• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
10.06.2026, 11:40
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Культура

Уникальный школьный музей, легенды о Луках, Чертов камень в Асташине, полковая церковь в Любаничах. Газета «Полымя» путешествует по лукской земле (фото+видео)

by
11.11.2018
в Культура, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Калі лукскія ўбачыш прасторы…

Вось бы наша зямля магла гаварыць, колькі незвычайных гісторый мы пачулі б ад яе. Такая думка прыходзіла не раз, калі перад вандроўкай збіраўся матэрыял пра аграгарадок Лукі і яго ваколіцы. Але таямніцы маляўнічага края, звязанага з лёсамі Яна Булгака, Яна Чачота і Ігнація Дамейкі, не так проста знайсці ў кнігах і архівах, бо жывуць яны ў народзе – у тутэйшых людзях і іх сямейных гісторыях ды паданнях. Убачыць незлічоныя багацці і адчуць прыгажосць лукскай зямлі можна толькі ўслухаўшыся ў аповеды мясцовых жыхароў і прайшоўшы іх улюбёнымі сцежкамі.

LTY3190

Зямля Вітаўта і Радзівілаў

На пад’ездзе да Лукаў супыняемся. Ёсць яшчэ крыху часу да сустрэчы з галоўнымі героямі вандроўкі, і мы накіроўваемся на могілкі. Там, на ўзвышшы, нас чакае помнік народнага дойлідства – драўляная Свята-Уваскрасенская царква, пабудаваная ў 1898 годзе. Сёння службы няма, і храм зачынены. Суцішна тут і спакойна, толькі вецер гушкаецца ў галлі старых дрэў. На выхадзе з могілкаў – сюрпрыз. Там, дзе канчаецца агароджа, адкрываецца чароўны від на Лукі. Хвалістыя лініі палёў, кранутыя зеленню азімых, цьмянае срэбра восеньскага неба і амаль на небасхіле – з некалькі дзясяткаў вясковых хат.

Прыгажосць, але час у дарогу. І вось мы ўжо мінаем каплічку на скрыжаванні і ўязджаем у цэнтр аграгарадка. Навокал – усё ладна, ахайна і побач. Вось адміністрацыя, насупраць Дом культуры, праз дарогу – Дом быта, метраў пяцьдзясят – і сярэдняя школа. Там нас якраз і сустракае краязнаўца і педагог Алена Уладзіміраўна Анікій:

– Шчыра вітаю і адразу прапаную прайсціся па цэнтры. Ёсць тут у нас некалькі вартых увагі аб’ектаў.

►► – Маеце на ўвазе помнік Леніну? Мы яго ўжо бачылі!

– Добра, але зараз мы накіроўваемся да памятнага камня, устаноўленага ў гонар 60-годдзя сельскагаспадарчай працоўнай камуны імя Уладзіміра Ульянава-Леніна “Праца”, створанай аж у 1919 годзе. На той час яна была адна такая на ўвесь раён. Нездарма існуе мясцовая легенда, што некалі самых актыўных прысылалі ў Лукі. Таму, відаць, нашы продкі так горача падтрымалі Кастрычніцкую рэвалюцыю, – усміхаецца расказчыца.

►►– Дарэчы, наконт легенд і паданняў, а адкуль пайшла назва “Лукі”?

– Тут існуе некалькі версій. І нам, жыхарам, падабаюцца ўсе! – зазначае Алена Уладзіміраўна і таямніча працягвае. – Згодна адной легендзе, калісьці на бераг ракі Буча, якая і сёння працякае праз нашы мясціны, перасяліліся сем сем’яў, а галоўны сярод іх насіў імя Лука. Па іншай версіі старадаўняе месца, адкуль пайшла вёска Лукі, знаходзілася на ўзлуччы ракі. Як усё было насамрэч, мы даведаемся толькі ў тым выпадку, калі перанясемся гэдак на гадоў 600 таму. І там, пэўна, продкі нам раскажуць усю праўду.

►► – Будзем чакаць такую машыну часу. А пакуль наконт Бучы. Па дарозе мы ніякай ракі не бачылі, толькі штосьці накшталт вадасховішча…

– Так, – уздыхае краязнаўца. – Зарасла зараз наша рачулка Буча, стала ручаём. А некалі мела характар буйны ды нястрымны, мясцовыя яшчэ помняць яе разлівы ўвесну, як хуткая плынь рушыла драўляны масток. Ад назвы рэчкі пайшлі і прозвішчы мясцовых жыхароў: Бучацкія ды Крапіўніцкія, бо па берагах Бучы расло шмат крапівы.

