
Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі!
Юнацтва і маладосць — самыя выдатныя і рамантычныя перыяды ў жыцці кожнага чалавека. Гэты час здзяйсненняў і адкрыццяў, палёту мары і пошуку светлых надзей. На вас, моладзь, ускладаецца вялікая адказнасць за захаванне традыцый, гісторыі і культуры роднага краю, за выхаванне падрастаючага пакалення, за стварэнне дастойнага жыцця людзям сталага ўзросту. Вашы актыўнасць, смеласць мыслення, памножаныя на мэтанакіраванасць, робяць вас сапраўднымі творцамі будучыні. Вы — аснова дабрабыту і працвітання не толькі Карэліцкага краю, але і ўсёй нашай краіны. Ад усёй душы жадаем вам увасаблення ў жыццё самых смелых праектаў і планаў, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і поспехі ва ўсіх добрых пачынаннях. Няхай вашыя маладыя гады будуць насычанымі, яркімі і запамінальнымі!
Са святам! З Днём моладзі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў









