• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
27.05.2026, 04:29
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Спорт и туризм

Працягваем знаёміцца са славутасцямі старажытнага пасёлка Мір

by Екатерина Жамойда
18.02.2026
в Спорт и туризм
Працягваем знаёміцца са славутасцямі старажытнага пасёлка Мір
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Касцёл святога Мікалая

Насупраць царквы цераз гандлёвую плошчу раскінуўся касцёл святога Мікалая, які быў пабудаваны ў 1599 годзе.

Верніца Марына Язерская

— Наш касцёл — гэта гісторыя, — расказвае верніца храма Марына Вікенцьеўна Язерская. — Пачалося ўсё з 1587 года, калі Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка запрасіў італьянскага архітэктара Джавані Бернардоні, каб той распрацаваў праект будынка. Спачатку касцёл быў драўляны, але ў 1605 годзе будынак быў заменены на каменны, асвячэнне здзейснілася 21 жніўня 1605 года.

Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка

Як кажа Марына Вікенцьеўна, перадгісторыя будаўніцтва была цікавая. Мікалай Радзівіл Сіротка быў першым вандроўнікам, які трапіў на святую зямлю. У вандроўцы з ім здарылася цікавая гісторыя. Калі Мікалай Хрыстафор сеў на карабель, каб адплыць на святую зямлю, яму цудам сказалі: “Выходзь хутчэй з гэтага карабля”. Мікалай Радзівіл выканаў наказ і пакінуў карабель. Праз некаторы час ён даведаўся, што той карабель патануў. Увогуле Мікалай Сіротка даплыў да святой зямлі, вяртаючыся дамоў іншым шляхам, ён трапляе ў Італію, дзе і знаходзіць знакамітага архітэктара Бернардоні.

— Касцёл быў вельмі прыгожы, усе вокны ў вітражах, у сценах знаходзіліся збаны, якія спрыялі ўзмацненню гука ў час службы, каб кожны, хто завітаў у касцёл, мог пачуць Бога праз вусны ігумена. У час казанняў ксёндз стаяў на спецыяльным узвышэнні, якое называецца амбона. У нас атрымалася яе ўзнавіць тры гады таму. І зараз перыядычна наш святар правозіць на ёй службы.

Уваходу ў касцёл папярэднічала магутная чатырох’ярусная, квадратная ў грунце вежа-званіца. На званіцы было шэсць званоў, самы вялікі з якіх быў заказаны ў гонар перамогі над шведамі і адліты па загаду 8-гадовага князя Радзівіла Рыбанькі ў 1710 годзе (на звоне стаяла яго імя). Ля алтара змяшчаліся сакрысціі, у якія былі «ўлітаваны» пяцікантовыя прыбудовы ў выглядзе веж, дзякуючы чаму план храма меў абрысы лацінскага крыжа.

У 1604-1609 гадах поруч з касцёлам была пабудавана плябанія – хата святара. А пасля, праз пэўны час, пры ім адкрылася прыходская школа і шпіталь.

Пасля Польскага паўстання 1863 года царскі ўрад зачыніў мноства каталіцкіх храмаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі і перадаў іх будынкі праваслаўным. 7 кастрычніка 1865 года храм Святога Мікалая быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Толькі ў 1919 годзе храм вярнуўся ва ўлонне каталіцкай царквы. Гэтаму нямала спрыяў ксёндз Антоній Мацкевіч, які стаў ігуменам касцёла.

Памятная шыльда і партрэт Антонія Мацкевіча

—  Антоній Мацкевіч быў апошнім ігуменам храма. У 1942 годзе яго жорстка забілі. Пасля гэтага 70 гадоў тут не было Бога. І толькі ў 2008 годзе ў нас з’явіўся святар, Аляксандр Севасцьяновіч. У памяць Антонія Мацкевіча ў касцёле ёсць шыльда з партрэтам ігумена.

У гады Вялікай Айчыннай вайны касцёл моцна пацярпеў і прастаяў разбураны да канца ХХ стагоддзя. Былі разбураны два верхнія ярусы вежы і дзве бакавыя круглыя вежкі, абваліўся дах. Толькі напачатку 1990-х гадоў яго вярнулі вернікам і пачалі аднаўляць.

Батлейка
Адноўленая амбона

— Калі мы прымалі святара, прыход быў невялікі, некалькі жанчын і дзве сям’і. Тады было ўсё не так хораша, як зараз, але дзякуючы веры нашага ксяндза, якую ён пасяліў у нас, з цягам часу мы прывялі касцёл у парадак. Алтар мы рэстаўравалі па фотаздымку 1920 года, а зверху знаходзіцца абраз святога Мікалая. Таксама з’явіліся і два новых бакавых алтара. На адным абраз Антонія Падуанскага, а на другім — Дзева Марыя. Гэтыя абразы — гістарычная адметнасць касцёла. На жаль, да нас яны не дайшлі, таму было прынята рашэнне зрабіць копіі. У часы Радзівілаў абраз Антонія Падуанскага быў абвешаны “вотамі”. Справа ў тым, што святы Антоній — пакравіцель страчаных рэчаў. Дык вось жыхары і госці мястэчка ў выпадку страты якой-небудзь рэчы выраблялі са срэбра яе мініяцюрную копію і прыносілі да абраза, каб святы дапамог яе знайсці. Але не ўсе маглі вырабіць “воты” са срэбра, таму прыносілі “воты”, вырабленыя з розных матэрыялаў, напрыклад, з дрэва. І самае цікавае, што страчанае праз некаторы час знаходзілася.

