• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 18:17
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная 85 лет Кореличскому району

Какой была жизнь в Кореличском районе в послевоенное время

by Редакция Полымя
06.12.2025
в 85 лет Кореличскому району
Какой была жизнь в Кореличском районе в послевоенное время
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

   Пасля вызвалення раёна вайна пайшла на Захад. Усе мужчыны, здольныя да службы, змагаліся на фронце, вызваляючы Заходнюю Еўропу. У вёскі раёна пачалі прыходзіць паведамленні аб загінулых і прапаўшых без вестак. Пасля Перамогі хтосьці вярнуўся дахаты, а некаторыя назаўсёды засталіся ў чужой зямлі. Уся тэрыторыя ад нашай мяжы да Берліна пакрыта магіламі нашых загінулых салдат. І сёння, калі на Захадзе бурацца магілы нашых дзядоў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за іх вызваленне, становіцца пакутліва балюча перажыць гэтую несправядлівасць, гэтую нялюдскасць.

Пасляваеннае жыццё пасля вызвалення раёна працягвала наладжвацца. У паўпустыя, разбураныя вёскі пачалі вяртацца жыхары, якія хаваліся хто дзе змог ад немцаў і паліцаяў. Праз некаторы час сталі вяртацца прымусова вывезеныя на працу за мяжу. У ваколіцах вёсак было вельмі неспакойна, па лясах хаваліся недабітыя ворагі і паліцаі. Мне назаўжды запомніўся такі выпадак з дзяцінства ў пачатку 50-х гадоў ХХ стагоддзя. Была вясновая пара, і мама з бабуляй падрыхтоўвалі насенне бульбы для пасадкі. У той час бульбу рэзалі на некалькі частак і яшчэ пакідалі частку на корм жывёле. Мне даводзілася высыпаць кошыкі з нарэзанай насеннай бульбай на пазелянелую траву, каб выгравалася на сонейку. Нечакана да нас падбег мужчына ў чорнай форме, увесь аперазаны рамянямі і з аўтаматам. Нешта спытаў у дарослых і папрасіў вады. Мама прынесла вады, ён папіў, аблаяў дарослых, рэшткі вады выплюхнуў у твар бабулі.  Я спалохаўся, заплакаў, і мама прыціснула мяне да сябе, а незнаёмец пабег далей. Праз некаторы час падбеглі некалькі чырвонаармейцаў і спыталі дарослых пра незнаёмых людзей. Бабуля паказала, у які бок ён пабег, і яны хутка рушылі за ім. Потым у вёсцы казалі, што ў плітніцкім лесе яго застрэлілі.

У гэты неспакойны ды  супярэчлівы час вёскі толькі пачалі адбудоўвацца і паўставаць з разрухі. З восенні 1944 года пачалося аднаўленне сельскай гаспадаркі, якое адбывалася на аснове дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак. У 1948-1950 гадах на тэрыторыі цяперашняга раёна была праведзена калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У калгасе першапачаткова працавалі за працадзень, які аплачваўся натурай (збожжа, цукар, алей і г.д.). Цяжкасцей хапала. Асаблівага заробку ў калгасе не было, выручала свая гаспадарка.

Работнікі завода ў зімовы перыяд каля печы па абпале цэглы ў 60-я гады ХХ стагоддзя.

Сялянскае жыццё ў вёсцы працягвалася, гадаваліся дзеці састарэлымі бабулямі, а калі іх не было, маці брала калыску з дзіцяткам з сабой, ды так і працавала да самага вечара. Пра такое паняцце, як дэкрэтны адпачынак па доглядзе за дзіцем тады і гаворкі не было. Пакаленню, якое нарадзілася ў другой палове 40-х гадоў ХХ стагоддзя, прыйшлося рана пасталець і выконваць хатнія гаспадарчыя работы, а па магчымасці прымаць удзел у вытворчых працэсах прадпрыемстваў і арганізацый. У маленстве даводзілася пасвіць кароў, і не толькі сваю, але і адну-дзве суседскіх. Збіраліся некалькі пастухоў, і статак быў не больш за 7-8 галоў, ды яшчэ ў прыдачу авечкі. Гэтым мы дапамагалі пракарміць сям’ю, бо плата была толькі прадуктамі харчавання. Грошай тады яшчэ ў вёсцы не было. Падросшыя, мы бегалі басанож па пыльных вясковых вуліцах, хадзілі па грыбы ды ягады, а ўзімку на самаробных санках і драцянках коўзаліся з грудкоў.

