21
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
18.04.2026, 23:30
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Лента новостей

Стратегический ресурс, интерактив и Год малой родины. На августовской педагогической конференции в Кореличах разобрали полеты и мотивировали на взлеты

by
29.08.2018
в Лента новостей, Наука и образование, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Традыцыйна напрыканцы лета педагогаў Карэліччыны збірае разам жнівеньская канферэнцыя. Падзею, якая мае выключнае значэнне для сістэмы адукацыі раёна, кожны чакае адначасова з хваляваннем, радасцю і вялікім інтарэсам. Як прайшоў папярэдні навучальны год і што чакае ў новым, якіх поспехаў дасягнулі і над чым патрэбна яшчэ працаваць? Падчас жнівеньскай сустрэчы можна пачуць адказы на многія актуальныя пытанні. Тэма сёлетняй канферэнцыі “Сістэма адукацыі раёна – рэсурсы якасці і перспектывы развіцця” таксама знайшла шырокі водклік сярод прысутных.

28 жніўня ў зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў аншлаг. Прадстаўнікі 23-х устаноў адукацыі раёна, ветэраны працы і маладыя спецыялісты з розных куткоў Карэліцкай зямлі прымалі віншаванні з хуткім пачаткам новага навучальнага года і падводзілі вынікі мінулага. А гаварыць, сапраўды, было шмат пра што. Гэта зазначылі і ўсе ганаровыя госці канферэнцыі: намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Юр’евіч Абрамчык, прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Вольга Аляксандраўна Ханевіч і галоўны спецыяліст Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Вольга Віктараўна Куляка.

Руслан Юр’евіч Абрамчык падкрэсліў цыклічнасць прафесійнага жыцця настаўнікаў, што адмяраецца межамі навучальнага года. Менавіта гэта асаблівасць дае педагогам добрую магчымасць кожны год падводзіць вынікі сваёй працы, а значыць – пастаянна самаразвівацца. Таму выступоўца пажадаў прысутным плёну, ініцыятыўнасці, удалых новых пачынанняў, інавацыйных праектаў і цярпення, каб справіцца з усімі патрабаваннямі часу. Бо з працы настаўніка пачынаецца будучыня дзяцей, а значыць і дабрабыт малой радзімы і краіны ў цэлым.

Са шчырымі віншаваннямі звярнулася да залы і Вольга Віктараўна Куляка. Яна адзначыла вялікую каштоўнасць працы педагога, падзякавала за самаадданасць і любоў да прафесіі і пажадала, каб ў душы кожнага настаўніка заўжды гарэлі вера, надзея і любоў.

Госця з Гродна Вольга Аляксандраўна Ханевіч таксама далучылася да добрых слоў калегаў. Яна распавяла пра тое, што сёння сістэма адукацыі Гродзенскай вобласці развіваецца паспяхова і ўпэўнена. Адбываецца так таму, што кожны раён робіць дзеля высокай мэты ўсё магчымае і нават больш, у тым ліку і Карэліцкі.

Якраз пра стан спраў на Карэліччыне дэтальна і змястоўна расказала начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Валер’еўна Асташэвіч. На мове фактаў і яскравых прыкладаў былі падведзены вынікі працы сістэмы адукацыі раёна за 2017/2018 навучальны год і акрэслены перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця. Даклад атрымаўся грунтоўным і прынцыповым. У цэнтры ўвагі апынуліся наступныя тэмы: выкананне дзяржаўных праграм, якасць адукацыі, паспяховасць вучняў і іх дзейнасць у розных навуковых і творчых сферах, дасягненні ўстаноў на рэгіянальным і рэспубліканскім узроўнях, матэрыяльна-тэхнічная база, здароўе дзяцей, арганізацыя іх адпачынку і аздараўлення, прафілактыка асацыяльных паводзін, маладзёжная палітыка, прафесійная падрыхтоўка кадраў, інавацыйныя праекты, віртуальная прастора і іншыя.

