• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 14:27
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Культура

В Кореличах отметили День Октябрьской революции (+видео)

by
06.11.2024
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости
В Кореличах отметили День Октябрьской революции (+видео)
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

6 лістапада ў скверы Мікалая Арцюха ў г.п. Карэлічы шматлюдна. На мітынг пад назвай “Гэты дзень у гісторыі краіны” з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, працоўных калектываў Карэліччыны.

Да мікрафона запрасілі намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгена Чычкана:

— 7 лістапада мы адзначым Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, якая адкрыла дарогу чалавецтву да сцвярджэння сацыяльнай справядлівасці, роўнасці і павагі да чалавека працы. 107 гадоў таму працоўныя Расійскай імперыі на ўвесь свет заявілі аб сваім праве жыць і працаваць па сваім разуменні – без цароў і гаспадароў.

Рэвалюцыя стварыла сілу, якая натхняла і падтрымлівала барацьбу народаў за светлую будучыню. Яна з’явілася натхняльнікам да станаўлення і развіцця міжнароднага камуністычнага руху. Перамога Кастрычніка распаліла агонь рэвалюцыйнага пажару, які знішчыў Германскую і Аўстра-Венгерскую манархіі, падняла хвалю масавых антыімперыялістычных і антыкаланіяльных выступленняў на Блізкім Усходзе, у Лацінскай Амерыцы, Афрыцы.

У адным страі разам з брацкімі народамі краіны Саветаў будавалі новае жыццё і працоўныя Савецкай Беларусі. У братэрскім саюзе ўпершыню за шматвекавую гісторыю наша краіна здабыла нацыянальную дзяржаўнасць, аб’яднала гістарычныя беларускія землі. На працягу ўсёй савецкай эпохі 7 лістапада быў чырвоным днём календара, які адзначалі не толькі асаблівым колерам, але і абавязковымі дэманстрацыямі і парадамі працоўных, якія праходзілі ў кожным горадзе краіны. Для нас Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі быў і застаецца дарагой сэрцу ўрачыстасцю, сімвалам імкнення мільёнаў людзей да ўвасаблення мары аб новым свеце, заснаваным на прынцыпах павагі чалавека працы, роўнасці і справядлівасці. Наш народ ніколі не забудзе пра тое, што Вялікі Кастрычнік даў яму права на самавызначэнне і здабыў дзяржаўнасць, стаў тым падмуркам, на якім мы пабудавалі суверэнную Рэспубліку Беларусь.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, спакою і міру, новых працоўных дасягненняў на карысць нашай Радзімы!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін у сваім выступленні адзначыў, што Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта не проста падзея ў гісторыі нашай краіны, гэта свята тых, хто паважае гісторыю сваёй дзяржавы, беражэ ўсё самае лепшае, што дасягнута нялёгкай працай некалькіх пакаленняў.

— Ведаючы сваё мінулае, абараняючы гістарычную праўду, паважаючы і памнажаючы дасягненні ранейшых пакаленняў мы ствараем мірную будучыню нашых дзяцей і ўнукаў, — заключыў Аляксандр Генрыхавіч.

Сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Беленава запэўніла, што Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя – гэта важнейшая падзея ХХ стагоддзя. Зрабіўшы экскурс у гісторыю, прамоўца нагадала важнейшыя вехі таго часу. Партыйны лідар сказала аб тым, што ў юнакоў і дзяўчат таго часу было развіта пачуццё патрыятызму, а сярод тагачасных герояў у большасці былі камсамольцы і камуністы.

— Людзі імкнуліся і ўступалі ў члены партыі, бо былі адданыя ідэі, — запэўніла прамоўца.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да падножжа помніка Мікалаю Арцюху.

Святкаванне Вялікага Кастрычніка прадоўжылася ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры. Тут у фае ўдзельнікі мерапрыемства  наведалі тэматычныя выставы, падрыхтаваныя  Карэліцкім раённым краязнаўчым музеем, Карэліцкай раённай бібліятэкай і раённым цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі. Працягнулася урачыстасць у глядзельнай зале ўстановы культуры.

З віншаваннямі з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі да прысутных звярнуўся старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей:

-Для многіх пакаленняў беларусаў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – адна са значных памятных дат, сімвал пераўтварэння жыцця. Гэта падзея адкрыла новую старонку ў айчыннай гісторыі, паслужыла імпульсам для развіцця нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці. Пераадолеўшы шматлікія выпрабаванні, беларусы занялі годнае месца ў вялікай сям’і народаў свету. Перамога Кастрычніка выклікала ў мільёнаў людзей небывалы энтузіязм, патрыятызм і гарачае імкненне будаваць справядлівую, свабодную і квітнеючую сацыяльную дзяржаву. Краіна Саветаў даказала жыццёвую сілу і перавагі сацыялістычнай сістэмы. Арганізуючы народныя масы, камуністы зрабілі ўсё неабходнае для аднаўлення ў найкарацейшыя тэрміны разбуранай вайной народнай гаспадаркі.

Новая дзяржава заваявала прызнанне і аўтарытэт у народаў свету, стала адной з заснавальнікаў арганізацыі Аб’яднаных Нацый, увайшла ў дзясятку найбольш развітых краін свету, забяспечыўшы раўнапраўе і гарманічнае развіццё прадстаўнікоў больш чым 100 нацый і народнасцяў, якія пражывалі на яе тэрыторыі.

Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку  былі створаны ўмовы для рэалізацыі на практыцы асноватворных правоў чалавека, якія ўпершыню атрымалі рабочыя і сяляне: права на працу і на адпачынак, права на жыллё, адукацыю, сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, ахову здароўя, выбарчае права і іншыя. Пад уздзеяннем ідэй Кастрычніцкай рэвалюцыі шырылася барацьба за мір, мацнела інтэрнацыянальная салідарнасць. З імем  рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.

Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Напярэдадні святочнай даты прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабра, новых працоўных дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!

Па традыцыі   рады Карэліцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі папоўнілі новыя яе члены: начальнік аддзела эканомікі Карэліцкага райвыканкама Таццяна Бусько, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Таццяна Русак, упраўляючы справамі   Мірскага сельвыканкама Сняжана Ханько, першы сакратар ГА “БРСМ”  Таццяна Шэўчык,  псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтьва Карэліцкага раёна  Алена Акулік, наглядчык УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” Дзмітрый Шэўка. Уручыла партыйныя білеты  і выказала словы віншавання  лідар кампартыі Марыя Беленава.

Музычныя нумары ў выкананні работнікаў устаноў культуры раёна сталі цудоўным завяршэннем святочнай праграмы.

Кацярына КУКАНАВА

Фота Сяргея СТОЛЯРА і Іны ЛЕЙКІ

Лента новостей

Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

11.06.2026
Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

11.06.2026
Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

11.06.2026
Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

11.06.2026
Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

11.06.2026
Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

11.06.2026
Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

11.06.2026
В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

11.06.2026
ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

11.06.2026
Кореличский райисполком предлагает арендное жилье

Кореличский райисполком предлагает арендное жилье

11.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».