Малюшыцкі Сельсавет
Парадак на зямлі – справа кожнага

Прымаючы актыўны ўдзел у справе добраўпарадкавання і падтрымання парадку на зямлі, мы робім сваё жыццё камфортней і ўтульней. На тэрыторыі Малюшыцкага сельсавета сіламі будаўнічай брыгады ДП «Малюшычы» праведзены дэмантаж пустуючага дома ў вёсцы Волца, зараз пачаліся работы па выдаленні падмурка. Потым экскаватар будзе працаваць на месцы разабраных дамоў у вёсках Аколіца і агр. Палужжа на вуліцы Цэнтральная.
Акрамя гэтага, у аграгарадку Малюшычы выдалены старыя дрэвы каля дзіцячага садка па вул. Фогеля. Сіламі работнікаў ДП “Племзавод Карэлічы” высякаецца непатрэбная расліннасць, спілоўваюцца аварыйныя дрэвы ў аграгарадку Палужжа, а работнікамі ДП “Малюшычы” вядуцца работы па выдаленні драўняна-хмызняковай расліннасці ў вёсках Даўгінава і Баранавічы.
Хутка тэхагляд
Пра гатоўнасць да вясновай палявой кампаніі аграрыі імкнуцца паклапаціцца загадзя, каб потым не губляць каштоўны час. Інжынерная служба, механізатары і вадзіцелі ДП “Племзавод Карэлічы” добра разумеюць, што ад таго, наколькі сур’ёзна яны паставяцца да падрыхтоўкі машын да дзяржаўнага тэхагляду, будзе залежаць не толькі якасць сельгасработ, але і бяспека на дарогах. Як адзначыла кіраўніцтва ДП “Племзавод Карэлічы”, на 20 лютага гатоўнасць тэхнікі да дзяржаўнага тэхагляду складае 92%. Тэхніка, пастаўленая на лінейку гатоўнасці, спраўная. Машыны ўкамплектаваны вогнетушыцелямі, аптэчкамі і пры неабходнасці супрацьадкатнымі ўпорамі.
Усё пра бяспеку
У рамках спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства “Дом без пажару” ў вёсцы Даўгінава адбыўся сельскі сход, удзел у якім прынялі старшыня Малюшыцкага сельсавета Віктар Дзірвук, супрацоўнікі Карэліцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўленне МНС.
Мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага дыялогу, падчас якога вяскоўцы атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць.
Пасля сходу члены назіральных камісій на чале з выратавальнікамі працавалі па 9 маршрутах. Імі было абследавана 134 домаўладанні катэгарыраваных грамадзян.
Кацярына КУКАНАВА






















