• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
19.06.2026, 06:05
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Здоровье. Медицина. Красота

Сямейны доктар з Райцы Мікалай Іванавіч Клімко больш за 30 гадоў служыць людзям

by
09.06.2023
в Здоровье. Медицина. Красота, Лента новостей, Последние новости
Сямейны доктар з Райцы Мікалай Іванавіч Клімко больш за 30 гадоў служыць людзям
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Вялікі старажытнагрэчаскі філосаф Сакрат сказаў: ”Усе прафесіі — ад людзей, і толькі тры — ад Бога: педагог, суддзя і лекар». Адсюль мы бачым, што стаць добрым педагогам, справядлівым суддзёй і адказным лекарам можа не кожны. Асабліва гэта правіла тычыцца людзей у белых халатах, якія лічаць абраную імі прафесію ўрача прызваннем.

Сёння доктар на вёсцы – асаблівы доктар: сямейны, шырокага профілю, універсальны, у адной асобе і тэрапеўт, і педыятр, і хірург, і хуткая дапамога… Вялікая адказнасць і напружаная праца.

Як мне думаецца, аповед пра любога медыцынскага работніка варта пачаць з апісання яго працоўнай дзейнасці. Бо штодзённымі абавязкамі доктара з’яўляецца прыняцце рашэнняў, ад якіх залежыць жыццё і здароўе людзей. Таму ён павінен валодаць глыбокімі тэарэтычнымі і практычнымі ведамі ў медыцыне, каб распазнаць хваробу і паставіць правільны дыягназ.

Для загадчыка амбулаторыі, урача агульнай практыкі Мікалая Іванавіча Клімко Райцаўская амбулаторыя — не першае працоўнае месца. Сваю прафесійную дзейнасць пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пачаў у Магілёўскай вобласці, куды трапіў па размеркаванні. Спачатку была інтэрнатура ў Магілёўскай абласной бальніцы, затым працаваў у Шклове. На Карэліччыну прыехаў у 1991 годзе. За больш чым тры дзесяцігоддзі пад пільным наглядам Мікалая Іванавіча вырасла некалькі пакаленняў мясцовых жыхароў. Ён ведае ў твар усіх пацыентаў, памятае пра іх хваробы, не заглядваючы ў карткі. Гэтым і адрозніваецца сельскі ўрач агульнай практыкі ад гарадскіх калег — сапраўдны сямейны доктар.

Ніколькі не пакрыўлю душой, калі скажу, што хворым, якія патрапілі на прыём да Мікалая Іванавіча, проста пашанцавала. Нездарма сцвярджаюць, што лечаць не толькі лякарствы, але і шчырыя словы, прыязная ўсмешка, тая добразычлівая аўра, якая сыходзіць ад урача на пацыента. Толькі дзіву даешся, як хапае ў яго цярпення, вытрымкі на працягу рабочага дня прымаць вялікую колькасць людзей, выязджаць на выклікі і пры гэтым заставацца спакойным, жыццярадасным. Заканчэнне рабочага дня не азначае завяршэнне працы ў вясковага ўрача: медыцынская дапамога можа спатрэбіцца тэрмінова. Водгукі пацыентаў сведчаць, што ніколі не мелі адмовы наконт дапамогі ў любы час сутак і выхадны дзень. Не было такога чалавека, якому б ён не дапамог… І аднолькава ён праяўляе ўважлівасць у адносінах да людзей усіх узростаў і прафесій.
Пад крылом Райцаўскай амбулаторыі агульнай практыкі — жыхары 28 вёсак, а гэта больш чым 2 тысячы чалавек. Маючы столькі падапечных, асноўную праблему ў працы вясковы ўрач бачыць нават не ў вялікай нагрузцы, а ў папяровай цяганіне. І тут яму дапамагае яго правая рука, адначасова і калега, і жонка, і дарадца – Марына Анатольеўна Клімко, якая (таксама ўрач агульнай практыкі) вядзе не толькі прыём пацыентаў як тэрапеўт, неўролаг, кардыёлаг, хірург, ЛОР, педыятр, а таксама аказвае псіхалагічную дапамогу.

Яны ўступілі ў шлюб яшчэ будучы студэнтамі шостага курса. Сапраўднае ж сямейнае гняздо звілі менавіта ў Райцы, бо ўжо тут сям’я папоўнілася жаданай дачушкай. Сям’я Клімко лічыць вялікім плюсам, што яны працуюць у адной сферы. Дома без бальнічнай тэмы не абыходзіцца: два ўрача пад адным дахам – гэтым усё сказана.

– Медыцына – гэта жыццё. Нашы пацыенты заўсёды ў галаве. Абмеркаваць разам прафесійныя моманты для нас – вялікае задавальненне, – кажа Марына Анатольеўна. – А ўсе поспехі ў нашай працы — гэта сумесныя з мужам намаганні.

