• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.07.2026, 16:54
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Лента новостей

За штурвалом «школьных кораблей» в Райце и Жуховичах стоят мужчины-директора

by
07.10.2018
в Лента новостей, Наука и образование, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сёння па ўсёй рэспубліцы большасцю караблёў школьнага плавання спраўна і ўпэўнена кіруюць жанчыны. Але напярэдадні Дня настаўніка мы завіталі ў Жухавіцкую і Райцаўскую школы, дзе капітанскія мосцікі займаюць мужчыны, і ўладкавалі для Яўгенія Мікалаевіча Чычкана і Пятра Міхайлавіча Буляка перакрыжавальнае апытанне.

⛵ – Як усё пачыналася?

Пётр БУЛЯК
⚓ П.Б.: Пачатак быў пакладзены на маёй малой радзіме ў Карэлічах. Яшчэ калі вучыўся ў сярэдняй школе № 1, назіраючы за сваімі педагогамі, зразумеў, якая гэта асаблівая прафесія. Таму і паступіў у 2009 годзе ў БДПУ імя Максіма Танка на факультэт прыродазнаўства па спецыяльнасці “настаўнік геаграфіі і біялогіі”.

⚓ Я.Ч.: Нарадзіўся ў Карэлічах, а месцам жыхарства заўжды з’яўляўся Мір, дзе я і атрымаў базавую адукацыю. Затым вярнуўся ў наш райцэнтр у сярэднюю школу № 1, якую і скончыў у класе з педагагічным ухілам. Затым вучыўся на матэматычным факультэце БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Матэматыка. Інфарматыка”.

⛵ – Чаму абралі прафесію настаўніка?

⚓ П.Б.: Усё пачалося з сям’і. Можна сказаць, што я працягнуў педагагічную дынастыю. Мая маці выкладае фізіку ў сярэдняй школе № 1 у Карэлічах. Я вырас у гэтым асяроддзі, таму дакладна ведаў, куды іду і чаму. А спецыяльнасць абіраў з асабістага інтарэсу. Праўда, апроч біялогіі і геаграфіі, мне падабалася яшчэ гісторыя, якая на сёння засталася для мяне хобі.

⚓ Я.Ч.: Выбар прафесіі не быў складаным. У маёй сям’і шмат педагогаў. Асабіста мне вядома пра чатыры пакаленні настаўнікаў. Усе яны вучылі дзетак нашага раёна. Матуля і сёння працуе ў яслях-садзе ў Міры.

⛵ – Памятаеце свой першы ўрок у ролі настаўніка? Якія парады можаце даць маладым спецыялістам?

⚓ П.Б.: Мой першы ўрок прайшоў падчас педагагічный практыкі ў мінскай гімназіі № 7. Безумоўна, я хваляваўся, бо хацелася зацікавіць вучняў і дасягнуць сумеснай плённай працы. Зразумела, што адбылося ўсё не адразу. Таму шляхам спробаў і памылак, а таксама пры дапамозе метадыстаў з універсітэта ішоў да мэты. Маладым спецыялістам хачу пажадаць больш прыслухоўвацца да вопытных педагогаў і абавязкова знайсці сярод старэйшых калег настаўніка, які будзе дапамагаць і накіроўваць. Для мяне такім чалавекам стала дырэктар Варанчанскай школы Таісія Дзмітрыеўна Грыбок, за што ёй – вялікі дзякуй!

Яўгеній ЧЫЧКАН

⚓ Я.Ч.: Першы ўрок я правёў у мінскай сярэдняй школе № 19, калі праходзіў там педагагічную практыку. Гэта ўстанова з профільным ухілам па матэматыцы. Памятаю, што да ўрока рыхтаваўся тыдзень і вельмі моцна хваляваўся. Што параіць маладым настаўнікам? Увесь час развівацца, пераймаць вопыт калег. Паспяховымі не нараджаюцца, імі становяцца.

⛵ – Які ваш вопыт працы?

⚓ П.Б.: У 2014 годзе сам абраў размеркаванне ў Карэліцкі раён у Варанчанскую школу, дзе пасля адпрацоўкі застаўся яшчэ на 2 гады. Мне спадабалася і атмасфера ў калектыве, і заўжды радыя дапамагчы калегі. А ўлетку, калі мне пранавалі пасаду дырэктара ў Райцаўскай школе, я адразу пагадзіўся і распачаў новы прафесійны этап свайго жыцця на роднай карэліцкай зямлі.

⚓ Я.Ч.: Размеркаванне я атрымаў у 2009 годзе ў Карэліцкі раён у Жухавіцкую сярэднюю школу, дзе сёння і займаю пасаду дырэктара. Але ж быў у маім прафесійным жыцці і перыяд з 2013 па 2016 год, калі я працаваў у Гродзенскім дзяржаўным прафесійным ліцэі.

⛵ – Чаму засталіся на Карэліччыне? За што любіце гэты край?

⚓ П.Б.: Гэта мая радзіма, тут – сям’я і сябры, а кожны куток такі знаёмы, дарагі і блізкі сэрцу. Да таго ж, для мяне важна і каштоўна тое, што тут у чалавека вераць і спрыяюць прафесійнаму росту.

