• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 21:24
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Культура

Райца открыла журналистам газеты «Полымя» древние книги Кореличского Эдема (фото+видео)

by
02.09.2018
в Культура, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Кнігі Карэліцкага Эдэму

Гісторыкі скажуць, што назва аграгарадка “Райца” паходзіць ад слова “раіцца”. Але, калі ты прыязджаеш сюды, то самыя аўтарытэтныя навуковыя звесткі саступаюць месца выключна паэтычным вобразам. Бо такому дзівоснаму куточку нашай зямлі, сапраўды, больш падыходзіць слова “рай”. І ў сувязі са святамі Ведаў і Пісьменства мы рушылі ў вандроўку па Карэліцкім Эдэме ў пошуках старадаўніх прапісных і кніжных ісцін.

Паміж небам і кнігай

Сонечная вясковая раніца. Да сустрэчы са святаром Аляксеем Шышкірам ёсць яшчэ час. Можна прысесці на беразе сажалкі і зачаравана глядзець, як у яе водах адлюстроўваецца адна з неперавершаных карэліцкіх славутасцяў – царква святой вялікапакутніцы Варвары. А яшчэ плебанія – цяпер ніжні храм, прысада стогадовых ліпаў, стромкая лесвіца. Прыгажосць моманту натхняе на роздумы аб вечным і сувязі пакаленняў.

Сюды мы прыехалі за новымі ведамі аб роднай зямлі – пазнаёміцца з царкоўнай калекцыяй выданняў былых стагоддзяў. Так, у век электронных носьбітаў інфармацыі і наварочаных гаджатаў, душа ўсё роўна прагне звычайных папяровых кніг, якія прыемна ўзяць у рукі, спакойна пагартаць, выпадкова знайсці пакінутыя кімсьці пазнакі алоўкам на палях старонак і адчуць нешта блізкае ў думках незнаёмага чытача з мінулага. Вось яны – дарагія сэрцу імгненні, калі ты атрымліваеш асалоду ад ведаў.

Імправізаваную экскурсію па старадаўняй бібліятэцы Свята-Варварынскай царквы разам з айцом Аляксеем якраз і варта аднесці да такіх шчаслівых хвілінаў жыцця. Святар змог не толькі ўдыхнуць новае жыццё ў двухсотгадовы храм, але і зберагчы дыяменты мінулага, у тым ліку – кнігі.

І які гэта сусвет эмоцый, калі трымаеш у руках нават звычайную даведку 1842 года, але напісаную на беларускай мове! І такіх экспанатаў у калекцыі айца Аляксея даволі шмат. Таму некаторы час гартаем метрыкі, чытаем лісты святароў, любуемся каліграфічнымі почыркамі продкаў і, нарэшце, падыходзім да палічкі з кнігамі.

Пачынаем з рэпрынтнага выдання “Пачатковага настаўлення ў праваслаўнай хрысціянскай веры” 1916 года з сямейнага архіва айца Аляксея. Такі выбар невыпадковы і ўдала падыходзіць да 1 верасня. Дарэчы, на занятках у нядзельнай школе пры царкве святар Аляксей знаёміць з гэтай кнігай і дзетак.

Але яго выхаванцы з цікавасцю праглядаюць і больш сур’ёзную духоўную літаратуру мінулага. Напрыклад, “Трэбнік” 1956 года і “Свяшчэннае Евангелле” 1984 года. Унікальна тое, што кнігі пабачылі свет у атэістычныя савецкія часы. І, больш таго, іх актыўна выкарыстоўвалі ў набажэнствах, якія, нягледзячы на забароны, праходзілі ў хаце святара, дзе зараз знаходзіцца вясковая сталовая. Вядома, каб не было гэтых духоўных блуканняў у савецкую эпоху, сёння бібліятэка Свята-Варварынскай царквы налічвала б дзясяткі кніг на розных мовах. А тады на друкаваны скарб ніхто не звяртаў увагі, усё згружвалі на вазы і адпраўлялі без актаў і апісанняў, куды вочы глядзелі.