У 1953 годзе была істотна ўмацавана матэрыяльна-тэхнічную база сельскіх калектыўных гаспадарак. З сярэдзіны 1950-х гадоў сельская гаспадарка ўпершыню за пасляваенныя гады стала прыносіць прыбытак. Узрасла ўраджайнасць збожжавых культур, павялічылася пагалоўе жывёлы, нарыхтоўка мяса і малака. З мэтай павышэння матэрыяльнай зацікаўленасці калгаснікаў у выніках сваёй працы з 1956 года кожны месяц пачалі выплачваць грашовыя авансы на працадні.

Праз некаторы час у вёсках пачала з’яўляцца электрычнасць. У суседняй вёсцы Райца быў усталяваны дызель-генератар. Крыху пазней электрычнасць была праведзена і ў вёску Забердава. Памятаю, мы з хутароў прыходзілі ў вёску паглядзець, як светла было ад адной электрычнай лямпачкі ў параўнанні з газавай лямпай. Цывілізацыя паступова прыходзіла ў вёску, і жыццё сельскіх жыхароў станавілася лепшым. Заўсёды раз у год летам прыязджаў тэатр ці цырк. Выступленні праходзілі ў райцаўскім парку або каля праўлення калгаса імя Якуба Коласа, а цыркавое прадстаўленне заўсёды праходзіла ў вялікіх гумнах, дзе меліся высокія апоры (сохі) для магчымасці выступлення акрабатаў. У такіх гумнах раз у месяц з дазволу гаспадара праводзіўся паказ кінафільмаў. Мне запомніліся цыркавое выступленне ў гумне Сака Дзям’яна і паказ кінафільмаў у гумне Ясюкевіча. Запомніўся прыезд духавога аркестра, які граў у садзе, каля былой сядзібы Раецкіх. Гэта было свята 1 Мая. Мы ў абедзенны перапынак пачулі гукі аркестра і пабеглі паглядзець на гэты цуд. У садзе было шмат людзей з бліжэйшых вёсак. Працаваў гандаль, многія танцавалі, і ўсім было весела і цікава, бо духавы аркестр бачылі ўпершыню. Праўда, нам так не хацелася пакідаць гэта відовішча, аднак каля 16 гадзін разбегліся па хатах, каб выганяць на пашу кароў.

Усе дзеці з нецярпеннем чакалі таго часу, калі нарэшце пойдуць у школу. Не сказаць, што ва ўсіх была неадольная прага да ведаў, але нас вабіла ўсё новае і нязведанае. Школа надала нам жыццёвай мудрасці, выхавала нас прыстойнымі і разважлівымі людзьмі. Яшчэ ў школьные гады мы стараліся быць патрэбнымі. У тыя гады ў калгасах жанчыны зжыналі збожжавыя сярпамі, вязалі ў снапы і ставілі на полі бабкі. Потым перавозілі снапы ў гумно, і пазней там, каля гумна, абмалочвалі малатарняй «Дунай-1100». Нам дазвалялі адвозіць на конях салому ад малатарні да стога. Усе астатнія працэсы рабілі дарослыя. У нашай вёсцы быў цагляны завод. У час школьных канікул большасць хлопцаў уладкоўвалася працаваць на завод. Нам даводзілася адвозіць цэглу-сырэц ад прэса на ваганеткі і расстаўляць у шохі для высыхання, а адтуль грузілі ўжо сухую і везлі да печы для абпалу, або ў гумно для нарыхтоўкі на зіму. Ваганетку абслугоўвалі чатыры чалавекі. Працавалі з адным выхадным на тыдзень. Усе астатнія аперацыі па вытворчасці і абпале цэглы праводзілі дарослыя. У зімовы перыяд, з надыходам маразоў, дзейнічала толькі печ па абпале сухой цэглы-сырца, і працавалі на заводзе дарослыя.

