• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
18.06.2026, 14:15
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Последние новости

В Кореличском районе проводится технический осмотр сельхозтехники

by Редакция Полымя
05.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

З сярэдзіны лютага інжынерная служба Карэліччыны здае экзамены — сельгастэхніка раёна праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд. Спраўныя вузлы і агрэгаты, наяўнасць вогнетушыцеляў, аптэчак  і спецадзення — заклад бяспекі і своечасовага правядзення сельгасработ. На своеасаблівым экзамене для механізатараў СВК “Жухавічы” пабываў і карэспандэнт “Полымя”.

Мехмайстэрні СВК “Жухавічы” ў гэты дзень нагадвалі святочную выставу сельгастэхнікі: роўнымі радамі выстраіліся 50 трактароў, у тым ліку 11 энерганасычаных, 10 пагрузчыкаў. Уся тэхніка блішчала на цьмяным лютаўскім сонцы. Некаторыя сельгасмашыны прыгналі літаральна ў апошні момант: кормараздатчыкі з раніцы працавалі на фермах, каб рагулі не засталіся галоднымі. Кароткі перарыў на тэхагляд — і зноў на працу. На прадпрыемстве строга сочаць за захаваннем тэхналогій, і жывёла аддзячвае рупліўцам добрым малаком: у 2024 годзе ў СВК надаілі 17760 т, што на 1713 т больш, чым у 2023 годзе. Надоі на адну рагулю склалі 9392 кг, што на 432 кг больш выніку 2023 года. У гаспадарцы добра ведаюць, што такія паказчыкі даюцца плённай працай.

Да пачатку тэхагляду ўдалося прайсці ўздоўж роўнага рада трактароў, пазнаёміцца з некаторымі механізатарамі. Усе яны шчыруюць на прадпрыемстве не першы год, таму сваю справу добра ведаюць, а галоўнае, з павагай да яе адносяцца. Так, напрыклад, Аляксандр Касцюк працуе ў Жухавічах 13 гадоў.

Механізатар СВК «Жухавічы» Аляксандр Касцюк да пасяўной гатовы

— Да тэхагляду рыхтаваліся з душой, — усміхаецца мужчына. — Пільна праверылі кожную дэталь, кожны вузел, што трэба было — замянілі і паправілі. Падвесці не павінен.

За рулём энерганасычанага трактара Беларус 3022 ДЦ.1 Аляксандр Уладзіміравіч працуе трэці год. Прызнаецца, што гэта добры памочнік у рабоце, але, як і любая тэхніка, патрабуе да сябе адказных адносін:

— Не было такога, каб хоць раз падвёў. І я, у сваю чаргу, стараюся, каб кожная дэталь працавала як мае быць.

Галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Ламанос адзначае, што механізатары і вадзіцелі шануюць тэхніку, каб яна працавала шмат гадоў, а ўсе агрэгаты рамантуюць па меры неабходнасці. 

Між тым пачынаецца тэхагляд. Галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Смаль уважліва аглядае кожны трактар. У вачах профі не застаецца па-за ўвагай ні адна дробязь: у трактароў правяраюць асвятляльныя прыборы, маячкі і гукавы сігнал — сельгастэхніка з’яўляецца паўнавартасным удзельнікам дарожнага руху, а ў бяспецы не бывае дробязяў. Відаць, што механізатары крыху хвалююцца, але ў сваёй рабоце і тэхніцы яны ўпэўнены, таму хваляванне хутка замяняецца рашучасцю. Да таго ж, кожны рычаг і кнопка ў кабіне для іх, як родныя, таму трактарысты выконваюць кожную просьбу інспектара вокамгненна. 

Наступным праходзіць выпрабаванне Васілій Ерамецька. Каля яго “нямецкага гіганта”, энерганасычанага Claas Axion 950, стаяць вогнетушыцель і аптэчка. Мужчына шчыруе на прадпрыемстве ўжо больш 15 гадоў, але пры праходжанні тэхагляду крыху нярвуецца — хочацца, каб усё было спраўным і працавала як след.

Васілій Ерамецька

— Скажу так: у гэтым трактары ўсё зроблена для чалавека, — расказаў Васілій. — У кабіне і клімат-кантроль, і пнеўмасядзенні, ёсць прылада для падрульвання, каробка-аўтамат. Едзе, арэ, сее — умее ўсё.

Уся тэхніка, выстаўленая на тэхагляд у “Жухавічах”, аказалася спраўнай. Праведзеная жухавіцкімі рупліўцамі работа па падрыхтоўцы тэхнікі атрымала высокую ацэнку спецыялістаў, якія ацэньвалі стан і спраўнасць сельгасмашын. Усе трактары былі спраўнымі і камплектнымі, не выклікаў нараканняў знешні выгляд.

Не за гарамі пасяўная, калі жухавіцкія трактары адправяцца ў палі. Аграрыям гаспадаркі неабходна пасеяць 120 га яравога ячменю, 200 — соі, 20 — аўса, 50 — пшаніцы і 30 га гароху. Цукровыя буракі ўзыдуць на 400 га, на 1341 га вырасце кукуруза. 

Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама на 3 сакавіка, тэхагляд у сельскагаспадарчых арганізацыях Карэліччыны прайшло 370 трактароў (84% ад наяўных), з якіх 61 энерганасычаны, 64 пагрузчыка, 204 прычэпа. Сем адзінак трактарнай тэхнікі пакуль не прайшлі тэхагляд, бо знаходзяцца на капітальным рамонце. Асноўныя прычыны, па якіх некаторая тэхніка не прайшла тэхагляд, — няспраўнасці рулявога ўпраўлення, светлавой і гукавой сігналізацыі, тармазной сістэмы і пашкоджанне лабавога і бакавога шкла. Усе гэтыя хібы ў хуткім часе будуць выпраўлены.

Лента новостей

МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

18.06.2026
Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18.06.2026
Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

18.06.2026
Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

18.06.2026
Председатель Кореличского районного Совета депутатов Алексей Гаврош встретился с населением Жуховичского сельсовета в Единый день информирования

Председатель Кореличского районного Совета депутатов Алексей Гаврош встретился с населением Жуховичского сельсовета в Единый день информирования

18.06.2026
Александр Лукашенко заслушивает доклад по тематике плана строительства и развития Вооруженных Сил

Александр Лукашенко заслушивает доклад по тематике плана строительства и развития Вооруженных Сил

18.06.2026
В Кореличах стартовал областной конкурс среди рабочих зеленого строительства

В Кореличах стартовал областной конкурс среди рабочих зеленого строительства

18.06.2026
Посмотрите, какие фото присылают на конкурс «Люблю Беларусь»

Посмотрите, какие фото присылают на конкурс «Люблю Беларусь»

18.06.2026
Правда против забвения. Почему попытки Запада переписать историю обречены на провал

Правда против забвения. Почему попытки Запада переписать историю обречены на провал

18.06.2026
В рамках акции «Безопасные каникулы» спасатели обучили воспитанников лагерей и детских садов

В рамках акции «Безопасные каникулы» спасатели обучили воспитанников лагерей и детских садов

17.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».