І ўсё ж кнігі, нібы тыя птушкі-феніксы, ніколі не зыходзяць у небыццё. Як і адноўлены ў Жыровічах “Трэбнік” 1894 года – таксама сямейная рэліквія айца Аляксея, некалі перададзеная жыхаркай Навагрудка.

Не менш 150-200 гадоў налічвае і размешчаны побач “Малітоўнік”, верагодней за ўсё надрукаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Асаблівай увагі заслугоўвае “Новы Запавет” 1890 года, што належыў у царскія часы нейкаму падпадпалкоўніку Дзмітрыю. Сапраўды, ваенны люд часта не мог прысутнічаць на набажэнствах у храмах і браў з сабой духоўныя кнігі ў паходы, каб заўжды знаходзіцца пад аховай нябёсаў.

Між іншым, падобны “паход” за ведамі ў новы навучальны год зараз чакае нашых дзяцей. Таму разам са святаром Аляксеем мы знайшлі ў “Кнізе малебных спеваў” 1886 года “Малебны спеў пры пачатку вучэння отракаў”.

А вось па “Часаслову” 1905 года дзеці калісьці нават вучыліся чытаць, як цяперашнія школьнікі па буквары.

Добрую спадчыну для маленькіх і дарослых жыхароў і гасцей Райцы пакінуў пасля сябе былы настаяцель храма святой Варвары протаіерэй Васіль Коршун – “Евангелле трэбнае” 1913 года і “Службы на кожны дзень перадвялікоднага тыдня” 1931 года.

Імкненне святара дзяліцца з іншымі кніжнымі багаццямі як ніхто разумее айцец Аляксей. І пад завяршэнне сустрэчы ён паказвае яшчэ адну старадаўнюю кнігу з бібліятэкі сваёй сям’і – “Новы Запавет” 1878 года, якая таксама адышла да калекцыі Свята-Варварынскай царквы.

Пакуль мы разбіраем кніжныя скарбы, у храме з’яўляецца новы наведвальнік – акцёр тэатра і кіно з Брэста Алег Бузук. Яго маленства прайшло на райцаўскай зямлі, хлапчуком ён часта бываў у царкве, бачыў яе ў заняпадзе. Але калі месца ажыло, Алег вырашыў кожны жнівень прыязджаць на родную зямлю ў памяць аб родных, у гонар аб сваіх каранях. Насамрэч, калі зберагаецца і адраджаецца духоўная і матэрыяльная спадчына, кожнаму хочацца часцей бываць на малой радзіме ды не толькі госцем.

А з такімі актыўнымі, самаадданымі і мэтанакіраванымі людзьмі, як святар Аляксей, адноўленыя славутасці карэліцкай зямлі будуць прыцягваць людзей з усяго свету.

На сядзібе мастакоў

Гісторыя Райцы неад’емна звязана з родам Дуніных-Раецкіх. На іх сродкі напачатку ХІХ стагоддзя быў узведзены храм святой Варвары. Яшчэ адным духоўным магнітам для аматараў даўніны стала непасрэдна сядзіба знакамітай шляхецкай сям’і. Зараз славутасць належыць мастакам Веры Яўгеньеўне і Аляксандру Васільевічу Салдатавым. Да іх мы і завіталі ў госці.

Пакуль гаспадар працаваў у майстэрні, Вера Яўгеньеўна, перад знаёмствам са старадаўнімі кнігамі, запрасіла нас у падарожжа ў мінулае.

Бо, каб зразумець, дзе бяруць пачатак вытокі друкаванага слова, трэба дакрануцца да крыніц народнай творчасці. А яна ў музейным пакоі сядзібы прадстаўлена багата. Гэта прадметы побыту (напрыклад, прас з выявай Льва Мікалаевіча Талстога) і мэблі, адзенне і абутак нашых продкаў, унікальная гарадзенская кераміка, даматканыя ручнікі з папараць-кветкаю і іншымі сакральнымі ўзорамі і, безумоўна, саламяныя творы самой гаспадыні сядзібы, натхнёныя даўніной, – павукі на кветкавыя, купальскія і касмічныя тэмы, капелюшы, вясельныя вянкі і кароны, калядныя зоркі і маскі, аздабленне іконаў, нават вышыўка саломай і вялізны зубр. Тут кожны экспанат, нібы кніга, нясе глыбокія веды аб душы і сутнасці беларускага народа.

