• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
18.06.2026, 18:02
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Лента новостей

На фестывалі «Сем’і за мір і стварэнне!» ў Карэлічах ушанаваны лепшыя сем’і раёна

by
13.05.2023
в Лента новостей, Общество, Последние новости
На фестывалі «Сем’і за мір і стварэнне!» ў Карэлічах ушанаваны лепшыя сем’і раёна
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

13 мая на галоўнай плошчы г.п. Карэлічы праведзены фестываль «Сем’і за мір і стварэнне!» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я — мая краіна».
Яго ўдзельнікі — сем’і, якія выхоўваюць дзяцей і праявілі сябе на вытворчасці і ў грамадскай дзейнасці.
Ініцыятары — Карэліцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Карэліцкага райвыканкама, арганізацыі і прадпрыемствы раёна.
Павіншаваў удзельнікаў свята і ўручыў памятныя падарункі намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан.

Лепшыя словы пажаданняў адрасаваў благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаірэй Мікалай Орса.

МОЙ ДОМ — МАЯ КРЭПАСЦЬ

На сцэну запрашаюцца шматдзетныя сем’і. Сіроціны Галіна Станіславаўна і Дзмітрый Валяр’янавіч з аграгарадка Райца. У сям’ і — трое дзяцей. Па выніках раённай спартакіяды «Тата, мама, я — спартыўная сям’я» ўзнагароджаны Дыпломам І ступені.

З аграгарадка Краснае прыехала на свята сям’я Шэўка: Наталля Георгіеўна і Валерый Іванавіч, якія выхоўваюць траіх дзяцей. У сям’і беражліва захоўваюць памяць аб прадзядулі — франтавіку Мікалаю Мікалаевічу Сілко. З яго партрэтам яны штогод ідуць у калоне ўдзельнікаў рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае». У памяць пра свайго прадзядулю Максім Шэўка расказаў пра яго франтавы шлях і пасляваеннае жыццё.

У шматдзетнай сям’і Наталлі Міхайлаўны і Сяргея Мікалаевіча Какарэка — чацвёра дзяцей. Трое з іх вучацца ў сярэдняй школе № 2 г.п. Карэлічы, а самы малодшы Мацвей — выхаванец дзіцячага сада № 2 г.п. Карэлічы. Сям’я з’яўляецца пераможцай раённай спартакіяды «Тата, мама, я — спартыўная сям’я».

Анастасія Мікалаеўна і Аляксандр Вячаслававіч Есьманы радуюцца тром цудоўным дзяўчынкам: Карыне, Ангеліне і Ксеніі. Сям’я любіць спорт і актыўна падарожнічае па гістарычных мясцінах роднай Беларусі.

Трое дзяцей выхоўваюцца ў сям’і Таццяны Дзмітрыеўны і Віктара Аляксандравіча Сачук з г.п. Мір. Адна з сямейных традыцый — штогод 9 мая наведваць памятныя мясціны, якія звязаны з гісторыяй Вялікай Перамогі.

Вераніка Леанідаўна Кулак і яе чацвёра дзяцей — цудоўная сям’я. Іван, Пётр, Ангеліна, Кацярына — радасць маці. Іван і Ангеліна з’яўляюцца стыпендыятамі Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Маці ўпэўнена, што сямейныя традыцыі — вялікая каштоўнасць і духоўнае багацце, на якіх трэба выхоўваць дзяцей.

ПАД ДАХАМ ДОМА АДНАГО

У сям’і Анжэлы Мікалаеўны і Паўла Іосіфавіча Гулецкіх з ДП «Лукі-Агра» выхоўваецца двое дзяцей. Яны вучацца ў Цырынскай сярэдняй школе і з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, валейболе, баскетболе.
Ушаноўваецца сям’я Загарэўскіх: Ларыса Мікалаеўна і Андрэй Мікалаевіч. У сям’і растуць Анастасія і Арцём, якія вучацца ў Аюцавіцкай базавай школе. Анастасія заняла другое месца ў раённым конкурсе «Выратавальнік вачыма дзяцей».

