Радасць Раства Хрыстова работнікам арганізацый і прадпрыемстваў Карэліцкага раёна прынеслі хрыстаславы васкрэснай школы пры храме святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы, музычны кіраўнік Таццяна Кулак.









Хрыстаславы наведалі Карэліцкі райвыканкам, рэдакцыю газеты “Полымя”, Карэліцкае бюро Навагрудскага філіяла РУП “Гродзенскае агенства па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру”, Карэліцкае РУП ЖКГ, Карэліцкі раён электрасетак і іншыя. Выхаванцы школы падрыхтавалі калядныя песні, вершы і шчырыя пажаданні. Сваім візітам хрыстаславы прынеслі ў калектывы не толькі святочны настрой, але і нагадалі людзям пра традыцыі святкаваня Раства і цуд нараджэння Хрыстова.
У адказ на віншаванне маленькія артысты атрымалі салодкія падарункі ад арганізацый і прадпрыемстваў.
Кацярына ЖАМОЙДА
Фота аўтара і Ігара Пірага























