• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 14:03
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Свет веры

Марыя Фалейчык: «Хачу, каб мір панаваў на зямлі, у сем’ях і душы чалавека»

by Галина Смолянко
17.01.2026
в Свет веры
Марыя Фалейчык: «Хачу, каб мір панаваў на зямлі, у сем’ях і душы чалавека»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У гэтыя калядныя дні вернікі ўсё часцей звяртаюцца да Бога, наведваюць царкву, адзначаюць святы ў сям’і.

Сёння наш субяседнік — прыхаджанка царквы святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы Марыя Міхайлаўна Фалейчык.

— Марыя Міхайлаўна, як раней адзначалі Каляды ў Вашай сям’і?

— Я нарадзілася ў простай сялянскай сям’і на Гомельшчыне. Бацька Міхаіл Пятровіч прайшоў вайну, ад першага да апошняга дня, а матуля Фаіна Фамінічна  падлеткам перажыла жахі ваеннага ліхалецця. Бацька з фронту прыйшоў камуністам, і паколькі сям’я ўтварылася ў 1946 годзе, погляды дастойнага камуніста мы заўсёды шанавалі ў сям’і. Праваслаўныя святы паважалі, жылі з Богам у душы, хаця ў царкву бацькі не хадзілі і ікон у хаце не было. Аднак з суседзямі і аднавяскоўцамі жылі ў згодзе і ладзе, ніколі і ні з кім не сварыліся, нікому і ніколі зла не жадалі, таму мелі павагу і аўтарытэт.

Каляды — самае значнае свята ў сям’і, яго адзначалі дастойна. Трымаючы вялікую асабістую гаспадарку, стараліся захаваць атмасферу святасці ў хаце. Напярэдадні рыхтаваліся да свята, каб правесці яго ў сям’і з благадаццю.

— Што было галоўным у выхаванні дзяцей у Вашай сям’і?

— Па-першае, слова бацькі было законам, павага ад маці да бацькі перадавалася нам, дзецям. Бабуль і дзядуль у нас не было, таму гадавалі нас бацькі. Самая дарагая спадчына ад бацькоў — гэта выхаванне ў дзяцей працавітасці, цягі да навукі, прыстойнасці. Ніколі не было падманаў, а размовы былі адкрытымі, шчырымі, добразычлівымі. Бацькі не мелі шкодных звычак, таму ўся радня цягнулася да нашага дома, дзе вяліся лагодныя гутаркі і гучала шмат меладычных палескіх народных песень. Нас у сям’і было пяцёра, і сёння, праз больш чым паўстагоддзя, калі мы збіраемся разам з братамі і сястрой у бацькоўскай хаце, часта гучыць: «А ты памятаеш?» Так, мы памятаем святло, цяпло, любоў — найвялікшыя каштоўнасці, якія перадалі бацькі нам, нашым дзецям і ўнукам у спадчыну.

— Калі Вы прыйшлі да Бога? Чым было выклікана гэтае рашэнне?

— Калі я выйшла замуж на Карэліччыну, трапіла ў сям’ю, дзе была веруючая свякроў Валянціна Антонаўна Фалейчык, якая хадзіла ў царкву вёскі Любанічы. Побач з ёю маё сэрца пачало цягнуцца да храма, за што ёй вельмі ўдзячна.

— Мы вядзём гутарку напярэдадні Вадохрышча. Што значыць для Вас гэтае свята?

— Я была нехрышчоная. Калі нарадзіла дзяцей, сына Юрыя і дачку Кацярыну, пахрысцілася ў Турцы. А свята Вадохрышча — гэта атрыманне Боскай благадаці праз Святога Духа. Гэта і надзея ў светлае будучае, і абарона сям’і ад наступстваў і нечаканасцей. З Богам у душы лягчэй пераносіць любыя нягоды.

— Што дапамагае Вам умацоўваць веру ў Бога?

— Сама вера ў Бога дае сілы трымацца  на плыні жыцця і яшчэ дапамагаць людзям у жыццёвых нягодах. Па магчымасці стараюся прынесці хоць маленькую радасць кожнаму, хто побач, і ад гэтага на сэрцы становіцца святлей, умацоўваецца пачуццё свята.

— Марыя Міхайлаўна, Вашы пажаданні нашым чытачам.

— У нашы неспакойныя дні хочацца, каб мір панаваў на зямлі, у сем’ях і душы кожнага чалавека. Бог у кожнай хвіліне нашага жыцця, толькі трэба разгледзець Яго.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».