►► – А якія яшчэ прозвішчы, у сэнсе – знакамітыя на Беларусі, звязаныя з вашым краем?

– У гэтым плане Лукі – своеасаблівае месца, што мае шчаслівую гістарычную долю. Калі навакольныя вёскі ўвесь час мянялі гаспадароў, то наша мястэчка не мела такой звычкі і заўжды належыла знатным і годным людзям – напачатку вялікаму князю Вітаўту і яго жонцы Ульяне, а затым родам Ільінічаў і Радзівілаў.

►► – І яшчэ ў Луках быў памешчыцкі маёнтак Цэтра?

– Не ў межах сучаснай вёскі. Маёнтак Цэтра знаходзіўся дзесьці кіламетра паўтара адсюль, у бок Трашчыч і Крышылоўшчыны. І скажам шчыра, не зусім маёнтак, а хутчэй – гаспадарчыя пабудовы, дзе быў упраўляючы, які за Лукамі і наглядаў.

►► – А як жыў мясцовы люд раней? Асабліва цікавяць розныя абрады ды звычаі.

– Пра гэта можна гаманіць бясконца. А раскажу я вам пра шырокае, масавае і вясёлае свята – абрад Улассе, які нядаўна мы адрадзілі ў Луках. Пра яго мне распавёў тата. Дык вось, у польскія часы войт нават выдзяляў моладзі грошы, каб тая добра адсвяткавала Улассе на Масленічным тыдні ў чацвер. З раніцы гаспадары аб’язджалі маладых коней. На сані альбо вазы бралі “ручкі” – снапкі лёну. Рабілі вакол вёскі “круг”– такім чынам нібы ставілі абярэг супраць усяго нядобрага. А затым гэтыя “ручкі” выкідвалі, і чый снапок паляціць далёка, у таго лён уродзіць добры. Пасля ўсе вярталіся ў вёску, і пачыналіся народныя гулянні са смачнымі пачастункамі, прычым у Луках на Улассе на сталах, нягледзячы на Масленічны тыдзень, абавязкова былі мясныя каўбаскі. Вельмі любілі нашы продкі розныя забавы. Распавяду вам пра гульню “Матырыцы”. На вадаёме прабівалі лёд, ставілі туды слуп, ладзілі да яго кола, прыбівалі жэрдкі, вязалі вяроўкі, дзяўчаты браліся за іх, затым хлопцы раскручвалі гэту канструкцыю, хто ўтрымаецца – той і пераможца. Ці гушкаліся на арэлях, хто вышэй узляціць, той будзе з добрым ураджаем ільну. Каб усё ўрадзіла, таксама хлопцы хадзілі па вясковых вуліцах са шчэпленымі рукамі і спявалі песні, прымеркаваныя да Уласся, а дзяўчаты пасыпалі іх рэзанай паперай. Пад вечар з’яўляліся і валачобнікі з абавязковым персанажам мядзведзем, нават мая матуля яго іграла. А зараз ужо я стараюся перадаць гэтыя веды дзеткам. У нашай Лукскай школе традыцыі продкаў шануюцца і працягваюць жыць, бо ўстанова мае этнаграфічны ўхіл. Разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі мы вывучаем абрады і па магчымасці імкнемся некаторыя з іх узнавіць.

►► – Добрая справа! А яшчэ Лукская школа на ўвесь раён знакаміта ваенна-патрыятычнай дзейнасцю, пакоем Баявой Славы і клубам “Віцязь”.

– І мы вельмі гэтым ганарымся, усё вам пакажам. Але спярша, раз закранулі такую важную тэму, то давайце наведаем асаблівае месца ў Луках. Гэта помнік нашым землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, – Алена Уладзіміраўна накіроўваецца да незвычайнага манумента, кампазіцыю якога вершыць крыж.

Стаім моўчкі, думаем пра тых, хто аддаў жыццё за нас і за сотні такіх мястэчак, як Лукі.

