• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
14.05.2026, 11:05
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Культура

Газета «Звязда» распавядае, як у Карэліцкім раёне аднаўляюцца нацыянальныя строі і стравы

by
06.08.2020
в Культура, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Два гады таму майстры Карэліцкага дома рамёстваў аднавілі нацыянальны строй раёна, які бытаваў тут у канцы XІX — пачатку XX стагоддзя. Летась касцюм стаў лаўрэатам ІІ ступені на абласным конкурсе аўтэнтычных строяў падчас рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны», а сёлета ўдзельнічаў у свяце «Александрыя збірае сяброў».

Год на касцюм

Аднаўленне строяў — задача, якая стаіць перад усімі аддзеламі рамеснай дзейнасці Гродзенскай вобласці, аднак Карэліччына ў гэтым плане была адна з першых. Не ва ўсіх рэгіёнах яшчэ вернуты з небыцця абодва самабытныя строі: мужчынскі і жаночы.

Стварэнне сапраўднага нацыянальнага касцюма — карпатлівая і доўгая праца: вывучэнне гістарычнага вобраза, пошук матэрыялаў, далікатная ручная вышыўка ды шыццё… Нацыянальны строй Карэліцкага раёна рабілі, бадай што, год. Адноўлены строй — цалкам ручная работа. Над вышыўкай толькі адной кашулі не адзін месяц трэба пасядзець.

Наталля ГАРОДНІК, дырэктар Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, расказвае:

— Пачынаючы работу, мы зрабілі запыт у Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і атрымалі адказ, што на Карэліччыне ў тыя часы (да 1939 года Карэлічы і Карэліцкі раён былі ў складзе Навагрудскага ваяводствва) бытаваў навагрудскі строй як традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Панямоння. Такую ж адзежу насілі і ў Слонімскім ды Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці. У XX стагоддзі адбылася пераацэнка каштоўнасцяў, што адбілася і на строі. Змяніліся ўяўленні пра ідэальныя формы касцюма, змяніліся і ўмовы яго стварэння. Саматужная, ручная праца паступова саступіла месца стварэнню прадметаў з выкарыстаннем швейных машын.

Чобаты ў спадчыну

Ствараючы строй, майстры арыентаваліся на традыцыйныя касцюмы мясцовасці, якія знаходзяцца ў Карэліцкім краязнаўчым музеі.

Прадметы адноўленага мужчынскага касцюма — кашуля, пояс, капялюш і лапці. Кашуля зроблена з ільняной тканіны з лаўсанам, упрыгожана вышыўкай крыжыкам (абшэўкі (манжэты), каўнер, борт). Пояс — ручнога ткання са спалучэннем нітак у трохкаляровай гаме: чырвоны, валошкавы (васільковы) і жоўты.

— У мужчынскім касцюме абавязкова прысутнічаў пояс, бо мужчыну без яго называлі «распаясаны», — растлумачыла Наталля Гароднік. — Выраз «распаясаўся» ў старажытных славян азначаў страчанае чалавечае аблічча. Лічылася, што чалавек адвярнуўся ад сваіх продкаў і багоў, паводзіць сябе непаважліва да навакольных, неабдумана, сваімі дзеяннямі ставіць сябе і іншых у небяспеку.

Асноўны галаўны ўбор мужчыны ў першай палове XX стагоддзя — саламяны капялюш, які насілі і мужыкі, і паны. Абуваліся сяляне Карэліцкага раёна ў «хадакі» (скураныя лапці) і «шаркуны» (саламяныя лапці).

— Паступова ім на змену прыйшлі скураныя боты (чобаты), якія звычайна былі чорнага або рудога колеру. Сяляне вельмі беражліва ставіліся да абутку: як правіла, боты служылі ім усё жыццё і нават яшчэ не зусім зношаныя пераходзілі нашчадкам, — расказвае дырэктар.

Фартух ад нячыстай сілы

На­тал­ля ГА­РОД­НІК па­каз­вае тка­ні­ну, за­куп­ле­ную на хуст­ку для вы­ра­бу асен­не-зі­мо­ва­га строю Ка­рэ­ліч­чы­ны.

На­тал­ля ГА­РОД­НІК па­каз­вае тка­ні­ну, за­куп­ле­ную на хуст­ку для вы­ра­бу асен­не-зі­мо­ва­га строю Ка­рэ­ліч­чы­ны.

Для жаночага касцюма характэрныя кашуля, спадніца, фартух і пастрыга. Жаночая кашуля таксама выраблялася з ільняной тканіны і мела больш насычаную вышыўку крыжыкам на рукавах і борце.

— Спадніцу стваралі з тканага палатна дамашняй воўны. Шырыня палатна касцюма з музея кажа нам пра тое, што яно было выраблена на нетрадыцыйных кроснах. Палатно пашытае ўручную падвойным швом, — звярнула ўвагу майстар.

Дапаўняецца жаночы касцюм фартухом, упрыгожаным вышыўкай гладдзю з выкарыстаннем чырвоных і чорных нітак. Фартух зведаў рэканструкцыю — ён дапоўнены фабрычнымі карункамі і злучаны з асноўным палатном мярэжкай. На ім праглядваюцца геаметрычныя фігуры ў выглядзе трохвугольніка, які сімвалізуе мужчынскі і жаночы пачаткі і лічыўся абярэгам жанчыны ад нячыстай сілы.

— Галаўны ўбор жанчыны даваеннага часу — пастрыга (намётка), якую пачынаючы з 30-х гадоў XX стагоддзя паступова выцеснілі хусткі, таму што на выраб пастрыгі патрабавалася вялікая колькасць тканіны, — дадала Наталля Гароднік.

