• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
19.06.2026, 16:16
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Последние новости

В Кореличах состоялось торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню Конституции

by Редакция Полымя
14.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сёлета ўсебеларуская патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі, стартавала 10 сакавіка.

14 сакавіка,  напярэдадні дзяржаўнага свята, Дня Канстытуцыі,  у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла  ўрачыстая  цырымонія ўручэння пашпартоў. Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты – прадстаўнікі розных куткоў Карэліччыны.  

Дзень Канстытуцыі ў Беларусі штогод адзначаецца 15 сакавіка як дзяржаўнае свята. Асноўны закон краіны вызначае асновы дзяржаўнай улады і грамадскага жыцця, гарантуе асноўныя правы і свабоды грамадзян, вызначае асновы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, а таксама з’яўляецца важным фактарам для фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і нацыянальнай самабытнасці беларусаў. Патрыятычная ініцыятыва была прапанавана БРСМ у 2004 годзе. За гэтыя гады яна набыла шырокую папулярнасць сярод моладзі і па праве лічыцца адной з важных традыцый нашай краіны. Урачыстае ўручэнне нацыянальных пашпартоў падлеткам падкрэслівае іх пераход у дарослае жыццё, дазваляе яшчэ лепш усвядоміць, што цяпер яны сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Беларусі, адказнымі перад ёй і яе законамі.

Са словамі віншавання з нагоды Дня Канстытуцыі да прысутных звярнуўся  старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей:
–    Паважаныя прысутныя! Прыміце шчырыя віншаванні напярэдадні асаблівага, значнага для кожнага, хто шчыра любіць сваю Радзіму, дня – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Менавіта гэты дакумент заклаў трывалы прававы падмурак незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўнымі гаспадарамі на роднай зямлі. А замацаваныя ў Законе каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям’я, гістарычная праўда, з’яўляюцца для нас вернымі арыенцірамі, якія дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Галоўны Закон гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Больш чым за тры дзясяткі гадоў мы, дзякуючы канстытуцыйным прынцыпам, выбудавалі такую дзяржаву і грамадства, у якім кожны адчувае сябе грамадзянінам і нясе адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне. Няўхільнае прытрымліванне палажэнням Канстытуцыі – гэта заклад стабільнага развіцця дзяржавы, прафесійных, інтэлектуальных, спартыўных і творчых поспехаў. Выконваць галоўны Закон краіны і ўмацоўваць дзяржаўнасць – патрыятычны абавязак кожнага з нас.
Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну!
Напрыканцы сваёй прамовы Андрэй Валер’евіч,  звярнуўшыся да юнакоў і дзяўчат,  выказаў перакананне, што яны, маладыя, мэтанакіраваныя, энергічныя, абавязкова ўнясуць свой важкі ўклад у далейшае паспяховае ўмацаванне краіны, будуць памятаць і шанаваць сваю гісторыю, берагчы законы, будуць справядлівымі і сумленнымі ў сваіх думках і ўчынках. А таксама выказаў упэўненасць, што разам мы зробім усё для дабрабыту і працвітання  раёна, вобласці, краіны.  Пажадаў поспехаў, добрага здароўя і шчасця, новых дасягненняў, міру і згоды.
Кіраўнік раёна ўручыў  пашпарты і падарункавыя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”  дзесяці навучэнцам устаноў адукацыі раёна. 

Ва ўрачыстай цырымоніі прыняла ўдзел першы сакратар Карэліцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Таццяна  Шэўчык.  У сваім звароце да моладзі  яна адзначыла, што маладыя людзі – гэта рухаючая сіла дзяржавы, і іх удзел у грамадскім жыцці краіны адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні нацыянальнай будучыні.

— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — гэта аснова нашай дзяржавы, адлюстраванне гістарычнага выбару беларускага народа, зробленага на карысць суверэнітэту, сапраўднай дэмакратыі і духоўна-маральных каштоўнасцяў. Маладое пакаленне — гэта тая сіла, якая павінна не толькі захоўваць пераемнасць традыцый, але і фарміраваць будучыню нашай краіны,
Першы сакратар   уручыла   39 юнакам і дзяўчатам   білеты і значкі БРСМ. 