Алтар з абразам Антонія Падуанскага

Сярод копій страчаных абразоў ёсць той, які цудам захаваўся ў гады разрухі храма. На адваротным боку ёсць надпіс “Имущество костела г.п. Мир”. Марына Язерская расказвае, што ў той час, пасля смерці ксяндза Антонія Мацкевіча, за касцёлам ніхто не глядзеў. Яго пакінулі адчыненым — і людзі пачалі выносіць адтуль усё каштоўнае. Адзін чалавек зазірнуў у былы храм, каб паглядзець, што там робіцца. На зямлі ён убачыў анучу, а калі разгарнуў, то перад ім прадстаў абраз. Чалавек забраў яго дадому, у Мінск, каб захаваць. Ён аднёс абраз у касцёл святога Яна Хрысціцеля, дзе прыкладна ў 1996 годзе абраз быў адрэстаўраваны і захоўваўся прыкладна да 2010-2011 года. У 2011 годзе ксёндз разам з вернікамі ўнеслі яго ў касцёл, а старэнькія бабулі, убачыўшы абраз, адразу загаварылі, што памятаюць яго.

— Пасля таго, як былі адрэстаўраваны сцены, мы спачатку вырашылі зрабіць па перыметры касцёла “хрэсны шлях”, як і ў любым іншым каталіцкім храме. Ён уключае ў сабе 14 абразоў з адлюстраваннем  дзеянняў, калі Езуса вялі на Галгофу. Абразы былі набыты за ўласныя сродкі, якія ахвяравалі вернікі.

На базе храма дзейнічае нядзельная школа, дзе дзеці спазнаюць веру, рыхтуюцца да каталіцкіх свят, вырабляюць тэматычныя падзелкі. Як кажа Марына Язерская, дзверы касцёла святога Мікалая, як сэрца Бога, заўсёда адкрыты не толькі для вернікаў, але і для тых, хто хоча далучыцца да гісторыі Міра.

Сінагагальны двор

Сінагагальны двор

Спецыяліст па турызме Валерыя Крываль расказвае, што яшчэ адной яскравай адметнасцю Міра з’яўляецца сінагагальны двор. Гэта адзіны комплекс будынкаў, які захаваўся ў Беларусі. Ён фарміраваўся з XVIII па XX стагоддзе і размешчаны ў цэнтры мястэчка, галоўным чынам уздоўж вуліцы Кірава.

— Сінагагальны двор складаюць халодная сінагога, яна галоўная, цёплая сінагога, купецкая сінагога, ешыва, вучылішча для равінаў, і хедар (пачатковая яўрэйская школа). Свае назвы халодная і цёплая сінагогі атрымалі ад магчымасці ацяплення, а купецкая ад тых, хто ў ёй навучаўся.

Сінагога, што значыць «хата сходаў», служыла месцам збору і цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця яўрэяў. Самая вялікая сінагога, якую таксама клікалі «халоднай», была пабудавана ў канцы ХІХ стагоддзя ў стылі класіцызму. Галоўным чынам яна выкарыстоўвалася для правядзення святаў.

 У той жа час з’явілася яўрэйская рэлігійная пачатковая школа, хедар. Зараз у гэтым будынку размешчана бібліятэка. Трохі далей, па вуліцы Кірава, знаходзіцца будынак былога кагалу, адміністрацыйнага органа самакіравання яўрэйскай абшчынай. Пэўны час у ім размяшчаўся банк, зараз там размяшчаецца гатэль.

Асаблівай увагі заслугоўвае ешыва, якая была вядома далёка пазамежамі Міра. Мірская ешыва была заснавана ў 1815 годзе і з’яўлялася другой па велічыні ў Беларусі. У ёй маглі вучыцца каля 500 чалавек, сюды прыязджалі яўрэі з Германіі, Англіі, Францыі і іншых краін. Сучасны адрас мірскай ешывы – вуліца Кірава, 25. Тут навучалі равінаў да 1939 года. У наш час будынак адрэстаўраваны.

У час Другой сусветнай вайны шмат якім яўрэям з Міра, у тым ліку вучням ешывы, атрымалася выратавацца дзякуючы японскаму консулу ў Літве Ціунэ Сугіхара. Ён выдаваў транзітныя візы для пераезду ў Японію і такім чынам дапамог выехаць шасці тысячам яўрэяў з розных краін.

Мірскія яўрэі, якія эмігравалі, заснавалі пасля вайны новую ешыву «Мір» з аддзяленнямі ў Ерусаліме і Нью-Ёрку. Так гісторыя навучальнай установы працягнулася і ў пасляваенны час.

Зараз Мір — унікальнае мястэчка, якое мае яшчэ шмат незгаданых таямніц. Хто хоць раз пабываў на гэтай гасціннай зямлі, назаўсёды захавае часцінку неверагоднай атмасферы ў сваім сэрцы.

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Теги: Актуально

Лента новостей

Триптих муралов украсил Кореличи

Триптих муралов украсил Кореличи

26.05.2026
Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

26.05.2026
На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

26.05.2026
Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

26.05.2026
Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

26.05.2026
Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

26.05.2026
В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

26.05.2026
Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

26.05.2026
Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

26.05.2026
В Кореличском районе проводится прием граждан

27 мая вриод начальника Кореличского РОВД Денис Дьяков проводит прием граждан и прямую линию

25.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».