У сваім выступленні Ірына Валер’еўна шчыра агучыла як “плюсы”, так і “мінусы”. Гэта калі, напрыклад, установы дашкольнай адукацыі дэманструюць значныя поспехі ў методыках працы з выхаванцамі на абласным узроўні і ў той жа час тут існуе праблема з асфальтавым пакрыццём альбо абсталяваннем дзіцячых пляцовак. Ці калі на 1,0% павялічваецца колькасць школьнікаў, якія скончылі навучальны год на 9-10 баллаў і на 1,9% — тых, хто атрымаў атэстаты з адзнакай, і адначасова, пры дастатковым патэнцыяле дзяцей, на 0,04 балы змяншаецца рэйтынг вучэбных дасягненняў па выніках года і складае 7,18 балаў.

Але ж, насамрэч, любыя пытанні – вырашальныя, калі іх ёсць каму адрасаваць. Наконт гэтага Ірына Валер’еўна хораша сказала: “Усё навокал хутка мяняецца: дзеці, каштоўнасці, тэхналогіі навучання і выхавання. Але галоўным стратэгічным рэсурсам адукацыі застаюцца педагогі. Кожны іх дасягнуты вынік унікальны”.

Якраз за свае поспехі і атрымалі на канферэнцыі ўзнагароды лепшыя супрацоўнікі сістэмы адукацыі Карэліччыны.

На ўзроўні Міністэрства адукацыі Беларусі ўзнагароджаны начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Валер’еўна Асташэвіч і настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Марына Антонаўна Горбач. Дарэчы, прымаючы Грамату, Ірына Валер’еўна прамовіла: «Усёй душой, верай і праўдай служыла і буду служыць сістэме адукацыі Карэліцкага раёна!» І гэтыя словы варта аднесці да кожнага ўзнагароджанага на педагагічным форуме. А такіх людзей былі дзясяткі.

Ганаровыя граматы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўручаны намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад г.п. Мір” Святлане Віктараўне Петрыман, настаўніку беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Алене Іванаўне Гімпель, настаўніку дапрызыўнай падрыхтоўкі ДУА “Лукская сярэдняя школа” Уладзіміру Уладзіміравічу Матусевічу.

Падзячнымі пісьмамі старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Эдуард Вікенцьевіч Пацына, бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Алена Леанідаўна Аляксандрава.

Дыплом Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў атрымаў педагог дадатковай адукацыі Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Іван Уладзіміравіч Дзёмушкін, а Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў – дырэктар ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна” Алена Аляксандраўна Ашманкевіч.

Ганаровымі граматамі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны намеснік загадчыка ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы” Галіна Паўлаўна Жук, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Людміла Яўгеньеўна Санюк, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір” Наталля Васільеўна Квач, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Антаніна Леанідаўна Мялешка.

Разам з Граматамі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта прымалі віншаванні настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Марына Васільеўна Макар, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір” Святлана Леанідаўна Сергіеня, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Алена Тоадзёраўна Жывень, настаўнік гісторыі ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Анастасія Аляксандраўна Бондарава, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Красненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Юлія Уладзіміраўна Скварада, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Аліна Уладзіміраўна Дзедавец, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Аюцавіцкая базавая школа” Алена Уладзіміраўна Чарнушэвіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад г.п. Мір” Святлана Уладзіміраўна Круглік.

Таксама за плённую працу і дасягнутыя поспехі Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама атрымалі 27 педагогаў.

А лепшымі ў раённым конкурсе “Кіраўнік года” былі прызнаны дырэктар ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір” Таццяна Ільінічна Шаплыка і загадчык ДУА “Яслі-сад г.п. Мір” Наталля Мікалаеўна Купрыенка.

Самыя светлыя і цёплыя словы падзякі, каштоўныя падарункі і несціхаючыя апладысменты былі адрасаваны ветэранам педагагічнай працы: настаўніку беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір” Але Іванаўне Бакач, настаўніку рускай мовы і літаратуры ДУА “Лукская сярэдняя школа” Ірыне Рыгораўне Драб, намесніку галоўнага бухгалтара ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Жане Аляксандраўне Друцька, настаўніку фізікі ДУА “Красненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Наталлі Канстанцінаўне Есьман, музычнаму кіраўніку ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы” Аліне Іванаўне Жукоўскай, настаўніку гісторыі ДУА “Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Івану Генадзьевічу Карзану, настаўніку працоўнага навучання ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Генадзію Уладзіміравічу Крупко, выхавальніку групы падоўжанага дня ДУА “Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Людміле Сяргееўне Сас, настаўніку пачатковых класаў ДУА “Аюцавіцкая базавая школа” Рамуальдзе Іванаўне Стульскай.