Атмасфера падчас урачыстасці панавала святочная. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі  патрыятычныя песні ў выкананні артыстаў раёна.  
Трымаючы ў руках свой доўгачаканы і такі важны дакумент, юныя жыхары рэгіёна адчувалі аднолькавыя эмоцыі — лёгкае хваляванне, гонар, і, вядома, адказнасць за будучыню сваёй роднай дзяржавы. Рабяты падзяліліся, што для іх гэта сапраўды адна з самых важных у жыцці падзей, успаміны пра якую яшчэ доўга будуць грэць сэрца. 

– Усё гэта хвалююча. Атрыманне пашпарта ўспрымаецца як першы крок у дарослае жыццё. Гэта дакумент, які не проста сведчыць асобу чалавека, а дакумент, які ўскладае на плечы  пэўныя абавязкі, адказнасць за будучыню краіны, за мірнае неба, – сказала  вучаніца сярэдняй школы № 1 Вера Вадап’ян.– Я адчуваю радасць і ў той жа час гонар за сябе, за сваіх аднакласнікаў, і, вядома, за сваю Радзіму. 

Свой першы пашпарт атрымаў сёння  Дзмітрый Шнырко. Юнак распавёў, што ў будучым марыць стаць урачом, а таму імкнецца добра вучыцца, пры гэтым актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці школы. Ён  ўпэўнены, што ўпартая праца і падтрымка дзяржавы дазволяць  паступіць у выбраную  ВНУ і стаць высакакласным спецыялістам. 

–    Хочацца стаць годным грамадзянінам сваёй краіны і ўдзельнічаць у яе развіцці. Я вельмі рады і ўражаны сённяшняй урачыстасцю, удзячны за магчымасць быць тут. Упэўнены, што гэта стане чарговай падставай для гонару і для маіх бацькоў, – адзначыў Дзмітрый.

Лаўровіч Яўгенія, навучэнка сярэдняй школы №1, сказала, што вельмі хвалявалася напярэдадні такога важнага мерапрыемства. Разам з тым, яна вельмі рада, што напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі  стала членам БРСМ і  атрымала членскі білет з рук маладзёжнага лідара раёна.

–     Гэта вялікі гонар для мяне.   Запомню гэтую падзею назаўжды, — запэўніла дзяўчына.
Разам з высокімі паказчыкамі ў вучобе, Яўгенія дэманструе годныя вынікі ў спорце. Яна з’яўляецца прызёрам і пераможцам многіх  спаборніцтваў. Сённяшняе мерапрыемства стала для яе дадатковым стымулам у дасягненні новых вышынь.
Кацярына КУКАНАВА
Фота Сяргея СТОЛЯРА

Лента новостей

Административная ответственность для операторов за плохое качество услуг сотовой связи вводится в Беларуси

Административная ответственность для операторов за плохое качество услуг сотовой связи вводится в Беларуси

19.06.2026
В Беларуси 22 июня минутой молчания почтят память погибших в Великой Отечественной войне

В Беларуси 22 июня минутой молчания почтят память погибших в Великой Отечественной войне

19.06.2026
Как без сильных реформ иметь рентабельное животноводство. Александр Лукашенко оценил опыт в Узденском районе

Как без сильных реформ иметь рентабельное животноводство. Александр Лукашенко оценил опыт в Узденском районе

19.06.2026
Допускается ли ввоз в Беларусь охотничьего оружия для личного использования?

Допускается ли ввоз в Беларусь охотничьего оружия для личного использования?

19.06.2026
«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

19.06.2026
Какой будет погода в Беларуси сегодня, рассказали синоптики

Какой будет погода в Беларуси сегодня, рассказали синоптики

19.06.2026
20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

18.06.2026

В Кореличах состоялся областной конкурс профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкi-2026»

18.06.2026
Чемпионы вкуса. ОАО «Молочный Мир» завоевало более десятка наград на «Белагро-2026»

Чемпионы вкуса. ОАО «Молочный Мир» завоевало более десятка наград на «Белагро-2026»

18.06.2026
В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

18.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».