• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
15.05.2026, 13:08
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Культура

Санктуарий жизни, семья парафиан, сердце священника. Газета «Полымя» приглашает в Кореличи и Ворончу в духовное путешествие по костелам (фото+видео)

by
24.02.2019
в Культура, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Карэліцкая зямля, як маці, прытуліла розныя народы, нацыянальнасці, канфесіі. Нездарма адразу два знатныя касцёлы нашага краю названыя ў гонар вялікіх жанчын – Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах і Святой Ганны ў Варончы. Абедзве парафіі знаходзяцца пад духоўнай апекай айцоў-паўлінаў, якія прапаведуюць культ Багародзіцы. І нават наша знаёмства са святарамі і парафіянамі адбылося на свята Маці Божай Грамнічнай.

? Ад разбурэння да адраджэння

На ўзгорку, нібы вітаючы і бласлаўляючы кожнага, каго лёс прывёў у Карэлічы, узвышаецца Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Ён пабудаваны ў 1938 годзе па фундацыі графаў Жаўтоўскіх, уладальнікаў маёнтка Рута і мясцовых асаднікаў (аўт. – былых польскіх ваенных). Першым пробашчам (аўт. — кіраўніком парафіі/прыхода, настаяцелем парафіяльнага касцёла) стаў ксёндз Валерыян Пончэк. Але ў 1939 годзе жыццё храма на самым узлёце заціхла.

? Фота: К. Шастоўскі | radzima.org ; праект касцёла, каля 1935 года | be-tarask.wikipedia.org

Касцёл перажыў дзесяцігоддзі занядбання, першыя парафіяне (аўт. – прыхаджане) разляцеліся па ўсім свеце, і толькі ў 1991 годдзе пачалося адраджэнне святыні.

Самы сталы і паважаны міністрант (аўт. – чалавек, які прыслужвае святару падчас св. Імшы – літургіі) Францішак Ашурак добра памятае тыя часы, калі жыццё ў касцёле ледзь цеплілася і асірацелыя сцены стаялі ў панурай цішыні. Узгадваць мужчыне мінулае няпроста, бо, кажа, жыць без храма і падтрымкі парафіі цяжка. Але нават у тыя часы, калі вера лічылася “опіумам для народа” і ў Карэлічах не было ксяндза, бацькі Франака разам з сынам знаходзілі магчымасць кожную нядзелю маліцца. Таму ў пачатку 1990-х, пасля вяртання рэлігіі людзям, Францішак прыйшоў у ліку першых дапамагаць адраджаць святыню. Невялікай грамадой яны ўмацоўвалі дах і сцены, прыбіралі і вывозілі смецце.

Пазней сюды прызначылі ксяндза Казіміра Велікаселеца (цяпер епіскапа-памочніка Пінскай дыяцэзіі), пад духоўнай апекай якога на той момант знаходзіліся аж дзевяць прыходаў. І ўжо пад яго кіраўніцтвам пачаліся рамонт і рэстаўрацыя касцёла.

Справу ксяндза Казіміра працягнулі і іншыя святары храма, у тым ліку манахі Ордэна Паўлінаў. Яны прыйшлі ў наш край 25 гадоў таму і тым самым распачалі новую старонку жыцця парафій у Карэлічах і Варончы. Нездарма гісторыя паўлінаў цесна звязана з цудадзейным вобразам Чорнай Мадонны з манастыра на Яснай Гары ў польскім горадзе Чэнстахова. Гэта ікона ўшаноўваецца як католікамі, так і праваслаўнымі, і можа лічыцца сімвалам міру, паразумення і моцнай духоўнай падтрымкі.

Вось і з касцёлам у Карэлічах за мінулыя гады адбыўся сапраўдны цуд, і зараз ён падобны да маленькага Эдэма. Паўсюль анёлы, кветкі, прыгажосць і спакой.

Радуе вока старадаўні галоўны алтар Беззаганнага Зачацця Маці Божай, прывезены сюды з нягневіцкай царквы некалькі гадоў таму. Наогул, гаворка ідзе пра надзвычайны выпадак. Храм у вёсцы Нягневічы першапачаткова была каталіцкім касцёлам, але пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863-1864 гадах уладамі быў пераведзены ў праваслаўную царкву. На шчасце, алтар захаваўся і сёння з’яўляецца архітэктурнай дамінантай унутранага ўбранства касцёла ў Карэлічах. Інтарэс выклікаюць і дзве алтарныя кампазіцыі: злева знаходзіцца алтар з іконаю Маці Божай Нястомнай Дапамогі, над ім — абраз Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, справа размешчаны алтар з абразом святога Паўла Першага Пустэльніка, а над ім — абраз святога Казіміра, Апекуна Гродзенскай дыяцэзіі. З бакавых сцен на вернікаў паглядаюць святыя евангелісты Мацвей, Марк, Лука і Ян.

