• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 06:48
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Культура

Кореличские мастера создают реконструкции старинных народных костюмов нашей местности

by
19.10.2024
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости
Кореличские мастера создают реконструкции старинных народных костюмов нашей местности
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сёлета майстры Карэліцкага Цэнтра культуры і народнай творчасці аднавілі традыцыйны дзіцячы касцюм (так званую сярмягу), які існаваў на Карэліччыне ў канцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя.

Як вядома, адзенне, якое насілі ў былыя часы, нагадвала пра этнічную прыналежнасць, сацыяльнае і сямейнае становішча, паказвала на канкрэтную мясцовасць, дзе жыве чалавек. У беларускім касцюме пераважаў белы колер — натуральны колер апрацаванага лёну, з якога і ткалі вопратку. А вось вышыўка, спалучэнне элементаў касцюма, колеравая гама жаночай спадніцы і камізэлькі маглі мець свае варыянты ў розных рэгіёнах Беларусі. Якім быў карэліцкі строй? Гэтым пытаннем даўно зацікавіліся майстры мясцовага аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” і вырашылі ўзнавіць касцюм, які насілі калісьці ў рэгіёне. Прычым не толькі высветліць, як выглядала адзенне, але і самім  адшыць  і аздобіць, як гэта рабілі продкі.

Аднаўленне касцюмаў — задача, якую паставілі перад сабой спецыялісты па адраджэнні культурнай спадчыны з усёй Гродзеншчыны, і Карэліччына ў гэтым плане была адной з першых.

Загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Юлія Баярэнка расказала:

— Праца па рэканструкцыі касцюмаў 100-140-гадовай даўніны была намі пачата ў 2016 годзе. Першымі былі выраблены мужчынскі і жаночы летнія святочныя касцюмы з ручной вышыўкай, мужчынская і жаночая сярмягі, камплект дзіцячых летніх святочных касцюмаў таксама з ручной вышыўкай аналагічнага перыяду.

Наогул, стварэнне нацыянальнага касцюма, які, што называецца, адзін у адзін калькуе вопратку даўняй эпохі, — задача няпростая, доўгая і вельмі карпатлівая.  Як паказала ўжо практыка, на стварэнне адной калекцыі патрабуецца год часу. Увогуле, аднаўленне касцюма — справа не толькі карпатлівая, але і дарагая, бо ўсе тканіны для аўтэнтычнага касцюма павінны быць натуральныя.

У 2018 годзе  майстрамі раённага Дома рамёстваў былі адноўлены святочныя сялянскія касцюмы, якія насілі на стыку XIX—XX стагоддзяў: мужчынскі і жаночы.  Былі створаны прадметы мужчынскага касцюма: кашуля, капялюш, порткі (штаны) і жаночага: кашуля, спадніца, фартух, пострыг. Праз год калекцыю дапоўнілі яшчэ адным камплектам мужчынскіх портак і сшылі больш цёплую жаночую хустку. У 2020 годзе была скончана праца па стварэнні камплектаў верхняй цёплай вопраткі, якая па старых традыцыях называецца бурнос або сярмяга. Калі праца над традыцыйнымі дарослымі касцюмамі была завершана, было прынята рашэнне адрадзіць таксама і дзіцячы традыцыйны касцюм.

Як адзначыла Юлія Баярэнка, падрыхтоўку да стварэння дзіцячых касцюмаў, як і ў выпадку з дарослымі камплектамі, пачыналі з даследчай работы.

– Вывучылі адпаведную літаратуру,  перагледзелі нямала энцыклапедый і  высветлілі, што да 7 гадоў дзеці хадзілі ў кашулі ў падлогу, а ўжо пасля лічыліся дарослымі, таму іх адзенне – гэта паменшаная копія дарослага традыцыйнага святочнага касцюма. У лютым 2022 года мы скончылі працу над стварэннем дзіцячага касцюма.

Усе яны зроблены з натуральнай ільняной тканіны, максімальна набліжанай па якасці і колеру да арыгіналу.  Вышыўка выканана па ўсіх традыцыях, з захаваннем сімволікі, закладзены ўзоры, якія абазначаюць моцную сям’ю, працяг роду, родную зямлю, здароўе, шчасце і многае іншае.

Сёлета  мы дапоўнілі дзіцячы касцюм верхняй вопраткай  – сярмягай.  Адзенне  выраблена з паўшарсцяной тканіны шэрага колеру,  аздоблена тканым шнурам, які выкананы на спецыяльным традыцыйным прыстасаванні “драўляны відэлец”.

На дзве дзіцячыя  сярмягі спатрэбілася больш за 15 метраў шнура. Таксама  касцюмы дапоўнены драўлянымі гузікамі, выкананымі ўручную.

Трэба адзначыць, што калекцыя адзення, створаная майстрамі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў, не раз прымала ўдзел у розных аглядах і конкурсах.   Так,  арыгінальныя мужчынскія і жаночыя побытавыя касцюмы ў 2019 годзе  былі лаўрэатамі II ступені на абласным конкурсе аўтэнтычных касцюмаў падчас рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, а ў 2020 годзе  дэманстраваліся на рэспубліканскім фестывалі “Александрыя збірае сяброў”.

– Ва ўсе часы традыцыйны беларускі касцюм захоўваў сваю значнасць  у якасці этнічнага,  сцэнічнага сімвалаў. Матывы і арнамент  і зараз выкарыстоўваюцца пры вырабе сучаснага адзення, у якім па-ранейшаму відаць уласцівы беларускаму народу высокі мастацкі густ, – упэўнены карэліцкія майстры.

А мне застаецца  пагадзіцца з імі  і пажадаць  плёну ў працы і новых здзяйсненняў. Вельмі важна прывіць людзям павагу і любоў да сваіх каранёў, бо калі няма культуры,  абрадаў і традыцый, то няма і народа. Як жа тады адрозніць яго ад іншых?

Кацярына Куканава

Фота з архіва ЦКіНТ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».