Традыцыйны беларускі касцюм захоўвае сваю значнасць і сёння ў якасці сцэнічнага, этнічнага сімвала. Матывы і арнамент выкарыстоўваюцца пры вырабе сучаснага адзення, у якім па-ранейшаму відаць уласцівы беларускаму народу высокі мастацкі густ, упэўнены карэліцкія майстры.

Фар­тух да жа­но­ча­га тра­ды­цый­на­га ка­рэ­ліц­ка­га строю — цал­кам руч­ная ра­бо­та.

Фар­тух да жа­но­ча­га тра­ды­цый­на­га ка­рэ­ліц­ка­га строю — цал­кам руч­ная ра­бо­та.

Да юбілею Карэліцкага раёна, які адбудзецца ў лістападзе, майстры рыхтуюць калекцыю вопраткі восень—зіма. Вядома, не сучасную, а ўсё такую ж аўтэнтычную і самабытную. Усе элементы для новага строю — портак, мужчынскага і жаночага асення-зімовага паліто, цёплай хусткі — ужо распрацаваны, куплена тканіна. Аднаўленне строю — справа, дарэчы, не толькі карпатлівая, але і дарагая, бо ўсе тканіны для аўтэнтычнага касцюма павінны быць натуральныя.

Смачна есці!

Традыцыйная кухня Карэліччыны цікавая і самабытная. Стравы, якія дайшлі да нас з глыбіні стагоддзяў, сведчаць аб рацыянальнасці, эканамічнасці і разнастайнасці харчавання нашых продкаў, пераканана загадчык аддзела рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі дом рамёстваў» Юлія БАЯРЭНКА:

— Стравы Карэліччыны, без сумневу, наш самы галоўны скарб. Падчас складанай даследчай работы мы вынайшлі самабытныя і ўнікальныя ў сваім родзе стравы, якіх вы не сустрэнеце амаль ні ў адным з іншых раёнаў нашай вобласці. Бадай што самая старадаўняя страва — кісель, які гатуецца з аўсяных шматкоў. Падаюць яго халодным з мёдам, грыбамі, засмажанай цыбуляй, ягадамі. Нашы продкі лічылі яго сакральнай стравай — містычнай, ірацыянальнай, боскай, якая мае схаваны сэнс. Кісель ужывалі і ў пост з квашанай капустай, і на каляды, і на памінкі. Ведалі і пра амаладжальныя ўласцівасці аўсянкі. Гатавалі яе вельмі часта.

  • «Хрэнавуха» — традыцыйны беларускі напой, якім і грэліся, і лячыліся. Выраблялі яго з гарэлкі, хрэну і мёду. А калі замест гарэлкі выкарыстоўвалі ваду, такі напой маглі ўжываць і дзеці.
  • «Мазгі ў яйках» — страва, у якой і назва дзіўная, і смак незабыўны. Каб згатаваць яе, спатрэбіцца 300 грамаў мазгоў (свіных або цялячых), 5 яек, 1 цыбуліна, 2 сталовыя лыжкі алею, соль, зеляніна. Змесціва яек трэба акуратна дастаць са шкарлупіны, саму яе старанна прамыць і прасушыць. Мазгі прамыць, падсмажыць з соллю, здробненай цыбуляй, расцёртымі яйкамі. Атрыманым фаршам запоўніць шкарлупіну, зверху пакласці смятану і зеляніну.
  • «Язык у вуху» — яшчэ адзін арыгінальны рэцэпт. Для гэтай стравы выкарыстоўваюць свіныя язык і вуха, якія неабходна добра вымачыць, прасушыць, затым шчыльна засунуць язык у вуха і перавязаць моцнай ніткай. Пакласці ў кіпячую ваду, дадаць соль, перац гарошкам, лаўровы ліст. Варыць тры гадзіны, астудзіць, падаваць з хрэнам.

Вельмі папулярная страва на Карэліччыне — «бліны па-цырынску». Каб згатаваць іх, спатрэбяцца 4 шклянкі мукі, 1,5 шклянкі малака, 1 сталовая лыжка цукру, 30 грамаў дражджэй, 2 яйкі, 2 сталовыя лыжкі алею, вада.

Дрожджы развесці ў цёплай вадзе (некалькі лыжак), усыпаць муку, дадаць 3 шклянкі вады, перамяшаць і пакінуць на ноч. Раніцай спарыць малако і адразу ж уліць у цеста, дадаць яйкі, соль, цукар, алей, добра перамяшаць і даць падысці каля паўгадзіны.

Выпякаць на добра разагрэтай і змазанай патэльні. Гатовыя бліны скласці напалам і яшчэ раз напалам, паліць смятанай, мёдам, топленым маслам і прагрэць у печы альбо духоўцы паўгадзіны.

Выдатных страў з нацыянальнай адметнасцю ў Карэліцкім раёне, вядома, значна больш. Нездарма ж яны атрымалі першае месца ў намінацыі «Найлепшае прыгатаванне традыцыйнай стравы» на фестывалі «Скарбы Гродзеншчыны». А каб больш даведацца ды пачаставацца, варта прыязджаць у раён на мясцовыя святы. Я гэта дакладна ведаю.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара і з архіва Карэліцкага цэнтра культуры і народнай творчасці

Лента новостей

14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

14.05.2026
Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

14.05.2026
Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

13.05.2026
С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

13.05.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

13.05.2026
Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

13.05.2026
15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

13.05.2026
Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

13.05.2026
В редакцию газеты «Полымя» требуется технический редактор

В редакцию газеты «Полымя» требуется технический редактор

13.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».