Там, дзе жыве Памяць

Пакой Баявой Славы ў Лукскай сярэдняй школе з першых імгненняў здзіўляе маштабамі экспазіцыі. Яго заснавальнік і кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” Уладзімір Уладзіміравіч Матусевіч сустракае нас разам са сваімі выхаванцамі.

– Пакой Баявой Славы афіцыйна адкрыты 2,5 гады таму, хаця гісторыя яго стварэння пачалася значна раней, – дзеліцца Уладзімір Уладзіміравіч. – Большая частка экспазіцыі прысвечана Першай сусветнай вайне, падчас якой больш за 2 гады фронт стаяў на нашых землях па лініі ракі Сэрвач. Таму гэтыя падзеі маюць асаблівае значэнне для Карэліцкага раёна. Да таго ж, знойдзена шмат цікавых экспанатаў таго перыяду. Вось фрагмент палкавога знака грэнадзёрскага фанагарыйскага палка, побач – эмблема з пагонаў рускага афіцэра, міні-компас, жэтон салдата сібірскага палка. Звярніце ўвагу на дасланы яшчэ ў 1973 годзе сшытак успамінаў удзельніка Першай сусветнай вайны, жыхара Навасібірска Яўстафія Ніканенка. Некалькі год таму да нас прыязджаў з Масквы доктар гістарычных навук Аляксандр Крылоў, продак якога быў поўным Георгіеўскім кавалерам. Пасля камандзіроўкі ў Лукі расійскі навукоўца нават надрукаваў некалькі артыкулаў. Былі ў нас госці і з Каралёва, якія шукалі звесткі пра свайго прадзеда Міхаіла Яфімава, загінулага ў Першую Сусветную вайну каля вёскі Цырын. Але асноўныя нашы наведвальнікі – школьнікі, звычайна з Карэліцкага раёна. Некаторыя з іх нават потым вяртаюцца з новымі экспанатамі.

►► – Шырока прадстаўлены ў вас і перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

– Сапраўды, – пагаджаецца Уладзімір Уладзіміравіч. – Над папаўненнем і разнастайнасцю гэтай калекцыі мы таксама шмат працуем. Ёсць у нас і прадметы салдацкага побыту, і франтавыя лісты, і рэшткі самалёта “Юнкерс”, і макет Сцяга Перамогі, што быў узняты над Рэйхстагам, і свой уласны Васіль Цёркін – некалі манекен у кабінеце біялогіі, а зараз ахоўнік пакоя Баявой Славы, і нядаўняя знаходка з вёскі Любанічы – нямецкі кубак 1942 года. Асаблівае месца займаюць стэнды з нашымі ветэранамі і героямі. А вось звярніце ўвагу на тэкст аператыўнай зводкі, дзе гаворыцца пра вызваленыя населеныя пункты Карэліччыны і якую на ўвесь Савецкі Саюз чытаў Левітан у 1944 годзе.

►► – А які музейны куток выклікае найбольшы інтарэс у наведвальнікаў?

– Выстаўка галаўных убораў і ваеннай формы салдатаў і афіцэраў розных часоў. Тут прадстаўлена даволі шмат экспанатаў. Сярод іх – кіцель старэйшага лейтэнанта 1955 года, калі міністрам абароны стаў Георгій Жукаў, “будзёнаўка”, даваенная форма 1934 года, форма-“афганка” 1984 года, а яшчэ – гімнасцёрка майго бацькі і нават макет галоўнага ўбора сярэдневяковага воіна-віцязя.

►► – Дарэчы, пра “віцязяў”. Сёння Лукі могуць ганарыцца не толькі такім выдатным музейным пакоем, але і ваенна-патрыятычным клубам?

– Так, з 2001 года на базе нашай школы дзейнічае клуб “Віцязь”. Пасля яго стварэння каля 30 выпускнікоў абралі сваёй прафесіяй ваенную справу. Разам мы вывучаем гісторыю, займаемся страявой падрыхтоўкай, збіраем экспанаты для пакоя Баявой Славы, удзельнічаем у пошукавых работах і экспедыцыях, выязджаем на спаборніцтвы раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў і вяртаемся на малую радзіму з прызавымі месцамі. Клуб цесна сябруе з ваеннаслужачымі. Мы супрацоўнічаем са 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай. Справа ў тым, што іх былы камандзір і Герой Савецкага Саюза Ян Фогель быў смяротна паранены ў 1944 годзе пры вызваленні Карэліцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але лепш пра тое, чаму дзеці абіраюць шлях “віцязяў”, раскажуць яны самі. Адзінаццацікласнікі Уладзіслаў Кавальчук і Данііл Самец з намі ўжо шосты год.

