• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 18:18
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная 85 лет Кореличскому району

Жительница Мира Лилия Дивакова рассказывает, как происходило становление медицины в Кореличском районе в 60-х годах

by Редакция Полымя
06.09.2025
в 85 лет Кореличскому району
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Лілію Сцяпанаўну Дзівакову добра ведаюць не толькі на Карэліччыне, але і за яе межамі. Урач ад Бога, яна пяцьдзясят два гады аддала медыцыне, моцна любіла сваю прафесію і самааддана служыла людзям.

З нагоды юбілею раёна журналіст газеты «Полымя» папрасіла падзяліцца сваімі ўспамінамі.

— Лілія Сцяпанаўна, калі і як пачалі свой працоўны шлях у медыцыне на Карэліччыне? 

— У 1965 годзе я пачала сваю службу на варце самага дарагога – здароўя людзей. Нарадзілася ў Міры, мама і тата — міране. Калі вучылася на першым курсе Віцебскага медінстытута, цяжка захварэла. Бацькі прыехалі ў Віцебск, ноч і дзень праводзілі каля мяне. Пасля хваробы паклялася сабе, што ніколі не пакіну іх — і гэтае абяцанне выканала. Узяла сюды накіраванне, адмовіўшыся ад пераезду ў сталіцу. Пачала працаваць педыятрам. У той час сярод дзіцячага насельніцтва была досыць высокая смяротнасць, а я не магла пераносіць такіх выпадкаў, таму праз год звярнулася ў ахову здароўя вобласці з просьбай перакваліфікавацца на неўролага. Вырашыла: буду лячыць добрасумленна, як вылечылі і мяне. У рэшце рэшт, на маю просьбу пагадзіліся. Так я стала працаваць неўролагам і загадваць Мірскай паліклінікай.

Медработнікі Мірскай бальніцы, 1952 г.

— Ці дастаткова ў медустанове было ўрачоў у першыя гады Вашай працы?

Урачы Мірскай бальніцы, 1948 г.

— У Мірскай паліклініцы працавала 12 урачоў: педыятр, хірург, тэрапеўт, неўролаг, рэнтгенолаг і іншыя. Яны былі прафесіяналамі сваёй справы — прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па дадзеным профілі і былі гатовы да працы з пацыентамі.

— Якой была матэрыяльна-тэхнічная база?

— Раней Мірская бальніца знаходзілася ў княжацкім старажытным доме па вуліцы Танкістаў. Я пачала звяртацца ў розныя інстанцыі, каб дазволілі пабудаваць новую бальніцу ў Міры. Ездзіла ў Гродна, Мінск, нават у Маскву, расказвала аб Міры, людзях. Насельніцтва ў той час тут было шмат, хворым патрэбна было лячэнне ў належных умовах. Просьбу пачулі — і бальніцу пачалі будаваць.

— Якія метады медыцынскага абслугоўвання існавалі?

— Прыём хворых у паліклініцы, лячэнне ў стацыянары, абслугоўванне на даму жыхароў г.п. Мір, а таксама Жухавіцкага і Турэцкага ўрачэбных участкаў.

— Якая ўвага ўдзялялася медыцынскаму абслугоўванню ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх на Карэліччыне ў тыя гады было шмат?

— Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўдзялася першачарговая ўвага. Усе знаходзіліся на ўліку, многія атрымлівалі льготнае лячэнне. Ведала кожнага ветэрана і старалася ніколі не прапусціць іх просьбаў. Вялікая ўвага таксама надавалася інвалідам ад агульнага захворвання і дзецям.

— Дзе даводзілася павышаць кваліфікацыю?

— Неаднаразова праходзіла павышэнне кваліфікацыі ў Мінску, Віцебску, Гродне. Нас знаёмілі з новаўвядзеннямі ў краіне па лячэнні хворых. Ездзіла на курсы павышэння кваліфікацыі ў Грузію, Казахстан, Польшчу, Кітай. Гэта было вельмі карысна і цікава, штосьці выкарыстоўвала ў сваёй працы.

Разам з тым з клінікі № 1 г. Мінска прыязджалі да мяне за вопытам. Паказвала, як весці дыспансерызацыю, яна была ў нас на высокім узроўні, і я шчодра дзялілася сваімі напрацоўкамі.

— Успомніце ўрачоў, хто працаваў разам з Вамі ў тыя гады.

 — Гэта галоўны ўрач  Мірскай бальніцы Станіслаў Антонавіч Кшэвіцкі, загадчык хірургічнага аддзялення Аляксандр Міхайлавіч Дзівакоў, акушэр-гінеколаг Лізавета Альбертаўна Рагацінская, рэнтгенолаг Лявонцій Аляксандравіч Маркевіч  і іншыя.

— Магчыма, запомніліся нейкія выпадкі з прафесійнай медыцынскай практыкі?

— Выпадкаў было вельмі шмат, большасць з іх цяжкія. Я была адзіным неўролагам у бальніцы. Часам даводзілася выклікаць санавіяцыю і перапраўляць хворых на туберкулёзны менінгіт (туберкулёзнае запаленне мазгавых абалочак) у г. Слонім. Часам адлік жыцця ішоў на хвіліны.

— Хто аказваў падтрымку медустанове, каб яна стабільна працавала?

— Першы сакратар Карэліцкага райкама партыі Аляксей Аляксандравіч Яновіч, вельмі добры і спагадлівы, заўсёды аказваў дапамогу ў хвалюючых пытаннях.

— На Ваш погляд, якім павінен быць урач?

— Уважлівым, чулым, добрым. І ніколі не адмовіць хворым у дапамозе.

— Любоў да прафесіі і міласэрнасць да пацыентаў Вы пранеслі праз усё сваё жыццё. Ваш багаты найкаштоўнейшы прафесійны вопыт і добрае слова і сёння патрэбны людзям. Вы камусьці дапамагаеце і кагосьці падтрымліваеце?

— Хто б ні звярнуўся, стараюся дапамагчы, калі гэта ў маіх сілах. За парадай і падтрымкай іншы раз звяртаюся да былых калег-медыкаў, з якімі засталіся добрыя ўзаемаадносіны. Заўсёды рада бачыць у сябе ў гасцях галоўнага ўрача Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Дануту Аляксандраўну Сквараду. Лічу, што прадстаўнікам двух пакаленняў медыкаў ёсць аб чым пагаварыць.

— Лілія Сцяпанаўна, што Вы пажадаеце маладым спецыялістам раёна,  якія толькі пачынаюць сваю працоўную біяграфію на Карэліччыне?

— Быць уважлівымі да людзей, і да ўсіх адносіны павінны быць роўныя. Старацца дапамагчы кожнаму чалавеку.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва героя публікацыі і УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей «

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».