• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
10.06.2026, 11:21
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Общество

Як змагаюцца са стыхійнымі звалкамі ў Карэліцкім раёне?

by
03.08.2016
в Общество, Человек и природа
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Памятаю, калі я была маленькая, за некалькі метраў ад плота на полі ў нашай вёсцы была невялікая (у некалькі каўшоў экскаватара) яма-сметнік. Калі яна напаўнялася, той жа экскаватар засыпаў смецце зямлёй і непадалёк капаў новую. Зараз так не робяць, бо ралля і паша — прыродаахоўныя зоны. Таму сметнікам стала… былая сажалка. Замест вады тут цяпер «квітнеюць» горы зелля з агародаў, бутэлькі, старыя рэчы, рэшткі будаўнічых матэрыялаў і нават газавыя пліты. Тыя ж, каму хадзіць сюды далёка, вывальваюць свае адходы проста ўздоўж дарогі — пад кусты. А які «палігон» утварыўся на месцы былога свінакомплекса…

Несанкцыянаваныя «сумёты»

Прынамсі, пару гадоў таму ў наша Браносава, што ў Карэліцкім раёне, прыязджалі прадстаўнікі мясцовай улады. Людзі тады адмаўляліся ад паслуг ЖКГ па вывазе смецця, ды і на пакеты пад адходы траціцца не хацелі. Гучала нават прапанова, як даўней, выкапаць яму на месцы, дзе калісьці стаяла гумно мясцовага памешчыка, і насіць смецце туды. Зразумела, старыя, якім амаль усім ужо добра за 70, не пагадзіліся хадзіць ледзь не за кіламетр ад хаты… Звалку на сажалцы гэтай вясной, дарэчы, падбуртавалі і забаранілі мясцовым насіць туды смецце. На ўездзе ў вёску спілавалі старыя дрэвы, пад якія таксама насілі бытавыя адходы. Аднак альтэрнатывы стыхійным сметнікам пакуль няма. Вось і працягваюць расці несанкцыянаваныя «смеццевыя сумёты» вакол вёскі.

Разам з тым, «афіцыйных» міні-палігонаў і пляцовак для часовага складзіравання смецця ў Карэліцкім раёне занадта шмат — 46. Каб утрымліваць усе ў парадку, трэба скараціць іх колькасць напалову. Такую задачу паставілі перад сабой мясцовыя ўлады.
— Карэліцкі райвыканкам у красавіку прыняў рашэнне аб замацаванні і ліквідацыі смеццевых палігонаў у раёне. Гэта значыць, што іх плануецца аптымізаваць. ЖКГ будзе даглядаць, як і раней, палігоны ў аграгарадках, а ў 11 буйных вёсках раёна замацуем гэтую адказнасць за СВК. Яны змогуць складзіраваць там таксама і свае адходы, — расказаў Аляксандр ШКАДАЎ, старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. — Але гэта часовая мера — з часам усе палігоны будуць абслугоўвацца сіламі ЖКГ. Астатнія 23 сметнікі давядзецца рэкультываваць, і на іх месцы пасадзіць лес. За 2016—2017 гады мы хочам ахапіць цэнтралізаваным вывазам смецця ўсе мястэчкі на 100%, незалежна ад таго, колькі людзей там жыве. Можа, гэта і амбіцыйная задача, але мы будзем імкнуцца вырашыць яе. Ёсць людзі ў вёсцы, якія ніколі не дазволяць сабе выкінуць смецце на вуліцу. З іншага боку, ёсць гараджане, што за горадам дазваляюць сабе «расслабіцца». Кінуць мех са смеццем у лесе, каля ракі, а то і праз фортку машыны шпульнуць у збожжа ці траву пры дарозе.3-13_kopiya_0

Людзей менш, а адходаў больш

Раней смецця было значна менш, і было яно больш экалагічнае, упэўнены мясцовыя жыхары. «Даўней у хлеў кідалі, палілі, а на звалку насілі бляшанкі ды шклянкі толькі». З гэтым згодны і Пётр НАВУМОВІЧ, старшыня Ярэміцкага сельскага Савета:

— Людзей было ў тры разы больш, а смецця значна менш. І перараблялася яно лягчэй. Тара выкарыстоўвалася па большасці папяровая — палілася. А цяпер што? Пластык — яго не спаліш. Раней смецце ўсё згнівала, а зараз з яго горы растуць.

На 111 км2 сельсавета — 15 вёсак і адзін хутар. Цэнтралізаваны вываз смецця ёсць далёка не ў кожнай. Непадалёк ад агарагарадка Ярэмічы знаходзіцца міні-палігон для адходаў. У Сіняўскай Слабадзе, Баўцічах, Новым Сяле, Пагарэлцы размешчаны пляцоўкі для часовага складзіравання цвёрдых бытавых адходаў.
— Праз пэўны час іх трэба рэкультываваць, а ў працэсе карыстання падбуртоўваць як мінімум два разы на год: перад вясеннімі пасадкамі і пасля збору ўраджаю — тады б і парадак быў, — разважае Пётр Анатолевіч. — Пры гэтым трэба рабіць да палігона дзве дарогі: на ўезд і выезд машыны. Часта там немагчыма развярнуцца, таму вадзіцель скідвае ўвесь груз туды, куды змог даехаць. А іншы пасля гэтага ўжо далей не праедзе. Вось і выходзяць цераз берагі смеццевыя рэкі.

У саміх Ярэмічах на 9 пляцоўках стаяць 23 кантэйнеры для смецця, ёсць нават ёмістасці для асобнага збору. Кантэйнерны вываз смецця наладжаны і ў Пагарэлцы, пасёлку Першамайскі, Скорычах, Малой і Вялікай Вобрыне. У больш дробных вёсках на вуліцу выстаўляюць пакеты са смеццем, якія па пятніцах забірае машына.

— Гэта вельмі зручна, бо можна пакінуць смецце бадай што адразу за веснічкамі. Аднак мы просім, каб людзі хоць крыху аб’ядноўваліся і некалькі двароў разам у адным месцы складвалі, — працягвае старшыня. — Напрыклад, за метраў 20 ад крамы ў Вялікай Вобрыне мы абазначылі месца для смецця — паставілі рашотку літарай «П». І людзі кладуць туды пакеты, і ветрам іх не раздувае. У выніку стала значна менш смецця на стыхійных звалках.

Падрыхтаваць глебу

Цэнтралізаваны вываз смецця ў раёне пачаўся гадоў 8 таму — з закупкі трох МАЗаў, сродкі на якія выдзеліла Міністэрства аховы прыроды. Аднак тэхнікі, каб вывозіць смецце з усіх мястэчак, усё роўна не хапала. Тым больш што абслугоўваць яна магла толькі кантэйнеры, якія стаяць у аграгарадках.

— Была дамоўленасць з СВК, каб вывозіць смецце ў пакетах, але тэхніка часта не даязджала, бо ламалася ці паліва не хапала, і вываз быў нерэгулярны, — успамінае Пётр Навумовіч. — Цяпер закупілі новую тэхніку: работнікі закідваюць у машыну пакеты, прэсам утрамбоўваюць іх і едуць далей. Цяпер так можна абслугоўваць увесь раён.

Па дамове з ЖКГ плануецца заключыць круглагадовыя дагаворы з усімі жыхарамі навакольных вёсак сельсавета. Акрамя Зарэчча (там жыхары толькі летам прыязджаюць і смецце вывозяць па дарозе дахаты) і Сіняўскай Слабады, бо да яе дабрацца можна толькі наўкруг, пакуль мост не пабудуюць.
— Перш чым прапаноўваць заключаць дагаворы, трэба падрыхтаваць глебу. Расказаць у прыватных размовах, як будзем рабіць і што, каб людзі прывыклі да гэтай думкі. Галоўнае, не настойваць, а пасля, упэўнены, усе пагодзяцца плаціць за вываз смецця, бо гэта нядорага — 1 рубель з чалавека за месяц, — адзначыў старшыня. — Можна нават не купляць пакеты — вынесіце смецце ў вядры. Яго забяруць, а тару пакінуць.

