• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
05.08.2026, 02:12
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

Главная Спецпроекты Блог Галины Смолянко

Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

by Галина Смолянко
29.07.2026
в Блог Галины Смолянко
Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Паэт Сяргей Грахоўскі ў адным са сваіх вершаў сцвярджае, што чалавеку патрэбны людская ўвага і ласка, сардэчнае шчырае слова, а таксама — дабрыня. Менавіта тады ён можа быць шчаслівым і прыносіць шчасце іншаму.

ІНТЭРНЭТ ЦІ ЗНОСІНЫ?
Сёння няпроста ўявіць наша існаванне без сацыяльных сетак. Мы, ад малога да старога, прызвычаіліся да інтэрнэта. Цікавыя навіны, любімыя групы, перапіска з сябрамі — кожнаму, вядома, сваё. Нейкая карысць ад гэтага ёсць: хіба не цікава даведацца, што адбываецца ў свеце альбо як жыве твой сябра? Ці паглядзець добрае кіно і прачытаць цікавы артыкул? Нікуды ісці не трэба — такая магчымасць у цябе пад рукой. Хаця можна яшчэ выбраць і іншы занятак: узяць у рукі папяровую кнігу ці свежы нумар любімай газеты… І чым бы чалавек ні займаўся, карысць ад любой справы відавочная: атрымаеш масу станоўчых эмоцый.
Разам з тым ёсць тое, што робіць наша жыццё яшчэ больш насычаным, цікавым, змястоўным. Менавіта зносіны з рознымі людзьмі ператвараюць яго ў шматграннае і непаўторнае, а сустрэчы напаўняюць глыбокім сэнсам. І няхай не ўсе знаёмыя стануць у будучым сябрамі (кагосьці выкрасліць само жыццё), але іх прысутнасць на жыццёвым шляху неабходная. Дзе іх выбіраць, у рэальным ці віртульным свеце, кожны вырашае сам.
БЛІЗКІЯ ЛЮДЗІ
Адна мая знаёмая цвёрда пераканана, калі ў чалавека ёсць хаця б адзін блізкі чалавек на зямлі, ён можа па праве лічыць сябе шчаслівым. З суразмоўцай нельга не пагадзіцца: ёсць з кім падзяліць свае сакрэты, паведаўшы пра радасць ці смутак, сябра дапаможа і падтрымае. Ёсць у цябе родная душа — у жыццёвым лабірынце адчуваеш сябе спакойна і ўпэўнена.
Блізкімі людзьмі лічаць маці і бацьку, сястру і брата, бабулю і дзядулю. І як цудоўна, калі існуюць добрыя сваяцкія адносіны, і ў сям’і пануюць лад і ўзаемаразуменне. Менавіта тут можна быць самім сабой, не трэба прыкідвацца, цябе ўспрымаюць такім, які ты ёсць. Тут адпачываеш душой, набіраешся новых сіл, адступаюць часовыя цяжкасці. А калі такога чалавека няма? Нашмат крыўдней, калі родны становіцца чужым. Іншы раз жыццё дорыць «сюрпрызы», і тут галоўнае — не разгубіцца, знайсці правільны арыенцір, у тым ліку і ва ўзаемадносінах з людзьмі.
Успамінаецца яшчэ адзін довад маёй знаёмай: давяраць у жыцці можна толькі маці. Пачуўшы гэта, тады мне здалося, што маладую жанчыну хтосьці моцна пакрыўдзіў. Але як бы там ні было, нейкае рацыянальнае зерне ў сказаным ёсць. Менавіта матуля здольная на самыя высокія пачуцці і добрыя ўчынкі, заўсёды абароніць і падтрымае. На жаль, і тут бываюць выключэнні, але ці можна тады яе назваць маці?
ПАПРАСІЦЦА Ў СЯБРЫ?
Тэма бацькоў і дзяцей — адна з актуальных. Гаворыцца і пішацца шмат. І гэта зразумела: сёння для дзяцей адкрыты ўсе дзверы сацыяльных сетак, і бацькам няпроста прасачыць, чым яны там займаюцца. А іншыя мяркуюць, калі сын ці дачка сядзяць за камп’ютарам, яны пры справе. А вось менавіта пры якой, некаторых дарослых мала хвалюе. Як нярэдка і тое: хто ў дзяцей сябры, якія групы і гульні ў інтэрнэце іх цікавяць і г. д.?
Ці не будзе адным з варыянтаў дастукацца да інтарэсаў дачкі ці сына, ды, скажам, папрасіцца да іх у сябры ў сацыяльных сетках? Няпроста адразу сказаць, як адрэагуюць на гэта падлеткі, але ж трэба шукаць розныя шляхі ўзаемаадносін з дзецьмі.
Наша жыццё імклівае і супярэчлівае. Маладыя бацькі шмат працуюць, але гэта не здымае з іх адказнасці па выхаванні дзяцей. Трэба цікавіцца не толькі іх вучобай, а старацца праводзіць з імі вольны час, шмат размаўляць на розныя тэмы. Глядзіш — дапаможа не толькі захаваць моцную сям’ю, стаць для дзяцей сябрамі. І не толькі ў сацыяльных сетках.
ЗВАНОК З МІНУЛАГА
У свой час нябёсы забралі сяброўку дзяцінства. Яна шмат і цяжка хварэла, хаця гэты факт не апраўдвае і не заспакойвае. Ёй можна было яшчэ пажыць, было дзеля каго, але хвароба-зладзейка аказалася мацнейшай.
Да страты родных і знаёмых нельга прызвычаіцца. Кожны раз баліць душа. Памятаю, як пахаваўшы за непрацяглы адрэзак часу адразу трох родных людзей (маці, бацьку, мужа), здавалася, што жыццё спынілася. Агонь паліў у грудзях, і ўсё падала з рук. Выручылі любімая справа і тэлефонныя званкі сяброў і аднавяскоўцаў.
