16
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.04.2026, 15:04
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная 85 лет Кореличскому району

Мария Беленова вспоминает, как происходило становление Кореличского района в 60-х годах

by Редакция Полымя
13.09.2025
в 85 лет Кореличскому району
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Марыя Беленава: «Любіце свой родны край — самае дарагое, што ў нас ёсць»

Чалавек-легенда — гэта пра Марыю Уладзіміраўну Беленаву з райцэнтра. Ураджэнка Карэліччыны, настаўнік, гісторык, грамадскі дзеяч. Служыла і прадаўжае служыць роднаму краю і яго жыхарам. Імкнецца, каб землякі ведалі гісторыю роднага краю. З нагоды 85-годдзя Карэліцкага раёна журналіст пацікавілася, як адбывалася яго станаўленне, пра  людзей, якія шчыра працавалі, і аб пажаданнях землякам.

— Марыя Уладзіміраўна, што значыць для Вас маленькая радзіма?

— Мая радзіма — вёска Далматаўшчына Карэліцкага раёна. Але ўсе мае дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў г.п. Мір. Тут адбылося маё станаўленне як асобы. У той час у пасёлку былі дзве школы: беларуская і руская. Бацька-расіянін вырашыў аддаць мяне ў рускую. У юнацтве марыла стаць геолагам, але дзякуючы маім любімым і Заслужаным настаўнікам БССР Анатолію Канстанцінавічу Цобкала і Канстанціну Іванавічу Слабуха, палюбіла гісторыю і паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны інстытут імя Янкі Купалы на гістарычны факультэт.

— Вы з’яўляецеся сведкай падзей таго часу. Скажыце, чым жыла сістэма адукацыі ў першыя гады Вашай працы?

— Пасля заканчэння інстытута я працавала ў Востухаўскай сярэдняй школе настаўнікам гісторыі. У школе было пяць маладых педагогаў. Я жыла на кватэры ў роднай сястры Героя Сацыялістычнай Працы Надзеі Сцяпанаўны Трускоўскай, і з гаспадыняй дома мы добра ладзілі. З першых дзён працы актыўна ўключылася ў грамадскую дзейнасць, разам з вучнямі прымала ўдзел у спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах, турзлётах. Адразу была назначана класным кіраўніком у 11 класе — розніца ва ўзросце з вучнямі была чатыры-пяць гадоў. Гэта збліжала нас, і мы заўсёды знаходзілі паразуменне паміж сабою. Таксама пасябравала з мясцовай моладдзю — разам праводзілі вольны час.

— У якія грамадскія арганізацыі аб’ядноўваліся дзяўчаты і юнакі?

— У той час актыўна дзейнічалі акцябрацкія, піянерскія, камсамольскія, партыйныя арганізацыі. Стаць піянерам ці камсамольцам было вялікім гонарам. У іх рады прымалі самых дастойных: трэба было добра вучыцца, мець прыкладныя паводзіны, быць актыўным у школьным жыцці. Усе стараліся, і калі ў каго не атрымлівалася, вельмі перажывалі. Я да сённяшняга дня захоўваю акцябрацкую зорачку з партрэтам У. І. Леніна, камсамольскія білет і значок, а піянерскі гальштук падарыла раённаму краязнаўчаму музею. Ганаруся тым, што пяцьдзясят гадоў знаходжуся ў радах Камуністычнай партыі, а трынаццаць з іх узначальваю Карэліцкую раённую арганізацыю КПБ.

— Карэліцкі раён — сельскагаспадарчы. На працягу тых далёкіх гадоў шмат увагі ўдзялялася развіццю сельскай гаспадаркі. Не памылюся, калі скажу, што раён «грымеў» на ўсю рэспубліку.

Сустрэча І.М. Паўловіча з камсамольскім актывам
Моладзь калгаса імя Жалезняковіча. У цэнтры — Зінаіда Кандрацьева
Валейбольная каманда з Жухавіч

— Перадавой гаспадаркай быў калгас «Ленінскі шлях», які доўгі час узначальваў Іван Міхайлавіч Паўловіч (першы калгас-мільянер). Ён праводзіў вялікую работу па замацаванні кадраў на вёсцы. А таксама калгас «Перамога» (затым імя Жалезняковіча, зараз СВК «Жухавічы»), якім у тыя гады кіраваў Аляксандр Аляксандравіч Багушэвіч. Яго працаўнікі паказвалі поспехі ў працы: Кандрацьева (Ліннік) Зінаіда з ХVІІІ  з’езда камсамола прывезла Пераходны Чырвоны Сцяг і імянны трактар. Славілася і жухавіцкая валейбольная каманда. Шмат перамог і ўзнагарод было на рахунку племзавода «Карэлічы» (А. К. Віткоўскі). Вялікі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі раёна ўнеслі калгасы: імя Царука (В. В. Бар’яш), імя Калініна (А. А. Зантовіч), «Маяк» (С. В. Лычкоўскі), імя Чарняхоўскага (У. М. Сатыга), саўгас «Варонча» (А. М. Сенька), імя Гастэлы (А. М. Сакалоў), «Сцяг Леніна (В. Я. Тур) і іншыя. 

