• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
10.06.2026, 22:23
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Здоровье. Медицина. Красота

К 80-летию образования здравоохранения Гродненщины. Кореличские хирурги разных поколений рассказывают о тонкостях профессии

by
16.06.2024
в Здоровье. Медицина. Красота, Лента новостей, Общество, Последние новости
К 80-летию образования здравоохранения Гродненщины. Кореличские хирурги разных поколений рассказывают о тонкостях профессии
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Прафесія ўрача адна з самых найстарэйшых у свеце, і сёння яна запатрабавана літаральна ўсюды. Ідуць наперад тэхналогіі, мяняюцца падыходы да арганізацыі аховы здароўя, але застаецца нязменнай місія людзей у белых халатах – ратаваць жыцці і здароўе. Ці сапраўды над прафесіяй доктара не ўладны час?

Напярэдадні 80-годдзя ўтварэння аховы здароўя  Гродзеншчыны і прафесійнага свята  вырашыла даведацца, як бачаць сваю працу ўрачы адной спецыяльнасці, але розных пакаленняў.

Сёння  героямі  сталі  загадчыкі хірургічнага аддзялення,  урачы-хірургі УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” Валерый Жарскі і Марыя Рымша.

Ці мяняе погляды на прафесію жыццё?

Валерый Жарскі  ў 1973 годзе па размеркаванні  прыехаў  у  Карэліцкую раённую бальніцу. Уладкавацца на працу хірургам у той час было вялікай удачай.  Малады ўрач трапіў у добры калектыў, дзе сустрэліся прафесіяналы справы Васілій Канстанцінавіч Шут і Павел Уладзіміравіч Новік, якія сталі для яго сапраўднымі  настаўнікамі.  Яшчэ ў дзяцінстве вырашыў, што абавязкова стане ўрачом. Вызначыцца з будучай прафесіяй дапамог і выпадак.

— У 1962 годзе ў Любчанскай бальніцы хірург Уладзімір Васільевіч Браткоўскі зрабіў мне аперацыю на востры апендыцыт, і пасля гэтага я вырашыў, што  абавязкова вывучуся на хірурга, — успамінае суразмоўца. —    Гэта была праца на адрэналіне: пацыенты, якія паступалі па хуткай дапамозе, экстраныя аперацыі падчас дзяжурстваў. У такія моманты разумееш, што ад цябе залежыць жыццё чалавека.  Я ўрач — і ў кожную хвіліну павінен  прыйсці на дапамогу хвораму.  Прысвяціў любімай справе  больш за 46  гадоў. Аб сваім выбары я ніколі не шкадаваў, і зараз, знаходзячыся на адпачынку,  цікавасць да прафесіі не знікла: заўсёды цікаўлюся публікацыямі, знаёмлюся з сучаснымі методыкамі дыягностыкі  і лячэння захворванняў.

Маладая калега масцітага хірурга Марыя Рымша родам з г. Дзятлава.  Прыйшла дзяўчына  на працу ў Карэліцкую цэнтральную раённую бальніцу ў 2021 годзе пасля закачэння Гомельскага медуніверсітэта.

— Рэальнасць перасягнула чаканні, — так Марыя Аляксандраўна адказала на пытанне, ці змяніла погляд на прафесію жыццё. —  Хірургія заўсёды здавалася складанай, перспектыўнай і ў той жа час  цікавай. Увогуле, гэта высокатэхналагічная прафесія, дзе, акрамя працы рукамі, важна ўменне хутка думаць, прымаць экстраныя рашэнні, каб аказаць своечасовую дапамогу пацыентам.

Зараз урачамі нашага аддзялення  праводзяцца аперацыі рознай складанасці. Пацыентаў з больш сур’ёзнымі захворваннямі для лячэння і правядзення хірургічнага ўмяшання з выкарыстаннем высокатэхналагічнага абсталявання накіроўваем у міжрэгіянальныя цэнтры. У такіх выпадках  наша  задача — правесці абследаванне, своечасова паставіць дыягназ, назначыць лячэнне, аформіць суправаджальныя дакументы, каб хворыя змаглі як мага хутчэй атрымаць медыцынскую дапамогу высакакласных спецыялістаў.

Ці ёсць у прафесіі хірурга  месца для рамантыкі?

“Няма прафесіі бліжэй да Бога”, – спяваецца ў адной з песень, прысвечаных людзям у белых халатах. Праца тых, хто сваёй дасведчанасцю і прафесіяналізмам  змагаецца з хваробай пацыента, як здаецца старонняму назіральниіку,  ахутана рамантыкай.  Для іх жа гэта звычайныя працоўныя будні. Ці бачаць у гэтым нейкую рамантыку мае суразмоўцы?

– Першыя крокі ў прафесіі – заўсёды рамантыка, – кажа Валерый Аляксандравіч. –  А зараз, калі ты шмат ведаеш і праз многае прайшоў, разумееш, што рамантыка трансфармавалася ў імкненне ніколі не здавацца. Нават калі здавалася, што з цяжкім захворваннем пацыента справіцца немагчыма, заўсёды хацелася знайсці спосаб дапамагчы яму.