Не меншая калекцыя ў Веры Яўгеньеўны і друкаваных выданняў. Большасць з іх – сучасныя, але трапляюцца і “артэфакты”. Іх майстар знаходзіць у маленькіх вёсачках альбо абменьваецца каштоўнымі экзэмплярамі з іншымі калекцыянерамі. Для нашай сустрэчы Вера Яўгеньеўна абрала “Гістарычны песеннік” Марыі Канапніцкай 1919 года, “Кнігу святой Барбары. Збор малітваў і спеваў на вялікія ўрачыстасці ў касцёлах і для ўжытку ў пілігрымках” выдавецтва Караля Мяркі і зборнік “Бог – любоў мая” пад рэдакцыяй Адама Мараўскага, абедзве — пачатку ХХ стагоддзя. Гэтыя выданні павінны стварыць добры падмурак для будучай вялікай бібліятэкі гаспадыні сядзібы, дзе плануецца зрабіць раздзел звязаных з Карэліччынай знакамітых пісьменнікаў, паэтаў і навукоўцаў.

Акрамя экскурсу ў свет народнай творчасці і старадаўніх кніг, усе госці сям’і Салдатавых маюць магчымасць здзейсніць пазнавальную прагулку па незвычайным парку і значна пашырыць свае веды пра батанічную разнастайнасць малой радзімы. Чорныя бярозы, пяцьсотгадовыя дубы і белыя таполі, альтанка з ліпаў і фаварыт – васьмітычынкавы каштан, прывезены з выстаўкі ў Парыжы яшчэ Раецкімі.

Дзівосаў у сядзібе хопіць не на адну вандроўку. Для ўсіх тут адчынены дзверы і гаспадары радыя кожнаму госцю.

Скарб, які заўжды з табою

У вандроўцы па Карэліцкім Эдэме мы шукалі кнігі, а знайшлі значна больш як навокал, так і ўнутры сябе. Бо чым глыбей пускаеш карані ў родную зямлю, тым мацнейшым духам становішся. Гэта як са старадаўнімі кнігамі: калі ты не звяртаешся да іх і не шануеш, то аднойчы яны струхлеюць і знікнуць, а з імі – і веды для будучых пакаленняў. Але калі ты з павагай і любоўю адносішся да спадчыны, то захоўваеш сувязь пакаленняў, лепш разумееш родны край, людзей, сябе і нібы робіш крок у вечнасць.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

►►Таксама прапануем прачытаць пра вандроўкі:

? «Уникальный школьный музей, легенды о Луках, Чертов камень в Асташине, полковая церковь в Любаничах. Газета «Полымя» путешествует по лукской земле (фото+видео)»

? «Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)»

? «Санктуарий жизни, семья парафиан, сердце священника. Газета «Полымя» приглашает в Кореличи и Ворончу в духовное путешествие по костелам (фото+видео)»

? «Пешшу ад Карэліч да Дольнай Руты. Газета «Полымя» дзеліцца прыгажосцю і таямніцамі Кальчыч, Паланой, Бараціна і Руты (фота+відэа)»

? «Гайда ў Мір з газетай «Полымя» на летні ўік-энд у Мікалаеўскім касцёле! (фота+відэа)»

Лента новостей

Поваленные деревья и поврежденные крыши: стихия прошлась по Гродненщине

Поваленные деревья и поврежденные крыши: стихия прошлась по Гродненщине

11.06.2026
Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

11.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

11.06.2026
Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

11.06.2026
Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

11.06.2026
Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

11.06.2026
Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

11.06.2026
Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

11.06.2026
Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

11.06.2026
Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

11.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».