⚓ Я.Ч.: Радзіму немагчыма не любіць. На гэтай зямлі прайшло маё дзяцінства і юнацтва. На Карэліччыне жывуць дарагія майму сэрцу людзі. Тут нават паветра і фарбы іншыя. Вельмі цяжка растлумачыць “за што” мы любім, яшчэ складаней расказаць “як”. Любім — і кропка.

⛵ – Што вы ўкладваеце ў паняцце “кіраўнік”? Якія вашы адчуванні на пасадзе дырэктара?

⚓ П.Б.: Кіраўнік павінен быць асобай і прафесіяналам. У любой сітуацыі ён можа знайсці з усімі агульную мову, стварае ў класе і калектыве атмасферу ўзаемаразумення і ўзаемадапамогі і імкнецца надаць вучням і педагогам імпульс для раскрыцця патэнцыялу. Таму на пасадзе дырэктара школы я буду кіравацца найперш гэтымі прынцыпамі. Думаю, што такі падыход дазволіць мне адчуваць сябе ўпэўнена і рухацца ў правільным напрамку.

⚓ Я.Ч.: Няпростае пытанне, якое не мае адназначнага адказу. Адчуванні на пасадзе кіраўніка… У першую чаргу адказнасць і поўная канцэнтрацыя. Такі статус абавязвае быць мабільным і камунікабельным, умець дасягаць пэўных мэт і вырашаць задачы любой складанасці, якасна працаваць з калектывам, навучэнцамі і бацькамі.

⛵ – Што вы ўкладваеце ў паняцце эфектыўная сучасная школа?

⚓ П.Б.: Гэта месца, дзе камфортна і прыемна спасцігаць новае і самаразвівацца ўсім, – і педагогам, і вучням. У такой школе умеюць спалучаць вопыт мінулага і навацыі будучыні.

⚓ Я.Ч.: Сучасная школа – гэта шматфункцыянальная ўстанова, але яе асноўнай задачай заўсёды з’яўляецца навучальны працэс. Я лічу, што найбольш эфектыўныя тыя ўстановы, якія маюць высокія паказчыкі ў гэтай сферы дзейнасці. Адукаваны, граматны вучань — ёсць вынік якаснай працы педагагічнага калектыву.

⛵ – Чым любіце займацца ў вольны час? Як не засумаваць у маленькім населеным пункце?

⚓ П.Б.: Паколькі я географ, то вельмі люблю падарожнічаць. Галоўнае – знайсці час і рэсурсы. Але і ў аграгарадку мне няма калі сумаваць. Тут заўсёды шмат працы, а калі ёсць вольная хвіліна, то я не супраць пагуляць у футбол. А можна проста пабыць у цішыні аднаму і пачытаць нешта цікавае.

⚓ Я.Ч.: Я займаюся спортам, больш за ўсё мне падабаецца валейбол. Але галоўнае маё хобі – гэта музыка і спевы. І, безумоўна, я адпачываю душой, калі правожу вольны час са сваёй любімай сям’ёй.

⛵ – Які ваш дэвіз жыцця?

⚓ П.Б.: У адной з кніг Алега Роя ёсць выдатны радок: “Усё можна перажыць у гэтым жыцці, пакуль ёсць для чаго жыць, каго любіць, аб кім клапаціцца і каму верыць”.

⚓ Я.Ч.: Я матэматык, і мой дэвіз адпаведны: “Няма невырашальных задач – бывае складаным рашэнне”.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і з архіва Пятра БУЛЯКА

Лента новостей

12 июля состоится престольное торжество в храме святых апостолов Петра и Павла г.п. Кореличи в честь его 160-летия

12 июля состоится престольное торжество в храме святых апостолов Петра и Павла г.п. Кореличи в честь его 160-летия

09.07.2026
Кто такие журналисты и как создается районная газета «Полымя», узнали воспитанники оздоровительного лагеря «Юный патриот»

Кто такие журналисты и как создается районная газета «Полымя», узнали воспитанники оздоровительного лагеря «Юный патриот»

09.07.2026
Вступительная кампания – 2026: сроки и правила подачи документов

Вступительная кампания – 2026: сроки и правила подачи документов

09.07.2026
Выходные с профсоюзом АПК

Выходные с профсоюзом АПК

09.07.2026
Гродненский колорит в палитре «Славянского базара»

Гродненский колорит в палитре «Славянского базара»

09.07.2026
9 июля Гродно примет «Васильковый тур»

Гродно принял эстафету «Славянского базара»: в областном центре проходит «Васільковы кiрмаш»

09.07.2026
Варшава – Киев: кровавый корень раздора

Варшава – Киев: кровавый корень раздора

09.07.2026
Александр Лукашенко и Шавкат Мирзиёев встретились для переговоров во Дворце Независимости

Александр Лукашенко и Шавкат Мирзиёев встретились для переговоров во Дворце Независимости

09.07.2026
Начальник зовет поработать часок в отпуске? Правомерно ли

Начальник зовет поработать часок в отпуске? Правомерно ли

09.07.2026
В Гродненской области продали почти сотню пустующих домов

В Гродненской области продали почти сотню пустующих домов

09.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».