— Як адзначаліся дзяржаўныя святы на Карэліччыне?

— Яны вызначаліся вялікай масавасцю і актыўнасцю. На дэманстрацыі выходзіла шмат людзей. Адна калона ішла па вуліцы 17 Верасня, другая — па вуліцы Савецкай, і сустракаліся на галоўнай плошчы райцэнтра. Тут праводзіўся мітынг. Гулянні прадаўжаліся ў гарадскім парку, дзе ўдзельнікі адпачывалі з родзічамі, калегамі, сябрамі.

— Успомніце пра свяціл медыцыны, якія стаялі на варце здароўя людзей.

— З асаблівай цеплынёй і пяшчотай хачу назваць медработнікаў, якія з пачуццём вялікай адказназнасці выконвалі свае прафесійныя абавязкі: Васілія Канстанцінавіча і Мікалая Васільевіча Шутоў, Ганну Аляксандраўну і Валерыя Аляксандравіча Жарскіх, Часлава Станіслававіча і Аліну Іванаўну Готта, Кацярыну Ціханаўну і Міхаіла Сяргеевіча Ушкевічаў, Ларысу Мікалаеўну Малінковіч, і гэты залаты спіс можна прадаўжаць далей.

— Сапраўды, чалавек — працаўнік і творца,  не выключэнне складаюць карэліччане. У іншых галінах таксама было нямала адданых справе працаўнікоў.

— Вядома, усіх не пералічыць. Хачу ўспомніць пра  ўпраўляючую Ашчадным банкам г.п. Карэлічы Вольгу Андрэеўну Жураўскую, загадчыцу дзіцячага сада райцэнтра Праскоўю Іванаўну Окуневу, дырэктара Карэліцкай сярэдняй школы Аляксандра Міхайлавіча Зайца, мясцовых паэтаў Івана Аляксандравіча Жука і Івана Іванавіча Вярбіцкага, старшыню раённай ветэранскай арганізацыі Леаніда Іванавіча Васілеўскага, работнікаў культуры Мікалая Іванавіча Дулуба і Васілія Уладзіміравіча Чартко і іншых.

— З кожным годам Карэлічы ўсё больш прыгажэюць і добраўпарадкуюцца. Якімі яны былі ў тыя далёкія гады?

— У 60-х гадах ХХ стагоддзя праз усю плошчу, ад рэдакцыі да музычнай школы, стаялі гандлёвыя рады. На месцы Дома Саветаў была «Чайная», у ёй гатавалі гарбату, абеды, падвячоркі, гарачыя і халодныя закускі. Ад «Чайнай» да вуліцы Паркавай — жылыя дамы. На месцы кінатэатра стаяла саўгасная кантора. Будоўля шматпавярховак па вуліцы Гагарына пачалася ў 80-х гадах. Насупраць возера Быкава быў млын. На месцы Беларусбанка размяшчаліся райспажыўтаварыства і нарыхтоўчая кантора. На плошчы знаходзіліся аптэка, прадпрыемства па выпуску цукерак.

— Марыя Уладзіміраўна, Вашы пажаданні землякам, якія годна жывуць, шчыра працуюць, выхоўваюць дзяцей.

— Любіце свой родны край — самае дарагое, што ў нас ёсць. Паважайце бацькоў — яны далі нам жыццё і ўвесь час клапоцяцца пра сваіх дзяцей. Цаніце сяброўства — сябар ніколі не падвядзе і не пакіне ў бядзе. Будзьце добразычлівымі і цеплыню сваіх сэрцаў, дабро, усмешкі дарыце людзям, і тады свет стане дабрэйшым і прыгажэйшым. Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ і з архіва УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей»

Лента новостей

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

23.04.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мы говорим твердо, но остаемся открытыми для конструктивного диалога там, где это возможно»

Игорь Жук — о медицинских межрайцентрах, умении слушать свой организм и жизненном девизе. Эксклюзивное интервью с сенатором

23.04.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

23.04.2026
Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

23.04.2026
23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23.04.2026
Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

23.04.2026
Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

23.04.2026
Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

23.04.2026
Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

23.04.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 58% яровых культур

22.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».