Гучна вітала зала і дзявочы батальён маладых спецыялістаў, што прыехалі сёлета на Карэліччыну па размеркаванні: настаўніка пачатковых класаў ДУА “Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Дзіяну Андрэеўну Дайлідка, настаўніка хіміі ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Аліну Дзмітрыеўну Карпаву, настаўніка пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір” Дар’ю Дзмітрыеўну Копаць, выхавальніка дашкольнай адукацыі ДУА “Жухавіцкі дзіцячы сад” Хрысціну Уладзіміраўну Лапацкую, выхавальніка дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад № 1 г.п. Карэлічы” Наталлю Сяргееўну Макарэвіч, педагога дадатковай адукацыі Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аліну Юр’еўну Маліноўскую, настаўніка англійскай мовы ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір” Юлію Андрэеўну Пятрову, настаўніка рускай мовы і літаратуры ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Мар’яну Францішкаўну Пташынскую, сацыяльнага педагога ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Аляксандру Андрэеўну Спрынцыну, педагога-псіхолага ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна” Таццяну Мікалаеўну Шэўка.

Выдатнымі падарункамі для ўсіх педагогаў і гасцей жнівеньскай канферэнцыі сталі чароўныя, напоўненыя любоўю да малой радзімы і павагай да працы настаўнікаў музычныя і танцавальныя нумары артыстаў РЦКіНТ, мясцовых устаноў адукацыі і культуры, а таксама карэліцкіх дзяцей. Добраму настрою паспрыялі і незвычайныя інтэрактыўныя выстаўкі, дзе можна было падзівіцца на прэзентацыі школ і садкоў, а таксама паўдзельнічаць у творчых майстар-класах.

Спадзяёмся, што такая насычаная і яскравая праграма канферэнцыі падарыла педагогам самыя добрыя эмоцыі. Бо сёлетні форум паставіў перад супрацоўнікамі сістэмы адукацыі сур’ёзныя задачы, якія патрабуюць шмат сіл і энергіі. Але, гледзячы на нашых таленавітых педагогаў, ёсць цвёрдая ўпэўненасць у тым, што ўсе мэты будуць дасягнуты.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота Іны ЛЕЙКА і Марыны КАЗЛОВІЧ

Лента новостей

В Беларуси ввели наказание за выброшенное животное – что за это грозит

В Беларуси ввели наказание за выброшенное животное – что за это грозит

18.04.2026
На Кореличчине масштабно прошли республиканский и районный субботники

В Гродненской области на республиканском субботнике заработали более 1,5 млн рублей

18.04.2026
На планерке у председателя: готовность кормоуборочной техники, порядок на земле и кадровый вопрос

На планерке у председателя: готовность кормоуборочной техники, порядок на земле и кадровый вопрос

18.04.2026
В Кореличском районе к административной ответственности за неделю привлечено 12 человек

Житель поселка Мир устроил ночные стрельбы по торговым киоскам

18.04.2026
В Кореличском районе в 2024 году произошло 2 возгорания сухой растительности. Полезные советы от МЧС

За выжигание сухой растительности грозит штраф от 10 до 30 базовых величин

18.04.2026
Как защитить свое подворье от инфекций, рассказали в Кореличской райветстанции

Как защитить свое подворье от инфекций, рассказали в Кореличской райветстанции

18.04.2026
Мошенники звонят жителям Кореличского района и выдают себя за энергетиков

Как не стать жертвой кибераферистов, рассказали в Кореличском РОВД

18.04.2026
Александр Лукашенко на субботнике работал на площадке Национального исторического музея

Александр Лукашенко на субботнике работал на площадке Национального исторического музея

18.04.2026
Железная дорога в поселке Мир существовала с Первой мировой войны

Железная дорога в поселке Мир существовала с Первой мировой войны

18.04.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

18.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».