• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 01:10
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Последние новости

К 85-летию Кореличского района. Как развивался племзавод «Кореличи», вспоминает его бывший директор Филипп Богуш

by Редакция Полымя
15.02.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

З красавіка 1986-га па лістапад 2008 года племзавод «Карэлічы» ўзначальваў Піліп Піліпавіч Богуш. Сённяшняя гутарка з кіраўніком пра дасягненні калектыву і яго працаўнікоў, якія сумленна адносіліся да сваіх абавязкаў, на іх трымалася перадавая гаспадарка ў раёне.

— Піліп Піліпавіч, напачатку паведайце пра гісторыю ўзначальваемага сельгаспрадпрыемства.

— Саўгас «Карэлічы» ўтвораны ў кастрычніку 1939 года, а афіцыйна зарэгістраваны 3 сакавіка 1940 года. Часовым яго кіраўніком выбралі Соф’ю Мікалаеўну Гоцка. Праз некалькі месяцаў гаспадарку ўзначаліў Мікалай Пятровіч Войтаў. Затым кіраваў саўгасам Уладзімір Міхайлавіч Шахлевіч (1944-1948 гг.). У 1948 годзе дырэктарам назначаны Іван Іванавіч Хаменка (да 1952 года).

З лютага 1947 года саўгас пераходзіць у падпарадкаванне Міністэрства саўгасаў БССР і працуе па дзяржразліку. У 1952 годзе саўгас узначаліў Яфім Іванавіч Фаменка, ураджэнец Курскай вобласці. Па адукацыі — аграном-селекцыянер. Пры  ім гаспадарка пачала стабільна паступальна нарошчваць тэмпы развіцця селькагаспадарчай вытворчасці.

У 1957 годзе саўгас перайшоў у падпарадкаванне Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, з 1959 года — Гродзенскага абласнога трэста саўгасаў.

З сакавіка 1962 года пачаў падпарадкоўвацца Карэліцкаму тэрытарыяльнаму калгасна-саўгаснаму ўпраўленню.

Яфім Іванавіч Фаменка

З 1965 года пачаў называцца племянным саўгасам і ўвайшоў у састаў рэспубліканскага трэста племянных саўгасаў БССР. У 1967 годзе пасля выхаду на пенсію Я. І. Фаменкі па яго рэкамендацыі дырэктарам саўгаса назначаны Павел Васільевіч Буслейка.

Саўгас паспяхова развіваецца далей. Гэта была шматгаліновая гаспадарка. Укараняюцца новыя формы арганізацыі працы, расце заработная плата.

У 1971 годзе да саўгаса «Карэлічы» далучаюць частку земляў калгаса «Зара камунізму», а ў 1972 годзе Пастановай СМ БССР № 372 саўгас «Карэлічы» ператвораны ў «Племзавод Карэлічы», які ўваходзіць у падпарадкаванне Рэспубліканскага Трэста племянных заводаў БССР.

З 1 студзеня 1975 года ад племзавода адлучаецца аддзяленне Шчорсы з агульнай зямельнай плошчай 426 га.

З лютага 1972 года дырэктарам племзавода назначаны Аркадзій Каленіковіч Віткоўскі. У гэты час гаспадарка найбольш паспяхова развіваецца і займае першыя месцы ў Рэспубліканскіх і Саюзных спаборніцтвах, а ў 1976 годзе племзавод узнагароджаны «Знакам Пашаны». Вытворчыя паказчыкі былі не разавыя, а штогод пацвярджаліся і павялічваліся. Гаспадарка 7 разоў выходзіла пераможцай ва Усесаюзным і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

— Цікава будзе даведацца менавіта пра Вашу працу ў племзаводзе «Карэлічы».

— У красавіку 1986 года я быў назначаны дырэктарам прадпрыемства. У гэты час за гаспадаркай было замацавана 2530 га сельгасугоддзяў, у тым ліку — 1500 га ворыва, 550 га сенакосаў, 460 га пашаў. На фермах племзавода ўтрымлівалася 2500 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 700 кароў. У гаспадарцы працягвалася будаўніцтва вытворчых і сацыяльна-бытавых памяшканняў, якіх у гэты час узведзена больш трыццаці.