Праўда, не ўсе вераць, што пачынанне спраўдзіцца.

— Калі будуць прыязджаць па смецце, дык чаму б і не заплаціць? А то цяпер мы захламліваем дарогу, на пашу носім, у зараснікі кідаем. А куды дзецца? — разважаюць жыхары Браносава.

Відэакамера на сметніку

Калі знойдуцца асабліва ўпартыя, што не пагодзяцца з прапановай, то можна да справы і санстанцыю падключыць. Нават утрыманне ўласнага падвор’я ў неналежным стане — прычына для штрафу. Не тое што стыхійныя звалкі. Аднак гэта апошняя справа, да якой не павінна дайсці, упэўнены кіраўнік.

Дарэчы, аштрафаваць за незаконны вынас смецця цяжка — трэба злавіць за руку. Інакш не дакажаш, чыё гэта «дабро». Калі знаходзяць чарговую стыхійную звалку, ва ўладаў пачынаецца работа накшталт дэтэктываў. Усе ведаюць адзін аднаго, і па месцы, дзе выкінута смецце, можна зрабіць здагадку, чыё яно.
— Ідзём да гэтых людзей, пытаемся. Яны, вядома, не прызнаюцца. Тады мы кажам, што паставім на тым месцы відэакамеру, каб даведацца, хто злодзей, — смяецца Пётр Анатолевіч. — Пасля на тую звалку ўжо смецце не панясуць, і мы яе ліквідуем. На лета наймаем двух чалавек ад цэнтра занятасці, і яны дапамагаюць упарадкаваць тэрыторыю. Абкошваюць вуліцы, дапамагаюць у дварах ветэранам і адзінокім, збіраюць па берагах ракі і ўздоўж дарог смецце. Было б добра ўздоўж дарогі на аўтобусных прыпынках таксама паставіць кантэйнеры. Маленькая сметніца не вытрымлівае, бо ў сезон па выхадных сотні людзей на Нёман прыязджаюць.

Дагаворы на вываз смецця заключаюць нават з дачнікамі. Многія наязджаюць толькі на выхадныя і вывозяць пакеты са смеццем з сабой. Аднак калі мясцовыя бачаць, што дачнік не плаціць за абслугоўванне, а смецце ў кантэйнер выносіць, пачынаецца агульнае абурэнне. І прыезджаму прасцей аформіць дагавор.

Ірына СІДАРОК

sіdаrоk@zvіаzdа.bу

Фота аўтара

Лента новостей

Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

10.06.2026
17 ноября —  срок уплаты имущественных налогов

Инспекция МНС по Новогрудскому району информирует о новых правилах перевозки пассажиров

10.06.2026
До 29 градусов, но с грозами. Синоптики дали прогноз на 10 июня

До 29 градусов, но с грозами. Синоптики дали прогноз на 10 июня

10.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

09.06.2026
Школьники побывали в редакции газеты «Полымя»

Школьники побывали в редакции газеты «Полымя»

09.06.2026
Кореличчане приняли участие в кастинге проекта «Звёздный путь»

Кореличчане приняли участие в кастинге проекта «Звёздный путь»

09.06.2026
Под председательством губернатора в облисполкоме прошло заседание комиссии по противодействию коррупции

Под председательством губернатора в облисполкоме прошло заседание комиссии по противодействию коррупции

09.06.2026
Против народа, или Почему Литва выселяет людей ради строительства военного полигона

Против народа, или Почему Литва выселяет людей ради строительства военного полигона

09.06.2026
Команда ЦСОН Кореличского района приняла участие в межрайонной спортландии «Веселые старты»

Команда ЦСОН Кореличского района приняла участие в межрайонной спортландии «Веселые старты»

09.06.2026
Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов

Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов

09.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».