На Карэліччыне добра ведаюць сям’ю Шышкір з аграгарадка Райца. На радасць матулі Таццяне Віктараўне і тату Аляксею Юр’евічу растуць цудоўныя дочкі Сафія і Ганна. Сям’я Шышкір удастоена Дыплома ІІ ступені ў абласным экскурсійна-пазнавальным конкурсе з элементамі пачатковай тэхнічнай творчасці «З міру па нітцы» ў намінацыі «Сямейная майстэрня». Аляксей Юр’евіч — настаяцель царквы святой Варвары, якая вядома далёка за межамі нашага раёна, святар вядзе вялікую работу па захаванні гэтага гістарычнага аб’екта
Святлана Уладзіміраўна і Аляксандр Іосіфавіч Сасімовічы — жыхары аграгарадка Вялікія Жухавічы. Выхоўваюць дваіх дзяцей. Любоў да іх, працавітасць, мэтанакіраванасць, жаданне бачыць у сваіх дзецях адлюстраванне лепшых чалавечых якасцей — галоўны дэвіз сям’і.

Дзмітрый Уладзіміравіч Горбік і Ірына Васільеўна Каско стварылі добрую сям’ю, у якой двое дзяцей. Яны з’яўляюцца вучнямі сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы. Усёй сям’ёй любяць велапрагулкі, наведваць і аказваць дапамогу бабулям і дзядулям.

У сям’і Наталлі Віктараўны і Сяргея Міхайлавіча Сініца з аграгарадка Ярэмічы з дзяцінства прывіваюць дзецям навыкі гасціннасці, павагі да людзей старэйшага пакалення.

Наталля Вячаславаўна і Вячаслаў Вячаслававіч Свірыдавы — жыхары райцэнтра. Іх дзеці Марк і Мілена вучацца ў сярэдняй школе № 2 г.п. Карэлічы. Сям’я любіць праводзіць час разам, падарожнічаць па цікавых мясцінах Беларусі.

У аграгарадку Турэц жыве сям’я Анастасіі Аляксандраўны і Мікалая Аляксандравіча Жук, у ёй растуць Яраслаў і Ульяна. Сям’я мае багатыя традыцыі, сумесна з дзецьмі ходзяць у паходы, арганізоўваюць святы, дні добрых і карысных спраў.

Дружная сям’я і ў Ліліі Аляксандраўны і Максіма Мікалаевіча Кудзіных з г.п. Карэлічы, у якой двое дзяцей. Аляксандр з’яўляецца студэнтам першага курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, а Валерыя разам з мамай любіць маляваць і рабіць сувеніры ручной работы.

ЗГОДА І ЛАД — У СЯМ’І КЛАД
50-годдзе сумеснага жыцця — адна са значных падзей у жыцці сям’і. Сімвалам юбілею з’яўляецца дарагі метал усіх часоў — золата. Людзі, якія пражылі разам паўстагоддзя, змаглі даказаць узаемнае каханне, павагу, давер, адданасць адзін аднаму.

Радуе, што на Карэліччыне ёсць такія людзі, сярод іх — сям’я Івана Аляксеевіча і Алы Канстанцінаўны Калбаска з райцэнтра. Яны выхавалі дваіх дзяцей, маюць траіх унукаў, адну праўнучку.

40 гадаў сумеснага жыцця ў шлюбе — рубінавае вяселле. Рубін лічыцца камнем вернай любові, шчаслівага сямейнага жыцця. Гэта адзін з самых цвёрдых мінералаў у прыродзе. Такі ж трывалы саюз сямейных пар, якія пражылі разам 40 гадоў: Мікалай Паўлавіч і Алена Іванаўна Чэчат і Віктар Мікалаевіч і Ала Аркадзьеўна Шэўка з аграгарадка Цырын.
Жамчужнае вяселле адзначаюць сямейныя пары, якія пражылі ў шлюбе 30 гадоў і не разлучыліся за тры дзясяткі гадоў, а гэта азначае, што іх каханне сапраўды праверана часам. На свята запрашаліся сем’і Сяргея Анатольевіча і Наталлі Аляксандраўны Бразоўскіх з г.п. Карэлічы, Марыны Яўгеньеўны і Валерыя Пятровіча Пятровіч з агр. Аюцавічы, Фёдара Мікалаевіча і Таццяны Аркадзьеўны Жук з вёскі Некрашэвічы, Віктара Іванавіча і Наталлі Аляксандраўны Нарбутовіч з агр. Аюцавічы. Валерыя Віктаравіча і Таццяны Анатольеўны Кулак з аграгарадка Райца, Віктара Віктаравіча і Ірыны Антонаўны Саўко з вёскі Баранавічы, Уладзіміра Аркадзьевіча і Валянціны Аляксандраўны Гіз з аграгарадка Малюшычы.