Газіфікуецца цэнтральны пасёлак прыродным газам, асфальтуюцца вёскі Савашы, Навасёлкі, Людвікі, цэнтральная сядзіба вёскі Палужжа, фермы «Людвікі» і «Палужжа», часткова мехмайстэрні і пад’язныя дарогі да іх.

Працягваецца далейшы рост прадукцыйнасці палёў і ферм. Сярэдняя ўраджайнасць вагаецца ад 41 да 62,5 цэнтнера з гектара. Надой ад адной каровы вырас з 5 да 7 тысяч кілаграмаў малака ў год. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы складалі ў сярэднім 650 грамаў, а племянных бычкоў— 950-1000.

Гаспадарка ўваходзіла ў тройку лепшых племзаводаў Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя племянных бычкоў для дзяржплемпрадпрыемстваў павялічылася ў 1,6 раза. Гаспадарка трымае цесную сувязь з навукова-даследчымі інстытутамі (Бел НДІ г. Жодзіна, НДІ імя Вышымскага г. Мінск, Гродзенскі сельгасінстытут). І як вынік — удасканальваецца мэтанакіраваная племянная работа гаспадаркі з дапамогай вучоных. Адпрацоўваюцца метады трансплантацыі эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы. За гэтыя гады атрымана 528 галоў цялят ад высокапрадуктыўных кароў. Большую частку затрат браў на сябе інстытут. За чатыры гады поўнасцю ліквідуецца такое небяспечнае захворванне, як лейкоз буйной рагатай жывёлы. У гэты час гаспадарка поўнасцю перайшла ад дзяржаўных паставак кармоў на свае ўласныя (а гэта 1500 тон).

Усе гэтыя гады гаспадарка працавала рэнтабельна і прыбыткова: неаднаразова выходзіла пераможцай рэспубліканскіх, абласных і раённых спаборніцтваў па племянной справе, кормавытворчасці і эканамічнаму вядзенню гаспадаркі, а таксама займала прызавыя месцы на Рэспубліканскай выставе сельскагаспадарчай жывёлы.

— Як вядома, поспехі самі сабой не прыходзяць.  За імі — зладжаная і плённая праца спецыялістаў, рабочых, служачых. У кожным калектыве ёсць залаты фонд, і аснову яго складаюць людзі. Нагадайце пра тых, хто шчыраваў шмат і быў прыкладам самаадданай працы.

Герой Сацыялістычнай Працы Тамара Чубрык у Зорным гарадку

— У племзаводзе «Карэлічы» працавалі цэлымі сем’ямі. З удзячнасцю хочацца ўспомніць дынастыі: даярку Леанілу Мордан, дачок Людмілу і Ларысу і сына Аляксандра; даярку Вольгу Смолік, мужа Міхаіла, іх дзяцей Аксану і Міхаіла; трактарыстаў Уладзіміра Лагуту, сыноў Сяргея і Уладзіміра; трактарыста Аляксандра Салаўя, сына Аляксандра, дачку Ганну і зяця Пятра; жывёлаводаў Мікалая Станкевіча, сына Мікалая і дачку Жанну; Рыгора Вадап’яна і сына Міхаіла; брыгадзіра фермы Аляксандра Пашкевіча і сына Аляксандра і іншых.

— А хто быў асаблівым узорам, пра чые поспехі хочацца гаварыць з асаблівай цеплынёй і ставіць у прыклад сённяшняму маладому пакаленню?

— Праца многіх работнікаў племзавода адзначана высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены былы дырэктар саўгаса Яфім Фаменка, даяркі Тамара Чубрык, Таццяна Арда, кавалерам двух ордэнаў Леніна з’яўляецца былая даярка Алена Федаркевіч, ордэнам Леніна ўзнагароджаны даяркі Надзея Рудзік, Ганна Бухала, Тамара Чубрык, галоўны заатэхнік Іван Барыскін, галоўны аграном Надзея Жаваранкава, дырэктар племзавода Аркадзій Віткоўскі. Чатыры працаўнікі ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, дванаццаць — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 13 — ордэнам «Знак Пашаны». Даяркі Ларыса Яроцкая і Ванда Напорка атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР. 

