шашлыкі са свініны і курыцы, каўбаскі свіныя, а таксама розныя напоі, агародніну і садавіну. Будзем імкнуцца ўсё прадаць і каб пакупнікі былі задаволены нашай прадукцыяй», — гаворыць прадавец і канстатуе той факт, што на працу ў дадзеную галіну прыйшла ў 1983 годзе, і з таго часу кожны год гандлюе на розных раённых святах. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для яе своеасаблівае свята: яно аб’ядноўвае людзей, і карэліччане, і госці могуць  адпачыць душой і купіць іх прадукцыю.

«БЕЛАРУСКІ КІРМАШ»

Накіроўваюся на стадыён «Юнацтва» г.п. Карэлічы. Тут алея інсталіраваных пляцовак «Беларускі кірмаш». Адразу завітваю на Малюшыцкі кірмаш. Яго гаспадыні паведалі аб наступным: «Паколькі дырэктар прадпрыемства родам з Арменіі, то прыгатавалі «шах-плоў», інтэрнацыянальную страву для гасцей з г. Краснагорска. Асаблівасць гэтага плову ў тым, што замест мяса кладзецца сухая агародніна. Яшчэ ў асартыменце — малюшыці хлеб, булачкі, беляшы, а таксама беларускія стравы: дранікі, бліны, сала, агуркі, памідоры. На кірмашы падрыхтавана інфармацыя пра Хлеб, які ратаваў жыцці прадзедаў. Побач сімвал Беларусі — буслы.

КСУП «Племзавод «Карэлічы» запрашае гасцей беларускімі народнымі песнямі. Тут і більярд, на якім можна паіграць беларускай бульбай замест шароў, а замест кіёў будуць цяпкі. Чакае і конкурс армрэслінг для мужчын: хто мацнейшы па сіле ў руках, і змагацца яны будуць на вялікай бочцы. Таксама племзаводаўцы падрыхтавалі фотазону, прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспубліцы Беларусь, у выглядзе сэрца «Я люблю Беларусь». Яна з кветак чырвонага і зялёнага колеру, яе зрабілі сваімі рукамі, у ёй перадалі ўсю любоў да роднай краіны. На стале гасцей чакалі беляшы, чабурэкі, кексы, дамашняя выпечка, каб паказаць сваю гасціннасць.

Беларускую хату прадставіў СВК «Свіцязянка-2003». У ёй — вышытыя абрусы і ручнікі, тканыя дзяругі і палавікі, а таксама стол для гасцей з беларускімі стравамі: дранікі, бабка, сала смажанае, бульба, курыца запечаная, рулеты ў асартыменце, беляшы, каўбаскі, шашлыкі. Тут хочуць павіншаваць са святам гасцей з Краснагорска, пачаставаць беларускімі стравамі. Сустракаюць гаспадыня Ганна і гаспадар Саўка. Як гаворыцца, па-беларуску і па-народнаму.

Вялікі і багаты сялянскі падворак прыцягнуў увагу. На ім адлюстравана ўсё сялянскае жыццё і звычаі. Вочы радуюць рушнікі, абрусы, дзяружкі, якія захаваліся ад продкаў. А яшчэ тут шмат палявых кветак, асабліва кранаюць васількі і рамонкі. Тут таксама вырашылі прыняць гасцей сялянскімі стравамі і пачаставаць маладой бульбай са шкваркамі і каўбасой, паляндвіцай, салам, маласольнымі агуркамі, марынаванай капустай, дамашнім кампотам. «На жухавіцкай зямлі ўмеюць не толькі добра працаваць і адпачываць, але і прымаць гасцей», — адзначыла загадчыца сталовай СВК «Жухавічы» Святлана Сасімовіч.

ВЫСТАВА ТЭХНІКІ

Вось дзе сапраўды сэрца радуецца па-добраму.  Магутная, прыгожая і новенькая тэхніка на выставе. Побач мітусяцца яе ўдзельнікі, прыглядаюцца да яе і цікавяцца ў гаспадроў пра волаты-машыны, якія ў сваю чаргу даюць тлумачэнні. Вось толькі найбольшую цікавасць праяўляюць дзеці, якія просяцца пасядзець у кабіне магутнай машыны і камбайна. Іх цікавасць зразумелая: дзе яшчэ і калі выпадзе такая магчымасць.

На выставе тэхнікі знаёмлюся з Юрыем Мікалаевічам Тананкам. Ён камбайнер з 25-гадовым стажам працоўнай дзейнасці з КУСП «Чарняхоўскі-Агра».

— Прыехаў на свята з новым камбайнам GS 12А1, які атрымаў у чэрвені гэтага года, — гаворыць Юрый Мікалаевіч. — Я пачынаў працаваць на камбайне «Дон-1500» камбайнерам, затым — на «Лідзе-1600», пазней — на GS 1218. І вось новы камбайн, па ліку ўжо чацвёрты.

— І што, Вы задаволены? — цікаўлюся ў суразмоўцы. 

— Я разумею так: калі не я, то хто. Працаваць трэба, каб не сорамна было глядзець людзям у вочы. Вось  дзеці цікавяцца тэхнікай — хочуць пасядзець у кабіне. Дык няхай, магчыма, хтосьці з іх будзе камбайнерам. Некаму  трэба вырошчваць і ўбіраць хлеб. 

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Ларысы ШУГЛІ

Лента новостей

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

23.04.2026
23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23.04.2026
Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

23.04.2026
Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

23.04.2026
Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

23.04.2026
Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

23.04.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 58% яровых культур

22.04.2026
Маленькое устройство, которое спасет жизнь: почему АПИ должен быть в каждом доме

Маленькое устройство, которое спасет жизнь: почему АПИ должен быть в каждом доме

22.04.2026
Социальная защита пострадавших от чернобыльской аварии. Какие льготы предусмотрены?

Социальная защита пострадавших от чернобыльской аварии. Какие льготы предусмотрены?

22.04.2026
Александр Лукашенко подписал указ об автомобильных перевозках пассажиров в нерегулярном сообщении

Александр Лукашенко подписал указ об автомобильных перевозках пассажиров в нерегулярном сообщении

22.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».