На ўрачыстасці былі ўшанаваны сярэбраныя юбіляры — сем’і Васілія Віктаравіча і Алены Леанідаўны Александровых з г.п. Карэлічы, Аляксандра Дзмітрыевіча і Алены Васільеўны Ханько з г.п. Мір, Юрыя Валянцінавіча і Таццяны Іванаўны Паляковых з аграгарадка Цырын, Івана Яўгеньевіча і Таццяны Аляксандраўны Ходар з аграгарадка Турэц, Георгія Аляксандравіча і Таццяны Уладзіміраўны Валчок з аграгарадка Лукі, Алега Аляксандравіча і Марыны Аляксандраўны Саладуха з аграгарадка Малюшычы, Івана Анатольевіча і Ірыны Сяргееўны Кучко з вёскі Баранавічы, Дзмітрыя Аляксандравіча і Наталлі Уладзіміраўны Гіль з аграгарадка Палужжа.

СЯМ’Я — КЛЮЧ ДА ШЧАСЦЯ

Да ўдзельнікаў фестывалю звярнулася начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Валянціна Сіўко. Прамоўца адзначыла, што сям’я — самы каштоўны скарб, які людзі будуць мець у жыцці. Кожны чалавек можа пабудаваць дом мары, але ён будзе там усё роўна адзінокім. Як важна, каб яго там чакалі і любілі, разумелі і прымалі такім, які ён ёсць. Разам лягчэй супрацьстаяць жыццёвым цяжкасцям і радавацца поспехам і дасягненням.
Валянціна Міхайлаўна асноўным назначэннем сям’і назвала нараджэнне і выхаванне дзяцей. Вельмі важна, каб сям’я была трывалай, у ёй дзіця вучыцца сакрэтам зносін паміж людзьмі, любові і клопату. Праз сям’ю ад аднаго пакалення да другога перадаюцца традыцыі, мудрасць, веды. Усё часцей у нашай рэспубліцы разглядаюцца пытанні ўмацавання аўтарытэту сям’і, павышэння нараджальнасці, падтрымкі старэйшага пакалення, фарміравання ў моладзі пачуцця адказнасці і павагі ў сям’і.
Валянціна Сіўко павіншавала ўсіх удзельнікаў фестывалю са святам і пажадала, каб у іх сэрцах жыла любоў, дзякуючы якой адбываюцца сапраўдныя цуды, і галоўным будуць шчасце і ўсмешкі дзяцей.
Цудоўныя мелодыі падарылі ўдзельнікам фестывалю работнікі культуры раёна. Яны сталі для іх добрым падарункам да свята — Дня сям’і.

 Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ і Іны ЛЕЙКІ

Відэа Сяргея СТОЛЯРА

Лента новостей

В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

18.06.2026
МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

18.06.2026
Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18.06.2026
Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

18.06.2026
Белпочта: цифровые возможности — шаг в будущее

Белпочта: цифровые возможности — шаг в будущее

18.06.2026
Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

18.06.2026
В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

18.06.2026
Александр Лукашенко заслушивает доклад по тематике плана строительства и развития Вооруженных Сил

Александр Лукашенко заслушивает доклад по тематике плана строительства и развития Вооруженных Сил

18.06.2026
В Кореличах стартовал областной конкурс среди рабочих зеленого строительства

В Кореличах стартовал областной конкурс среди рабочих зеленого строительства

18.06.2026
Посмотрите, какие фото присылают на конкурс «Люблю Беларусь»

Посмотрите, какие фото присылают на конкурс «Люблю Беларусь»

18.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».