• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
18.06.2026, 12:30
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Наука и образование

«Вы были самой доброй с нами, прощая тысячи проказ…»

by
03.02.2017
в Наука и образование, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Звычайна аб сакрэтах шчаслівага прафесійнага самавызначэння ці наогул шчаслівага жыцця пытаюцца ў вядомых і папулярных людзей, чые імёны і дасягненні на слыху і, бывае, не заўважаюць, што сакрэтамі гэтымі не ў меншай меры валодаюць людзі, на першы погляд звычайныя, празмерная сціпласць якіх не дазваляе ім раскрыць свае каштоўныя асаблівасці для іншых. І толькі блізкае акружэнне ведае цану шчасця быць разам з імі ці то ў роднасці, ці то ў сяброўстве, ці ў працоўных адносінах, наталяючыся іх людскасцю. Яны жывуць спакойна і хораша, бесканфліктныя, бескарыслівыя, чэсна працуюць, поўнасцю аддаючыся любімай справе, не патрабуючы лішняй увагі да сваёй асобы. Любоў Анатольеўна Меляняка, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы, нядаўна сустрэўшая 55-гадовы юбілей, — з ліку такіх людзей. Сапраўдная Жанчына, Жонка, Маці, Сяброўка, Цудоўны Настаўнік. Гэта не толькі маё меркаванне як былой калегі, але і меркаванне сённяшніх калег, вучняў, іх бацькоў, праз якія чырвоным радком праходзіць адна думка: настаўнікам пачатковых класаў трэба нарадзіцца, таму што ў яго асобе павінны прысутнічаць Богам закладзеныя рысы характару, жыццёвыя арыенціры, уласцівыя толькі сапраўднай матулі ў самым вялікім значэнні гэтага слова. Любоў Анатольеўна надзелена імі спаўна.меленяко 1
— Любоў Анатольеўна, — зазначае дырэктар СШ №1 А. А. Вярбіцкая, — як другая мама для маленькага чалавечка. Яе вызначаюць бясконцая любоў да дзяцей, цярплівасць, жаданне прыгарнуць кожнае дзіцятка да свайго спагадлівага сэрца, імкненне навучыць тварыць дабро, супраціўляцца злу, мужна пераносіць цяжкасці. Настаўніца для дзяцей — бясспрэчны прыклад у паводзінах, у правільнасці светапогляду, у знешнім выглядзе. Яе ўрокі напоўнены не толькі пазнавальным, але і выхаваўчым патэнцыялам. Яна ўмее раскрыць здольнасці кожнага вучня, памятаючы: ад якасці закладзеных у пачатковай школе ведаў залежыць моц фундаменту, на якім у будучым будзе трымацца будынак іх самастойнага жыцця. Другімі словамі, штодзённа здае экзамен, прычым на “выдатна”, на адпаведнасць абранай прафесіі, на чалавечую годнасць перад вучнямі, бацькамі, калегамі, перад сваім сумленнем.
— Мой малодшы сын Кірыл вучыўся ў Любові Анатольеўны ў класе, — гаворыць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. М. Санчук, — і заўсёды з радасцю бег у школу. У яе быў цесны мацярынскі кантакт і з выхаванцамі, і з намі, бацькамі. Дзяцей яна заўсёды сустракала з усмешкай, ніколі не павышала голасу на іх, разумела асаблівасці характару кожнага, таму яе так любілі вучні.
— Галоўнае ў характары Любові Анатольеўны, — дзеліцца думкамі завуч СШ № 1 г. п. Карэлічы Н. П. Чычкан, — дабрыня, паважлівасць, тактоўнасць у адносінах да дзяцей і да дарослых. Яна знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага вучня, не дапускае канфліктных сітуацый у класе, умее стварыць таварыскую атмасферу ў калектыве. Каштоўнае ў яе асобе і тое, што Любоў Анатольеўна заўсёды, гутарачы з бацькамі, засяроджвае ўвагу не толькі на нейкіх недахопах іх дзяцей, але для кожнага знаходзіць добрыя, цёплыя словы. Мая дачка Анжаліка, дзякуючы ёй, з замкнутай, сарамлівай дзяўчынкі пераўтварылася ў актыўнага члена калектыву, і яе залаты медаль — немалая заслуга Любові Анатольеўны!
— Для мяне Любоў Анатольеўна — дарагі чалавек, — усхвалявана прызнаецца настаўнік рускай мовы і літаратуры Н. В. Шут. — Мы сябруем больш за 20 гадоў, а здаецца — усё жыццё. У горы і ў радасці заўсёды побач. Ёсць такое выказванне, што ў “вялікага чалавека не заўсёды вялікае сэрца”. У яе, маленькай, хударлявай, кволай, яно вялізнае, бо шкадуе кожнага, гатова прыйсці на дапамогу любому. Яна быццам свеціцца ўнутранай дабрынёй, ласкай, пяшчотай. Сілу яе адданасці і вернасці дружбе паспытала на сабе. Калі не стала майго мужа, Люба, яе сям’я акружылі мяне, мой дом такім клопатам, такой падтрымкай, аб якой цяжка расказаць! Нядаўна сяброўку напаткала непапраўнае гора: раптоўна памёр муж Саша. Як ніхто разумею стан яе душы, бездапаможнасць перад бядой, адчай. Час можа прытупіць боль, але ніколі не загоіць душэўны боль. І ў той жа час трэба жыць, прывыкаць да нечаканай бяды. Жыць дзеля цудоўных сыноў, для якіх мама — святая, дзеля ўнучкі, дзеля любімых вучняў. Горыч страшэннай страты мы дзелім на дваіх, трымаемся і будзем трымацца адна адной. Няхай пашле Бог маёй Любашы сіл.
Са слязьмі на вачах Любоў Анатольеўна кажа: “Прайшло чатыры месяцы, як няма Сашы. А я не веру, гляджу ў акно, і здаецца: вось-вось ён прыйдзе. Усё думаецца, што затрымаўся ў працяглай камандзіроўцы. У 57 гадоў толькі жыць ды жыць. Ён вадзіцелем працаваў, аб’ехаў амаль увесь былы Савецкі Саюз, часта бываў за мяжой. Вяртаўся заўсёды з падарункамі, зарабляў грошы, каб пабудаваць свой дом, пасадзіць сад, марыў, як сыны з сем’ямі прыязджаць будуць, нічога ні для каго не шкадаваў. Зараз усё ёсць, а яго няма. Гаспадара, Мужа, Бацькі. Як не хапае мне сёння яго вясёлага пытання: “А дзе мая Любаня?” Не думала, што столькі людзей прыйдзе праводзіць Сашу ў апошні шлях. Пражываю цяпер новае жыццё. Без яго, хоць кожны дзень муж сніцца, у снах супакойвае. Што б я рабіла, каб не падтрымка сяброўкі Н. В. Шут, якая са мною кожную хвіліну. Ратуюць у адзіноце радня, сыны, Сяргей і Алёша. Яны тэлефануюць штодзённа, часта прыязджаюць. Ратуе ўнучка Паліна, саграваюць разуменне і падтрымка калегаў, любоў вучняў, увага суседзяў. Мне ўсё жыццё шанцавала на добрых людзей, дабрынёю ўспесцілі мяне тата, мама, браты. Я ж і прафесію настаўніцы абрала, бачачы перад сабою прыклад першай настаўніцы З. А. Смалей з роднай школы ў в. Раднікі Ваўкавыскага раёна. А потым ў сярэдніх класах з’явіўся яшчэ адзін кумір — класны кіраўнік Т.С. Чумакова. Калі пасля 9 класа паступіла ў Ваўкавыскае педвучылішча, многаму вучылася ў куратара групы Л. П. Смайлік, сваю ролю ў прафесійным станаўленні сыгралі і выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, які скончыла завочна. І, канечне, неацэнныя ўрокі жыцця атрымоўвала ў педкалектыве Дальнаруцкай школы, куды прыехала працаваць па размеркаванні, і ў калектыве Карэліцкай СШ, дзе працую з 1986 года. Я ўдзячна ўсім. Якія ў мяне заслугі? Працую, як усе, стараюся, як усе, кожны з маіх паплечнікаў заслугоўвае самых добрых слоў.
Слухаючы Любоў Анатольеўну, я думала: “Як жа адпавядае імя гэтай прыгожай жанчыне, бо ў ім — Ласка, Любоў, Любасць, Лагоднасць, Людскасць. Як і ў вачах, нябесна-блакітных, надзвычай добрых, па-дзіцячы бясхітрасных і чыстых-чыстых…
Паважаная Любоў Анатольеўна, няхай Ваша вялікае маленькае сэрца яшчэ раз знойдзе падтрымку з боку ўсіх нас, з боку любячых Вас вучняў, сённяшніх і былых, якія аднойчы напісалі Вам словы-прызнанні, якія дорага каштуюць:
Грустя подолгу временами
И не скрывая боль за нас,
Вы были самой доброй
с нами,
Прощая тысячи проказ.
И мы платили Вам любовью.
Дай Бог Вам счастья
и здоровья.