З поўнай аддачай на сваіх рабочых месцах працавалі жывёлавод Міхаіл Дзіско, вадзіцелі Аляксандр Манкевіч, Мікалай Шыш, трактарысты Уладзімір Карэцкі, Аляксандр Акулік, Васілій Філіповіч, Уладзімір Вярбіцкі, Іван Станкевіч, Валерый Шэўка, Аляксандр Купрас, Мікалай Купрас, Леанід Карэцкі, Сцяпан Брэчка і іншыя.

— Як адносіліся да выканання сваіх прафесійных абавязкаў спецыялісты гаспадаркі? Назавіце прафесіяналаў сваёй справы, якія ўсю душу і свой багаты вопыт аддавалі даручанай справе.

— Найбольшы ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ўнеслі галоўны заатэхнік Іван Барыскін, заатэхнік-селекцыянер Леаніла Дзянькевіч, галоўны бухгалтар Мікалай Казак, галоўны эканаміст Зінаіда Вырко, галоўны ветурач Пётр Еўтухоўскі, галоўныя аграномы Павел Бычко і Уладзімір Галавач, аграном-насеннявод Надзея Жаваранкава, ветурачы Іван Вішнеўскі і Мікалай Ківель, старшыня прафкама Іван Мялешка, інжынер па працаёмкіх працэсах Мар’ян Альбіноўскі.

— Сёння мы шмат гаворым пра людзей працы, і яны таго заслугоўваюць. Яны ўмелі працаваць і рабілі гэта з пачуццём вялікай адказнасці. На Вашу думку, племзавод «Карэлічы» можна назваць «кузняй кадраў», як увогуле называюць і Карэліччыну?

— Для многіх спецыялістаў племзавод «Карэлічы» стаў добрай базавай школай, падрыхтоўкай для далейшага прафесійнага росту, працы ў раённых і іншых структурах кіравання. Сярод іх — Уладзімір Галавач, Іван Барыскін, Павел Бычко, Сяргей Трыбуць, Тамара Ківель, Наталля Чубрык і іншыя. Гэты спіс хочацца дапоўніць былым галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства,  сёння ён — першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгеній Бусько.

Для мяне асабіста праца на пасадзе дырэктара племзавода «Карэлічы» дапамагла ў маёй далейшай дзейнасці. З 2008 па 2012 гады на пастаяннай аснове з’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, быў членам Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях.

— Піліп Піліпавіч, з нагоды юбілеяў племзавода «Карэлічы» і Карэліцкага раёна якія будуць пажаданні?

— Поспехі былі дасягнуты і дасягаюцца дзякуючы правільнай палітыцы дзяржавы і яе Кіраўніка, распрацаваным праграмам развіцця вёскі і працалюбству людзей. У цяперашні час племзавод «Карэлічы» ўзначальчае вопытны кіраўнік Васілій Ляўковіч. Пад яго кіраўніцтвам калектыў дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў, і  гісторыю племзавода працягваюць пісаць новыя людзі. 

Ветэранам працы хачу выказаць словы падзякі за тое, што сумленна працавалі, не баяліся цяжкасцяў, ішлі наперад, правільна ацэньвалі абстаноўку і дабіваліся поспехаў. Прашу прабачэння ў тых працаўнікоў, каго не назваў, у адным артыкуле гэта зрабіць няпроста. Усіх добра памятаю і дзякую за плённую і старанную працу. Віншую  з юбілеямі племзавода і раёна і жадаю міру, дабра і поспехаў.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ і з архіва Карэліцкага раённага краязнаўчага музея

Лента новостей

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

10.06.2026
Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

10.06.2026
На областных «Дожинках» в Мостах освятили хлеба нового урожая. Посмотрите на каравай Кореличского района

Кореличский райисполком объявляет об открытии приема заявок на участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дожинки–2026»

10.06.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

10.06.2026
В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

10.06.2026
Летняя работа для подростков: полный гайд

Летняя работа для подростков: полный гайд

10.06.2026
Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

10.06.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Працягваецца падпіска на раённую  газету «Полымя»

10.06.2026
Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

10.06.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

10.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».