Сёння ў прафесійнай сямейнай скарбонцы — шматлікія ўзнагароды Міністэрства аховы здароўя, упраўлення аховы здароўя аблвыканкама, Карэліцкага райвыканкама. Пытаюся: “А ў чым, на Ваш погляд, заключаецца ці чым вымяраецца самая галоўная ўдзячнасць пацыентаў?” – “У вяртанні…”– кажа Марына Анатольеўна. Я здзіўлена адказам, бо мяркую, што чалавек павінен вярнуцца зноў са сваім болем… Пасля невялікай паўзы і тлумачэння пачынаю разумець сэнс сказанага: у гэтым плане “сарафаннае радыё” тут працуе беспамылкова. Звяртаюцца па дапамогу да доктара не толькі “свае”, але і “чужыя” па рэкамендацыі “сваіх”, бо добрае слова пра яго як прафесіянала сваёй справы чуваць далёка.

Лёгка кладуцца на паперу добрыя словы пра добрых людзей. У першы летні месяц адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў. Думаю, што сям’я Клімко атрымае многа душэўных віншаванняў і пажаданняў з нагоды прафесійнага свята. Аднак назва майго артыкула – сведчанне таго, што 10 чэрвеня Мікалай Іванавіч Клімко адзначае свой 60-гадовы юбілей. 60 – лічба важкая, сталая, сур’ёзная. За ёю – гады напружанай працы і роздуму, праблем і радасці, а таксама нейкіх душэўных памкненняў ці расчараванняў, вядомых толькі самому чалавеку. Хочацца ведаць, чым жыве наш доктар, акрамя сваёй прафесіі, чым захапляецца, які ён як Муж, Бацька, Дзядуля і Чалавек. На ўсе гэтыя пытанні зможа даць адказ толькі самы блізкі яму чалавек – яго жонка.

– Я – за мужам, а не зАмужам (думаю, тут і тлумачыць не патрэбна), як бацька – клапатлівы, як дзядуля – слепа любячы, як чалавек – надзейны, – адказала упэўнена, лаканічна і вобразна Марына Анатольеўна. – Любіць Мікалай Іванавіч у вольны час займацца пчалярствам, а таксама вечарамі паглыбіцца ў навіны інтэрнэта. Юбілей будзем адзначаць у вузкім сямейным коле, не любіць ён пышнасці і публічнасці. А я мушу пагадзіцца з мужам і пажадаю яму моцнага здароўя і даўгалецця.

Хочацца павіншаваць Мікалая Іванавіча на старонках раённай газеты з яго юбілеем і дадаць: сваёю працай, намаганнямі, сваёй чалавечнасцю ён заслужыў павагу і прызнанне вялікай колькасці людзей. Немагчыма вымераць, колькі дабрыні і спагады ўмяшчае яго душа – няма такіх адзінак вымярэння. Проста трэба быць чалавекам і любіць чалавека. Таму ад імя ўсіх пацыентаў жадаем Мікалаю Іванавічу моцнага, як медыцынскі спірт, здароўя, сямейнага дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у працы і жыцці, каб і надалей хапала сіл стаяць на варце добрага самаадчування іншых. Удзячных Вам пацыентаў, дабра і пазітыву ад кожнага дня, бясконцай любові да ўсяго цудоўнага на зямлі. Хай кожны пражыты Вамі дзень будзе лагодным, прыемным, як воблака пухкай медыцынскай ваты. Хай не скупіцца лёс на добрыя сюрпрызы і шчаслівыя імгненні. Хай поспехі ў Вас будуць не толькі на працы, але і ў доме: хай будуць шчаслівыя дзеці, хай заўсёды палае сямейны ачаг, хай у Вашым жыцці пануюць гармонія і ўзаемапавага. Хай ніколі не канчаецца светлая, як бінт, паласа ў Вашым жыцці, дарыце людзям толькі ўсмешкі, будзьце сімвалам хутчэйшага выздараўлення ўсіх тых, хто да вас звяртаецца. З юбілеем і нізкі паклон! Будзьце яшчэ доўга-доўга, як урач і проста як чалавек, усім патрэбны.

Таісія МУХІНА,
агр. Райца

Лента новостей

20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

18.06.2026

В Кореличах состоялся областной конкурс профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкi-2026»

18.06.2026
Чемпионы вкуса. ОАО «Молочный Мир» завоевало более десятка наград на «Белагро-2026»

Чемпионы вкуса. ОАО «Молочный Мир» завоевало более десятка наград на «Белагро-2026»

18.06.2026
В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

18.06.2026
МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

18.06.2026
Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18.06.2026
Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

18.06.2026
Белпочта: цифровые возможности — шаг в будущее

Белпочта: цифровые возможности — шаг в будущее

18.06.2026
Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

18.06.2026
В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

18.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».