– Тут не тая рамантыка, як здаецца, калі малюеш сабе паветраныя замкі. Тут хутчэй адухоўленасць прафесіяй – вось і ўсё, –  дадае Марыя Аляксандраўна.

Што б змянілі ў прафесіі медыка?

Што тычыцца змены ў падыходах і арганізацыі працы медработнікаў,  суразмоўцы сышліся ў адным: хацелася б больш займацца пацыентамі і менш – паперамі. Як не раз адзначаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка: “Медыкі павінны лячыць, а настаўнікі – вучыць, а не займацца паператворчасцю”.

– Шмат часу траціцца на афармленне дакументацыі і іншыя моманты, не звязаныя з аказаннем дапамогі, – адзначае Марыя Аляксандраўна. –  І яшчэ хацелася б больш магчымасцяў для абмену вопытам.   У нашай прафесіі камунікацыя з калегамі – адна з галоўных умоў прагрэсу.  Калі новыя падыходы і методыкі лячэння эфектыўныя, то чаму не пераняць   вопыт калег?   Трэба больш магчымасцяў для прафесійнага росту. Так, усё асноўнае для працы ў нас ёсць, але, каб рухацца далей, трэба пастаяннае абнаўленне.  Мы, моладзь, гатовыя да перадавых тэхналогій і  з вялікім задавальненнем будзем асвойваць іх.

Ці можна пазбегнуць прафесійнага выгарання? Што дорыць задавальненне ад працы і дапамагае спраўляцца з негатывам?

– Працоўныя будні доктара – сур’ёзная псіхалагічная нагрузка і высокая адказнасць. Найбольшае задавальненне прыносяць тыя выпадкі, калі справіўся і разумееш: без тваёй дапамогі пацыента  ўжо магло б не быць. Калі праводзіш абследаванне, ставіш правільны дыягназ, прызначаеш лячэнне і бачыш, як пацыент ідзе на папраўку,  а пры выпісцы кажа: “Дзякуй, доктар”, гэта самае прыемнае, – дзеліцца  Валерый Жарскі.

Марыя Аляксандраўна  ў  прафесіі  амаль тры гады, але таксама паспела адчуць, як надае сіл выратаванне жыцця і здароўя людзей.

– Пацыенты, якія паправіліся, – лепшая матывацыя рухацца далей. У маёй практыцы ўжо мелі месца не вельмі прыемныя моманты, і  зараз я магу сказаць, што гэта  даецца  нялёгка.  Студэнты-медыкі  вывучаюць велізарны аб’ём інфармацыі, але далёка не ўсе нашы веды аказваюцца запатрабаванымі ў хуткім часе. І з-за пэўнага нецярпення прыходзіць расчараванне. Цяжка таксама разумець і ўсведамляць, што не можаш дапамагчы некаторым хворым.  Ты зрабіў усё, што мог, але пацыент застанецца са сваёй хваробай надоўга. Але жаданне дапамагчы дае матывацыю на далейшае развіццё ў прафесіі.

У чым сакрэт прафесіяналізму хірурга?

Нягледзячы на словы і аргументы,  урачы рознага ўзросту  і стажу работы адказалі, па сутнасці, аднолькава.

Валерый Аляксандравіч лічыць, што чалавек павінен любіць сваю прафесію. Калі займаешся любімай справай, гэта служыць стымулам для ўсяго астатняга. Вельмі важна падтрымка і разуменне блізкіх.

– Абавязкова патрэбны працавітасць і вытрымка,  – кажа  вопытны хірург. –  Яшчэ, на маю думку,   вельмі  важна  ўменне і жаданне  вучыцца ў любым узросце. Калі чагосьці не ведаеш – не трэба саромецца пытацца ў калег. І сваімі ведамі таксама трэба дзяліцца. Такія зносіны дапамагаюць не страціць цікавасць да прафесіі.

Марыя Рымша адзначае, што самае лепшае – калі твая прафесійная дзейнасць і хобі супадаюць.

– Тады ты ідзеш працаваць і займаешся тым, што табе падабаецца. А калі падабаецца – усё будзе паступова атрымлівацца. Медык  павінен быць прагным да ведаў і развіцця. Добра, калі ў цябе шырокі кругагляд, калі ты разбіраешся ў сумежных спецыяльнасцях.

А мне асабіста здаецца, што да ўсяго сказанага суразмоўцамі трэба дадаць яшчэ і прызванне – вось што абавязкова будзе  кіраваць справамі і ўчынкамі чалавека, які вырашыў прысвяціць сябе медыцыне.  А сучаснае абсталяванне, новыя методыкі разам з  душэўным стаўленнем персаналу  да пацыентаў могуць тварыць цуды.

Лента новостей

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

10.06.2026
Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

10.06.2026
На областных «Дожинках» в Мостах освятили хлеба нового урожая. Посмотрите на каравай Кореличского района

Кореличский райисполком объявляет об открытии приема заявок на участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дожинки–2026»

10.06.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

10.06.2026
В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

10.06.2026
Летняя работа для подростков: полный гайд

Летняя работа для подростков: полный гайд

10.06.2026
Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

10.06.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Працягваецца падпіска на раённую  газету «Полымя»

10.06.2026
Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

10.06.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

10.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».