• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
18.06.2026, 22:29
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Последние новости

Почти 60 лет вместе. Супруги Башко из Кореличского района рассказали, как прожить в браке долго и счастливо

by Редакция Полымя
07.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Пяцьдзясят восем гадоў крочаць па жыцці разам Зінаіда Уладзіміраўна і Іван Іванавіч Башко з вёскі Некрашэвічы Турэцкага сельсавета.

Ад родных ніў… 

У сям’і Башко з цеплынёй успамінаюць пра тыя далёкія гады, калі былі зусім маладыя. Хаця час быў нялёгкім, але жылі ў вёсцы дружна. У Некрашэвічах было шмат жыхароў, яны штодзень хадзілі на працу, увіхаліся па гаспадарцы, гадавалі дзяцей.

— У сям’і раслі тры сястры і я, чацвёрты, — пачынае Іван Іванавіч. — Да працы быў прывучаны з маленства, напачатку пасвіў кароў аднавяскоўцаў, затым пайшоў у паляводства. Служба ў арміі дала свой вынік: загартаваўся характар і памужнеў. Пасля арміі — зноў у калгас. Хадзіў у брыгаду,   працаваў трактарыстам.

— Я таксама з Некрашэвіч, — уступае ў размову Зінаіда Уладзіміраўна і дадае, што яна расла адна ў сям’і. Жылі з мамай і яе сястрой. Калі цётцы пабудавалі хату, засталіся ўдваіх. Дзяўчынка не была абдзелена  любоўю, але іншы раз зайздросціла тым, у каго былі браты і сёстры. Замужжа змяніла яе жыццё.

На ўсё жыццё

Зінаіда і Іван былі знаёмыя даўно — жылі ў адной вёсцы. Юнак быў старэйшы за дзяўчыну на шэсць гадоў. Калі пайшоў у армію, яна вучылася ў Лукскай школе. Звёў жа іх  шчаслівы выпадак. Яны гулялі на адным вяселлі за шаферку і шафера. Сталы на ўрачыстаць у той час бралі ў аднавяскоўцаў. Пасля вяселля адзін з іх вярнулі  ў хату Зінаіды, тады Іван не прапусціў магчымасці і прызнаўся дзяўчыне ў каханні.

— Замуж выйшла ў васямнаццаць, — успамінае Зінаіда Уладзіміраўна. — Вяселле было ў дзвюх хатах, спачатку ў нявесты, затым у жаніха…

— У 1967 годзе, — уступае ў размову Іван Іванавіч і ўдакладняе: — Вясельнікаў было шмат. Уся радня ў мяне, і ў яе ў Некрашэвічах…

Маладыя згулялі вяселле і сталі жыць у хаце жаніха разам з бацькамі. Шчыравалі ў калгасе, а дома ўвіхаліся па гаспадарцы. Яна ў той час была вялікай: каровы, свінні, куры. У працы і клопатах пачыналася іх сумеснае жыццё.

«Як любіш працу…» 

Зінаіда Уладзіміраўна назвала працу няцяжкай. «У маладосці ўсё можна вытрымаць і пераадолець»,  — мяркуе яна і пачынае ўспамінаць, дзе ёй давялося папрацаваць. Першыя месцы — паляводства і свінаферма. Некаторы час была фуражырам, важыла бульбу, буракі, сена, сянаж. Затым у калгасе запраўляла тэхніку. Пазней  выконвала абавязкі  малаказборшчыцы, вяскоўцы ахвотна здавалі лішкі малака дзяржаве. Была прыбіральшчыцай і вартаўніком у мясцовай школе. На ўсё гэта жанчына адзначае: «Як любіш працу — нічога няцяжка. Усюды трэба рабіць, прыйшоў раніцай — і бярыся за справу.»

Шчыра працаваў і Іван Іванавіч на працягу жыцця. Ён быў трактарыстам і выконваў розныя работы. «Сеяў, араў, стагаваў — куды пашлюць, туды ішоў. У лес ездзіў, драўніну грузіў. Шмат давялося дзе быць і што рабіць», — гаворыць хлебароб. 

Жанчына ўспамінае: «Муж іншы раз так быў аддадзены рабоце, што мяшкі з бульбай дацямна маглі прастаяць на полі, якую я за дзень выкапала». Хаця на спадарожніка жыцця не ў крыўдзе: заўжды быў апорай і падтрымкай у жыцці, дапамагаў па рабоце і ў дамашніх справах. Сварыцца асабліва не было часу,  трэба было працаваць, каб жыць годна і шчасліва.

На бацькоўскай зямлі

Сын Аляксандр не паспяшаўся ў горад, застаўся жыць і працаваць на бацькоўскай зямлі. Ён, як і бацька, трактарыст КУСП «Чарняхоўскі-Агра». У вёсцы Некрашэвічы мае дом і сям’ю. Жонка Іна працуе ў Лукскім Доме культуры. Яны выхавалі траіх сыноў: Дзяніса, Мішу і Сяргея, якія ўжо вызначыліся ў жыцці. 

Некрашэвічы — любы сэрцу куточак для сям’і Башко. Любоў да яго не губляецца з гадамі. Жыццё ў вёсцы прадаўжаецца. Сюды прыязджаюць аўтамагазін і пошта, якія дастаяўляюць прадукты харчавання і перыядычныя выданні. Газету «Полымя» выпісваюць, каб ведаць пра раённыя навіны. У Некрашэвічах функцыянуе фельчарска-акушэрскі пункт, і гэта для яго насельнікаў важна. «Трэба, каб было здароўе — самая вялікая каштоўнасць, а яшчэ — мірнае неба», —  сказалі сужэнцы.

Самым вялікім багаццем у жыцці назвалі прадаўжальнікаў роду: сына Аляксандра, дачку Святлану, пецярых унукаў і пецярых праўнукаў. Яркі факт — 6 мая споўніцца 58 гадоў, як яны крочаць па жыцці рука аб руку. Пачатак гэтаму шчасцю быў пакладзены на роднай зямлі. 

На пытанне: «Што галоўнае ў жыцці?» гэтак жа аднагалосна адказалі: «Быць абярэгам адзін аднаму і падтрымліваць адзін аднаго».

І яшчэ. Як гаворыцца ў народнай прымаўцы: «Калі Бог злучыць, то ніхто не разлучыць».

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Лента новостей

20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

18.06.2026

В Кореличах состоялся областной конкурс профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкi-2026»

18.06.2026
Чемпионы вкуса. ОАО «Молочный Мир» завоевало более десятка наград на «Белагро-2026»

Чемпионы вкуса. ОАО «Молочный Мир» завоевало более десятка наград на «Белагро-2026»

18.06.2026
В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

18.06.2026
МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

18.06.2026
Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18.06.2026
Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

18.06.2026
Белпочта: цифровые возможности — шаг в будущее

Белпочта: цифровые возможности — шаг в будущее

18.06.2026
Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

18.06.2026
В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

18.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».