– У мяне не стаяла пытанне быць ці не быць “віцязем”, – далучаецца да размовы Уладзіслаў. – Я з маленства захапляўся ваеннымі і ўсім, што звязана з імі. І мне заўжды вельмі хацелася нейкім чынам “паспрабаваць” іх жыццё. Так я і трапіў у клуб “Віцязь”. Гэта гонар і вялікая адказнасць.

– А яшчэ, калі ўступаеш у рады “віцязяў”, то пачынаецца вельмі цікавае жыццё, – дзеліцца Данііл. – Мне падабаецца тут усё: займацца страявой падрыхтоўкай, ездзіць на злёты, удзельнічаць у пошукавых экспедыцыях. Мой старэйшы брат Кірыл таксама быў у клубе, а зараз служыць у пагранічных войсках. А тата перадаў сваю вайсковую форму ў наш пакой Баявой Славы.

– Больш таго, – дадае Уладзімір Уладзіміравіч, – Данікаў прадзед у Вялікую Айчынную вайну самастойна пайшоў шукаць фронт, каб змагацца за нашу зямлю.

►► – Дык у вас у Луках сапраўдны цэнтр ваенна-патрыятычнага руху Карэліччыны?

– Шчыра кажучы, я пазбягаю такіх гучных назваў і проста займаюся любімай справай. Можа, калісьці напішу кнігу пра Карэліцкі раён у гады Першай сусветнай вайны. А пакуль разам з “віцязямі” ўсім зацікаўленым мы з задавальненнем правядзём экскурсію і падзелімся ведамі. Мы заўжды радыя гасцям!

Сярод асташынскіх і любаніцкіх пагоркаў

Гасціннасць жыхароў Лукскага краю – асобная тэма. Мы ехалі вандраваць па саміх Луках, а нават і не заўважалі, як разам з Аленай Уладзіміраўнай і Уладзімірам Уладзіміравічам адправіліся ў падарожжа па навакольных вёсках. Ні вецер, ні дождж, нішто не магло перашкодзіць нашым прыгодам. Першым прыпынкам на імправізаваным маршруце стаў Асташын.

– Самая старая вёска ў лукскіх землях. Хаця некаторыя аддаюць гэтае званне Баярам, – пачала экскурсію Алена Уладзіміраўна. – А зараз мы накіроўваемся да тутэйшай славутасці – унікальнага помніка прыроды пад назвай “Чортаў камень”. Не глядзіце, што зараз ён не такі, здаецца, і вялікі. Калісьці на ім моладзь танцы спраўляла, але пасля вайны людзі раскалолі камень на будаўніцтва. А з’явіўся ён у нас самым незвычайным чынам. У даўнія часы сярод асташынскіх пагоркаў на ўзвышэнні стаяў кальвінскі збор. Мясцовы люд радаваў яго “прысадзісты сілуэт, вясёлы і светлы”, як пісаў Ян Булгак. Але адзін чорт вырашыў яго разбурыць. Узяў камень і паляцеў у Асташын. Ды ад радасці так спяваў песні, што згубіў камень па дарозе. І гэта не адзіная вясёлая гісторыя, звязаная з Асташынам. Калісьці вёска належыла пану Грабоўскаму, што меў мянушку “Зубоўскі”, ездзіў на ўласнай пажарнай машыне ды раздаваў дзеткам цукеркі. Дарэчы, а вы ведаеце, што ёсць два Асташына?

►► – Так, чула, але ж дзе другі – Асташын Мураваны?

– Малая радзіма фатографа і этнографа Яна Булгака за некалькі сот метраў адсюль.

Сапраўды, прыезджы і не знойдзе мяжы між двума Асташынамі. А ў даўнія часы іх раздзяляла лінейная прысада таполяў. Сёння на месцы сядзібы Булгакаў некалькі прыватызаваных будынкаў. І хоць ад пейзажных паркаў не засталося і следу, толькі вадаёмы радуюць вока, хочацца верыць, што тут яшчэ зайграе жыццё.

– Як у вершах і ўспамінах Яна Булгака, – дадае Алена Уладзіміраўна. – Дарэчы, калі мы разам з дзеткамі чытаем гэтыя творы, то нібы адраджаем гісторыю.