Але, каб спасцігнуць сапраўднае хараство карэліцкага касцёла, зразумець яго душу, недастаткова прачытаць пра гэта, а лепш завітаць на набажэнства. Як пашчасціла нам, калі ў святле запаленых у гонар Маці Божай Грамнічнай свечак, у гуках хвалебных гімнаў і шчырых малітваў, карэліцкая святыня падарыла кожнаму прысутнаму нязгасную надзею на лепшае.

Адзначым, што на працягу года ў касцёле ў Карэлічах ладзяцца ўрачыстасці ў гонар святога Паўла Першага Пустэльніка так званыя “Павэлкі” (15 студзеня), іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі (27 чэрвеня) і Чэнстахоўскай іконы Маці Божай (26 жніўня). У варанчанскім касцёле 26 ліпеня адбываецца традыцыйны адпуст святой Ганны, на які з’язджаюцца вернікі з розных куточкаў нашай Радзімы.

? Варанчанская святыня

…Імша ў Варончы пачалася крыху пазней назначанага часу. Парафіяне вельмі сумавалі па ксяндзу Ежы ў час яго водпуску і цяпер дзяліліся з айцом надзённым і патаемным. Дух усеагульнай прыязнасці і цеплыні напаўняў храм. А гэтай святыні ёсць што ўспомніць.

Першы касцёл у Варончы быў пабудаваны ў 1766 годзе па фундацыі Панятоўскіх з дрэва, асвечаны пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы і знаходзіўся пад апекай айцоў місіянераў з ордэну езуітаў. Пазней на ўскраіне вёскі ў комплексе сваёй сядзібы Юзаф Несялоўскі заклаў новы мураваны касцёл, асвечаны ў 1809 годзе пад тытулам святой Ганны – заступніцы жанчын-парадзіх, маці святой Марыі і бабулі Пана Езуса. Да храма адносілася і пабудаваная на мясцовых могілках у 1837 годзе генералам Кабылінскім драўляная капліца.

? Фота: Т. Барэці, каля 1900 года; гравюра, каля 1878 года | howlingpixel.com
? Фота: каля 1914 года | howlingpixel.com; Ян Булгак, каля 1911 года | be-tarask.wikipedia.org
? Фота: ywi | forum.awd.ru; Арцём Аблажэй | radzima.org
? Фота: К. Шастоўскі | radzima.org , Futureal | howlingpixel.com
? Фота: Кузіч Мікола | radzima.org

З касцёлам звязаны лёсы знакамітых людзей. Тут хрышчоныя Ян Чачот і каханая Адама Міцкевіча – Марыля Верашчака, якая ўзяла ў варанчанскім храме шлюб з графам Ваўжынцам Путкамерам. Каля святыні знаходзяцца магілы Булгакаў. А ў крыпце былі пахаваныя Несялоўскія і Верашчакі.

У ХХ стагоддзі, у пасляваенны час, ад касцёла і капліцы засталіся руіны. Адраджэнне пачалося толькі ў 1989 годзе. А ў 1995 годзе касцёл быў рэкансэкраваны (аўт. – зноў асвечаны біскупам) пад гістарычным тытулам святой Ганны.

Сёння храм агульнымі намаганнямі парафіян і святароў паўстаў ва ўсёй сваёй велічы. Галоўны алтар упрыгожвае абраз святой Ганны з маленькай Дзевай Марыяй на руках, у бакавых алтарах размешчаны: злева — Чэнстахоўскі абраз Дзевы Марыі, справа — фігура святога Антонія.