Галіна КАЛТУНОВА.

Лента новостей

Александр Лукашенко заслушивает доклад по тематике плана строительства и развития Вооруженных Сил

Александр Лукашенко заслушивает доклад по тематике плана строительства и развития Вооруженных Сил

18.06.2026
В Кореличах стартовал областной конкурс среди рабочих зеленого строительства

В Кореличах стартовал областной конкурс среди рабочих зеленого строительства

18.06.2026
Посмотрите, какие фото присылают на конкурс «Люблю Беларусь»

Посмотрите, какие фото присылают на конкурс «Люблю Беларусь»

18.06.2026
Правда против забвения. Почему попытки Запада переписать историю обречены на провал

Правда против забвения. Почему попытки Запада переписать историю обречены на провал

18.06.2026
В рамках акции «Безопасные каникулы» спасатели обучили воспитанников лагерей и детских садов

В рамках акции «Безопасные каникулы» спасатели обучили воспитанников лагерей и детских садов

17.06.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Продолжается подписная кампания на Кореличскую районную газету «Полымя» на второе полугодие 2026 года

17.06.2026
Кореличский РОЧС напоминает правила безопасности

За четыре месяца 2026 года в Беларуси благодаря сработавшим АПИ спасены 52 человека, в том числе 10 детей

17.06.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

17.06.2026
Прокуратура Кореличского района напоминает об ответственности за нарушение Закона о массовых мероприятиях

Прокуратура Кореличского района выявила проблемы на водных объектах

17.06.2026
20 ноября в Кореличском районе проходит единый день информирования населения

18 июня в Кореличском районе состоится единый день информирования

17.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».