Сапраўды, хай няма ўжо тут тых мармуровых камінаў, аздобленых маёлікай, мэблі ў стылі Людовіка XIV альбо венецыянскіх вокнаў ды галандскіх абрусаў, наша памяць напаўняе жыццём кожны куточак такіх месцаў.

І хоць дождж мацнее, мы, натхнёныя гісторыяй, вырашаем заехаць у суседнія Любанічы. Там нас чакае драўляная Свята-Успенская царква, пабудаваная ў 1914 годзе на месцы храма 1838 года. І зноў неверагодная гісторыя ад маіх спадарожнікаў! Аказваецца, што ў Першую сусветную вайну за Нёманам у Налібоцкай пушчы стаяла царква, якая належыла палку. Якраз яе вяскоўцы на ўласных падводах і прывезлі ў Любанічы. Напачатку ў новым храме не было абразоў, дык мясцовыя жыхары са сваіх хатаў прыносілі іконы – і праваслаўныя, і каталіцкія.

“Колькі гадоў з той пары мінула, а царква жыве!” – думаецца па дарозе ў Лукі. А яшчэ пра тое, што шкада так хутка пакідаць гэтыя дзівосныя мясціны.

– У нас тут прыгожа, гасцінна і добра! Заязджайце яшчэ абавязкова! –на развітанне з цеплынёй кажуць нам Алена Уладзіміраўна і Уладзімір Уладзіміравіч.

А прыехаць зноў ёсць яшчэ з дзясятак прычын. Трэба прайсціся па палях і лясах разам з “віцязямі” і навучыцца адрозніваць “доты” ад “дзотаў”. Абавязкова завітаць у Далматаўшчыну, пашукаць сляды экзатычнага сада і маёнтка Асташына Далматаўскага і, магчыма, адчуць дух Ігнація Дамейкі, Тамаша Зана і Яна Чачота, што, кажуць, запісваў тут “Сялянскія песні з-над Нёмана і Дзвіны”. Ды і разабрацца, чаму людзі, звязаныя з тэмай Халакоста, едуць у гэтую вёску. Таямніц шмат на лукскай зямлі, як і маршрутаў для новых вандровак.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара
Відэа Лізаветы МУЦІЛОВІЧ

►►Таксама прапануем прачытаць пра вандроўкі:

? «Райца открыла журналистам газеты «Полымя» древние книги Кореличского Эдема (фото+видео)»

? «Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)»

? «Санктуарий жизни, семья парафиан, сердце священника. Газета «Полымя» приглашает в Кореличи и Ворончу в духовное путешествие по костелам (фото+видео)»

? «Пешшу ад Карэліч да Дольнай Руты. Газета «Полымя» дзеліцца прыгажосцю і таямніцамі Кальчыч, Паланой, Бараціна і Руты (фота+відэа)»

? «Гайда ў Мір з газетай «Полымя» на летні ўік-энд у Мікалаеўскім касцёле! (фота+відэа)»

Лента новостей

Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

10.06.2026
17 ноября —  срок уплаты имущественных налогов

Инспекция МНС по Новогрудскому району информирует о новых правилах перевозки пассажиров

10.06.2026
До 29 градусов, но с грозами. Синоптики дали прогноз на 10 июня

До 29 градусов, но с грозами. Синоптики дали прогноз на 10 июня

10.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

09.06.2026
Школьники побывали в редакции газеты «Полымя»

Школьники побывали в редакции газеты «Полымя»

09.06.2026
Кореличчане приняли участие в кастинге проекта «Звёздный путь»

Кореличчане приняли участие в кастинге проекта «Звёздный путь»

09.06.2026
Под председательством губернатора в облисполкоме прошло заседание комиссии по противодействию коррупции

Под председательством губернатора в облисполкоме прошло заседание комиссии по противодействию коррупции

09.06.2026
Против народа, или Почему Литва выселяет людей ради строительства военного полигона

Против народа, или Почему Литва выселяет людей ради строительства военного полигона

09.06.2026
Команда ЦСОН Кореличского района приняла участие в межрайонной спортландии «Веселые старты»

Команда ЦСОН Кореличского района приняла участие в межрайонной спортландии «Веселые старты»

09.06.2026
Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов

Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов

09.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».