Парафіянін Мікалай Лопух усім сэрцам прывязаны да касцёла, а з нядаўніх часоў – і сямейнымі вузамі. Яго сын Уладзімір абраў шлях манаха-паўліна і зараз будзе на працягу 7 гадоў вучыцца на святара. Гэта значыць упершыню да нашых парафіян прыйдзе несці паслугу ксёндз-зямляк. Малодшы сын Мікалая Уладыслаў таксама прыслужвае падчас св. Імшы. Для бацькі гэта вялікі гонар, бо з дзяцінства касцёл для яго – асаблівае святое месца. Яго бабуля спявала ў храме, такі талент мае і сам мужчына, яго голас нават ёсць у дакументальный стужцы пра Варончу “Край светлых мрояў”. Успамінае Мікалай і пра тое, як доўга іх касцёл стаяў разбураны, паездкі сям’і на св. Імшу ў баранавіцкую вёску Сталовічы і ў Навагрудскую Фару, а таксама доўгія гады аднаўлення храма.

Не забыць няпростую дарогу адраджэння святыні і прадстаўніцы касцёльнага камітэта Чаславе Хілевіч. Яна паходзіць з веруючай сям’і, дзе ніколі не адхіляліся ад касцёла. Жанчына пераехала ў Варончу ў 1968 годзе з Дзятлаўшчыны і на месцы храма пабачыла толькі адну сцяну, парослую бярозамі. Але на шчасце ў парафіі з’явіўся ксёндз Антоні Дзям’янка (цяпер біскуп Пінскай дыяцэзіі), які і распачаў рэстаўрацыю святыні. Пакуль ішла будоўля (гадоў пяць, напэўна), людзі маліліся на могілках пры магілах Верашчакаў. З цягам часу тут узвялі капліцу. А калі адкрыўся касцёл, то ўсе набажэнствы перамясціліся ў храм.

Але працы не спыніліся, і зараз убранства святыні пастаянна абнаўляецца. Так па ініцыятыве айца Ежы і пры дапамозе парафіянаў з’явіўся ўнікальны ў сваім родзе драўляны алтар. Але нязменным застаецца пачуццё еднасці і брацкага пляча ў варанчанскай парафіі.

? Сэрца святара – сэрца храма

І ўсё ж не архітэктура альбо аздабленне робяць касцёл месцам Божым, а, у першую чаргу, дружная духоўная сям’я вернікаў і святароў. Сёння парафіян у Карэлічах прыкладна 140, у Варончы – крыху больш за 100.

Парафіяне з падзякай ўспамінаюць ксяндза Тадэвуша Маркевіча, які працаваў на Карэліччыне з 1992 да 1993 года і працягваў адраджэнне парафіі.

Вялікай радасцю для тутэйшых католікаў стаў прыход на беларускую зямлю ў 1993 годзе Ордэна Паўлінаў. Ён афіцыйна зацверджаны ў Венгрыі яшчэ напачатку XIV стагоддзя і названы ў гонар святога Паўла Першага Пустэльніка, які служыў Богу ў ІІІ стагоддзі ў егіпецкай пустыні Тэбаіда.

Аднымі з першых паўлінаў у Беларусі сталі айцец Войцех Вішнеўскі, які паслугоўваў у вёсцы Новы Двор Шчучынскага раёна, і айцец Марэк Смэя, звязаўшы духоўнае жыццё з Карэлічамі, Варончай і Міром. З 2000 да 2007 года тут працаваў айцец Януш Вітоўскі.

Ужо многіх з іх няма ў жывых, але іх любоў і самаахвярнасць засталіся ў сэрцах людзей. Нездарма іх імёны занесены на мемарыяльныя дошкі пры ўваходзе ў карэліцкі касцёл.

Сёння святароў з Ордэна Паўлінаў на Карэліччыне двое: айцец Ежы Саковіч і айцец Ануфрый Альховік. Але з нагоды 25-годдзя прыбывання Ордэну Паўлінаў у Беларусі Бог адарыў новымі пакліканнямі. Былі прынятыя брат Уладзімір Лопух з Варончы і брат Ігар Філінаў з Жодзіна. Таксама сваю паслугу распачаў айцец Леанард Адушкевіч у Гомелі. Акрамя гэтага ў духоўнай семінарыі ў Кракаве вучыцца ўраджэнец Ваўкавыска брат Сяргей Калюта.

