Паважаныя сябры!
Запрашаем усіх на свята «Улассе ў Луках».

У праграме: тэатралізаванае шэсце, традыцыйныя беларускія гульні: Паясы, Катанне кола, Ганчар, Дугі, Матырыцы, Вясковы хобі-хорсінг і інш. Конкурс на лепшае ўпрыгожванне вазка, майстар-клас «Запражы каня», выступленне творчых калектываў раёна.
Гарачая гарбата, бліны вялікія і малыя, рознае печыва, пап-корн, бяспройгрышная латарэя, продаж вырабаў народных майстроў.
Кульмінацыяй свята стане пачастунак аладкамі з «сюрпрызам»: хто знойдзе манету, атрымае падкову на шчасце!
Пляцоўка каля Дома культуры. 2 сакавіка, 12.00.






