У асноўным вяскоўцы працавалі ў калгасах. Першапачаткова ўсе працэсы сельскагаспадарчай вытворчасці выконваліся ўручную. Асноўная занятасць прыпадала на вясну-лета-восень. Зімой жанчыны апрацоўвалі льнотрасту, а мужчыны займаліся нарыхтоўкай і вывазкай у поле арганікі. Стацыянарнай была праца ў жывёлагадоўлі, дзе ўвесь год вытворчасць не спынялася. Доўгімі зімовымі вечарамі жанчыны ўручную пралі і ткалі. Мужчыны збіраліся кампаніямі і чыталі газеты, абмяркоўвалі артыкулы палітычных дзеячаў дзяржавы. У той пасляваенны час паштальёнам быў Адам Уласевіч. Яго вялікая паштовая сумка заўсёды была поўная газет і іншай карэспандэнцыі, бо толькі ў вёсцы Забердава налічвалася каля 200 домаўладанняў. Тады была асаблівая цікавасць насельніцтва да друкаваных выданняў.

Хоць і цяжка працавалі сяльчане, але як хораша, з густам і весела ўмелі адпачываць на святы, збіраліся і ладзілі танцы, ішлі ў скокі старыя і малыя. І ляцела музыка да самага неба, і весялілася вёска, не адчуваючы дзённай стомы. Асабліва прыгожа і напеўна было жнівеньскімі вечарамі, калі жніво закончана, а да ўборкі іншых сельгаскультур яшчэ не прыступалі. Спачатку збіраліся вяскоўцы з дазволу гаспадароў у прыватных дамах, дзе мелася такая магчымасць. З часам у вёсках пачалося будаўніцтва Дамоў культуры ў цэнтрах сельсаветаў і сельскіх клубаў у вялікіх вёсках. Пачалася штотыднёвая дэманстрацыя кінафільма, і ў святы праводзіліся канцэрты з выступленнем мясцовых артыстаў.

У вёсках пачалі з’яўляцца магазіны. Першапачаткова ў вёсцы Забердава магазін размяшчаўся ў прыватным доме Уласевічаў, і прадаўцом быў Навумовіч Канстанцін, потым — у адміністрацыйным будынку цаглянага завода, і загадчыкам быў Уласевіч Дзмітрый. Пазней для жыхароў вёсак Забердава і Скрышава быў пабудаваны магазін каля Скрышаўскай васьмігадовай школы. У вёсцы Райца пабудавалі магазін каля дарогі Карэлічы-Валеўка, дзе прамысловыя і харчовыя тавары размяшчаліся асобна. Там таксама была ўсталявана вялікая металічная бочка і на ўсю акругу прадавалася газа. У той час яшчэ было шмат хутароў, дзе не было электрычнасці, а ў вёсках насельніцтва набывала керагазы для прыгатавання ежы. Газа тады мела асаблівы попыт.

Вясковае жыццё набірала абароты і развівалася з пяцігодкі ў пяцігодку. Умацоўваліся калгасы, абзаводзіліся сучаснай новай тэхнікай, укараняліся перадавыя тэхналогіі гаспадарання. Значна палегчылася праца работнікаў жывёлагадоўлі і раслінаводства. Асаблівае развіццё атрымала сацыяльна-бытавая сфера, была пабудавана значная колькасць аб’ектаў культуры, медыцыны, гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва. Час 60-х і 70-х гадоў ХХ стагоддзя сапраўды для нашых вяскоўцаў быў вельмі добрым. Усё, што было пабудавана і дасягнута ў тыя часы, дазволіла стварыць аснову цяперашняй матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі і падняць яе на высокі ўзровень, які забяспечвае харчовую бяспеку нашай краіны. Маладому пакаленню сёння цяжка ўявіць перажытае намі, у параўнанні з цяперашнім жыццём, і  пераканацца, што ўсё гэта было на самой справе. У іх свой дух часу, пра які яны ў сталым узросце будуць таксама ўспамінаць.

Баляслаў НАВІЦКІ, ветэран працы, краязнаўца

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».