Айцец Ежы родам са Шчучынскага раёна. У свой час ён стаў першым манахам-паўлінам з Беларусі, атрымаў адукацыю ў Польшчы, там жа напачатку служыў. Апошнія 14 год яго жыццё неад’емна звязана з карэліцкай зямлёй. Айцец Ежы шчыра захапляецца жывой верай нашых людзей, іх чуласцю, міласэрнасцю і спагадлівасцю. І называе абодва касцёлы “санктуарыем жыцця” (аўт. – асаблівае святое месца), якія ніколі не пакідае Божая ласка. Менавіта ён прычыніўся да грунтоўнага рамонту і ўпрыгожвання карэліцкай і варанчанскай святыняў. Дзякуючы яго веры і намаганням, парафія існуе і дынамічна развіваецца, а храмы займаюць пачэснае месца сярод помнікаў архітэктуры Карэліцкага раёна.

Духоўны лёс прывёў айца Ануфрыя ў наш край у 2017 годзе адразу пасля святарскага пасвячэння на Яснай Гары ў Чэнстахове. Сам ён родам з Мінска, вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі на Скалцы ў Кракаве.

Будні святароў – гэта не толькі малітвы, споведзі і правядзенне св. Імшы, а найперш няспынны клопат пра парафіян і дабрабыт касцёла. Пры храме ў Карэлічах дзейнічае нядзельная школа, курсы польскай мовы, невялікі хор, Брацтва Святога Ружанца і Брацтва Апостальства дапамогі душам чысцовым.

Ёсць у айцоў-паўлінаў і заняткі для душы. Ксёндз Ежы любіць кветкі і братоў нашых меншых – пры кляштары жыве сабака Рыкі. Ксёндз Ануфрый з задавальненнем праводзіць час у архівах, цікавіцца гісторыяй Карэліччыны і ўжо сабраў немала рэдкіх дакументаў і фотаздымкаў.

Хай такое паяднанне гісторыі і сучаснасці, духоўнага і свецкага стане плённым і прынясе ўсім нам святло паразумення, радасць новых адкрыццяў, моц веры і гонар за малую радзіму. А карэліцкая зямля будзе і надалей для кожнага ўтульнай матчынай хатай пад заступніцтвам магутных святых.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа аўтара
Здымкі з квадракопцера: Юрый Гейзераў
Шчырая падзяка айцу Ануфрыю Альховіку за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла??

►►Таксама прапануем прачытаць пра вандроўкі:

? «Райца открыла журналистам газеты «Полымя» древние книги Кореличского Эдема (фото+видео)»

? «Уникальный школьный музей, легенды о Луках, Чертов камень в Асташине, полковая церковь в Любаничах. Газета «Полымя» путешествует по лукской земле (фото+видео)»

? «Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)»

? «Пешшу ад Карэліч да Дольнай Руты. Газета «Полымя» дзеліцца прыгажосцю і таямніцамі Кальчыч, Паланой, Бараціна і Руты (фота+відэа)»

? «Гайда ў Мір з газетай «Полымя» на летні ўік-энд у Мікалаеўскім касцёле! (фота+відэа)»

Лента новостей

Первый заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Владимир Перцов: «Политическая стабильность зависит от работы медиасферы»

Первый заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Владимир Перцов: «Политическая стабильность зависит от работы медиасферы»

15.05.2026
С 15 мая по 31 августа в Кореличском районе проходит республиканская информационно-пропагандистская акция «Безопасные каникулы»

С 15 мая по 31 августа в Кореличском районе проходит республиканская информационно-пропагандистская акция «Безопасные каникулы»

15.05.2026
Александр Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и национального конкурса «Золотая Литера»

Александр Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и национального конкурса «Золотая Литера»

15.05.2026
Гродно впервые принимает VI Форум медийного сообщества Беларуси

Гродно впервые принимает VI Форум медийного сообщества Беларуси

15.05.2026
Поздравление с Днем семьи от Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

Поздравление с Днем семьи от Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

15.05.2026
Четыре дочки и один сыночек: многодетная семья Стащенюк из Кореличского района строит дом с господдержкой

Четыре дочки и один сыночек: многодетная семья Стащенюк из Кореличского района строит дом с господдержкой

15.05.2026
Александр Лукашенко: «Отряд спецназначения «ЗУБР» МЧС достойно проявил себя в десятках операций по всему миру»

Александр Лукашенко: «Отряд спецназначения «ЗУБР» МЧС достойно проявил себя в десятках операций по всему миру»

15.05.2026
У Малюшыцкім дзіцячым садзе прайшоў Тыдзень бацькоўскай любові

Поздравление руководства Кореличского района с Днем семьи

15.05.2026
В средней школе №1 состоялся единый урок, посвященный Дню семьи

В средней школе №1 состоялся единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 94% яровых культур

14.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».