• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
26.10.2026, 17:00
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная 80 лет Победы

Кореличчанин Тимофей Парфёнко вспоминает о фронтовом пути своего прадеда

by Редакция Полымя
02.07.2025
в 80 лет Победы
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться
Праўнук Цімафей Парфёнка

Думаю, што ў кожнай беларускай сям`і ёсць свая гісторыя, звязаная з ваеным часам.

Калі пачалася Вялікая Айчыная вайна, майму прадзеду Уладзіміру Ціханавічу Парфёнку было 29 гадоў. Ён пражываў у вёсцы Даўгінава разам са сваімі бацькамі (былы Скорыцкі сельсавет Мірскага раёна). У яго быў малодшы брат Міхаіл. Праз некаторы час яны пайшлі ў 1-ы Камсамольскі партызанскі атрад, які знаходзіўся ў Налібоцкай пушчы. Разам з таварышамі па зброі змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, удзельнічалі ў розных баявых аперацыях.

Пасля вызвалення раёна ад ворага, у ліпені 1944 года, абодва былі прызваны ў Чырвоную Армію. Ваявалі на фронце ва Усходняй Прусіі.  Радавы Уладзімір Парфёнка быў мінамётчыкам 434 стралковага палка 169 дывізіі 2-га Беларускага фронту. 21 студзеня 1945 года ў час аднаго з баёў, у лясной мясцовасці, атрымаў асколачнае раненне жывата ў 12 месцах. Ён быў адпраўлены на лячэнне ў эвакуацыйны шпіталь № 4856, які знаходзіўся ў Каўнасе. Тады не спадзяваўся, што застанецца жывым. “Нічога больш не хацелася, а толькі пераступіць родны парог бацькоўскай хаты, удосыць, ад смагі, напіцца халоднай вады і памерці, каб не чуць нясцерпнага болю” – часта ўспамінаў франтавік, калі заходзіла гаворка аб вайне.

Дзень Перамогі Уладзімір сустрэў у шпіталі. Пасля частковага выздараўлення, у чэрвені 1945 года, вярнуўся на малую радзіму. Доўгі час працаваў кладаўшчыком у мясцовым калгасе (цяжкая праца была забаронена дактарамі). У вёсцы яго лічылі майстрам на ўсе рукі. З дапамогай аднавяскоўцаў пабудаваў дом. Разам з жонкай Аляксандрай, энергічнай і працавітай, пасадзілі прыгожы сад, выхавалі траіх дзяцей – двух сыноў і дачку. У прадзеда быў любімы занятак – развядзенне паштовых галубоў. Ён гадзінамі стаяў і не адводзіў вачэй ад гэтых прыгожых птушак. Яны садзіліся на вільчак хлява і падоўгу буркавалі яму. Пасля, як па камандзе, узляталі ў неба, дэманструючы розныя элементы палёту. Ад усяго гэтага гаспадар адчуваў душэўнае замілаванне і на нейкі момант забываўся пра свой боль. І так кожны дзень… 

Здавалася, жыць бы, ды жыць. Аднак раненне давала аб сабе ведаць, стан здароўя з года ў год пагаршаўся. У маі 1986 года інваліда вайны не стала. Ён пахаваны ў вёсцы Даўгінава. Уладзімір Ціханавіч за мужнасць і адвагу ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны 1 ступені, многімі медалямі, у тым ліку “За Перамогу над Германіяй”.

Лёс Міхаіла склаўся трагічна. Апошнім месцам службы байца была 5-ая стралковая Арлоўская ордэна Леніна чырванасцяжная дывізія. Армейская спецыяльнасць – ездавы. 15 лютага 1945 года ён быў цяжка паранены і памёр на полі боя ў свае няпоўныя 22 гады.

У сакавіку 1945 бацькі атрымалі пахаванку аб смерці сына, копія якой захавалася па сённяшні дзень. Не без хвалявання чытаю скупыя радкі: “Красноармеец Парфёнко Михаил Тихонович в бою за социалистическую Родину, верный воинской Присяге, проявил геройство и мужество…  Похоронен с отданием воинских почестей в Восточной Прусии севернее д. Линдмансдорф. Командир 31 отдельного медико-санитарного батальона майор м/с Сироткин, начальник штаба майор Боричевский”.

Уладзімір Ціханавіч Парфёнка з жонкай Аляксандрай Іосіфаўнай і сваімі ўнукамі(фота 1985 г.)

Пасля вайны яго астанкі былі перазахаваны на савецкіх вайсковых могілках у г. Браневе, магіла № 7 (Польша). Шкада, што мне не давялося пабываць на гэтым святым месцы, аддаць даніну павагі і памяці свайму сваяку. А яшчэ застаецца для мяне загадкай: ці захаваліся сёння брацкія магілы савецкіх салдат у Браневе? 

Гэтую гісторыю расказаў мне мой дзядуля, ганаровы ветэран, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Міхаіл Уладзіміравіч Парфёнка. Яна моцна ўразіла мяне. І я буду заўжды памятаць імёны тых, хто аддаў сваё жыццё за сённяшні шчаслівы дзень, за мірнае блакітнае неба. 

Гістарычная памяць аб вайне павінна захавацца ў сэрцах маладога пакалення!

Цімафей ПАРФЁНКА,

вучань 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1  г.п. Карэлічы”

Фота Міхаіла ПАРФЁНКА

Теги: 80 лет Победы
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».