Чаму такую моц мае званок з мінулага? Адназначна не скажаш, але адно відавочна: самае светлае і шчырае засталося ў дзяцінстве і юнацтве. Неймаверная сіла здольная рабіць цуды: зноў і зноў вяртаць да жыцця.
Ужо зараз спяшаюся набраць нумар дачкі сяброўкі, каб проста пагаварыць па душах. Калі бяда зачасціла ў мае дзверы, мне мінула за пяцьдзясят, а ёй было за трыццаць. Упэўнена, што час падлечыць і расставіць усё па сваіх месцах. Куды лепш, калі ёсць чыёсьці слова, як бальзам для душы…
СУСЕД — НАДЗЕЙНЫ СЯБРА
Мне пашанцавала: нарадзілася і вырасла ў вёсцы. Нашы дзіцячыя і юнацкія гады адрозніваліся ад таго, як жылі ў гэты час гарадскія дзеці, але шкадавання няма. Было ў нас тое, што гараджанам ніколі не ўдалося спазнаць і адчуць. Колькі шчаслівых і непаўторных імгненняў падарыла прырода і навакольныя краявіды! А якім вялікім багаццем напоўнены душы вяскоўцаў. Колькі ў іх шчырасці, адкрытасці, дабрыні. Асабліва ў суседзяў, з якімі рабілі разам агульныя справы, а потым частаваліся за адным вялікім сталом.
У вёсцы сакрэтаў сусед ад суседа не схавае, ды і не стараліся гэтага рабіць. Жыццё кожнага было як на далоні. Магчыма, таму з гадамі мы даражым сяброўскімі адносінамі і радуемся сустрэчам, ад якіх так шчымліва становіцца на сэрцы. Моцна тулімся адзін да аднаго, са слязьмі на вачах успамінаем мінулыя гады. Розныя па характары і па ўкладзе свайго жыцця, але ёсць у нас тое, што збліжае і радніць — нашы карані на гэтай роднай зямлі.
У горадзе куды складаней. За каменнай сцяной іншыя нават не ведаюць, як жывуць суседзі. Магчыма, ім патрэбны дапамога і падтрымка? Але смеласці не хапае адчыніць суседскія дзверы, хаця зрабіць гэта іншы раз і трэба. Успамінаецца, з якой добрай зайздрасцю слухала аповеды калегі пра жыхароў пад’езда, як карысна яны праводзяць разам вольны час. Аказваецца, можна і ў горадзе не парываць нітачкі сяброўства, якая цягнуцца яшчэ з маладосці, і праз гады заставацца роднымі і блізкімі па духу.
ГОРКІ СМАК ПАЛЫНУ
Да гэтай серабрыстай расліны ў мяне былі і засталіся свае своеасаблівыя адносіны. У дзяцінстве назірала, як дзядуля заварваў галінкі палыну ў невялікім чыгунчыку, а затым лячыў горкім настоем свае хваробы і гаварыў, што моцна дапамагае. Ужо значна пазней кусцікі палыну часта сустракала каля хацін адзінокіх састарэлых, калі працавала загадчыкам аддзялення сацдапамогі на даму. «Чаму менавіта ля іх дамоў вырастае палын?» — не раз задавала сабе пытанне, на якое так і не знаходзіла адказу.
Што да дзядулі, ён да глыбокай старасці пражыў у вялікай сям’і, а лекі ішлі яму на карысць. А вось адзінокія падапечныя, якія жылі ў сваіх хацінах, былі акружаны клопатам толькі дзяржавы. Серабрыстая кветачка была быццам указальнікам, каб работнікі сацыяльнай службы не мінулі ніводнага адрасата.
Адзінота. Гэта толькі ў маладосці хочацца спакою, каб перавесці дух і адпачыць ад шматлікіх спраў. У старасці ўсё па-іншаму: патрэбны ўвага, клопат, добрае слова. Застаўшыся сам-насам са сваімі праблемамі і хваробамі, прысутнасць іншых людзей вельмі неабходная. І колькі б не стараліся прадстаўнікі розных дзяржаўных служб, хочацца часцей бачыць каля сябе родныя душы — дзяцей і ўнукаў. Трэба толькі чуць, з якой пяшчотай і любоўю ўспамінаюць пра іх, з нецярплівасцю чакаюць у госці. А што да людзей зусім адзінокіх, для іх роднымі і блізкімі становяцца суседзі. Трэба старацца, каб не прапусціць магчымацсь падтрымліваць адзінокіх у хвіліны роспачы і падзяляць з імі радасць.
ПОЗНЯЕ КАХАННЕ
Гэта на першы погляд здаецца дзіўным і неверагодным. Ну як, скажыце, у сталым узроце можна пакахаць? У першую чаргу, не хочуць зразумець дзеці і ўнукі. «Гэта немагчыма, можна знайсці карысныя справы для душы», — перакананы яны, а самі візіт да роднага чалавека адкладваюць на наступны раз, а, здараецца, забываюць і патэлефанаваць.
Існуе меркаванне, што каханне не трэба шукаць, яго пасылаюць нябёсы. А ўжо калі гэта здарыцца, невядома. Галоўнае — трэба адчуць усім сэрцам, што гэта твой чалавек, твая палавінка, якая дапоўніць цябе, і жыццё стане шчаслівым і змястоўным.
Чалавеку патрэбны чалавек. Свой, родная душа. Каб разам радавацца цвіценню бэзу і першаму снегу, быць разам у радасці і падтрымліваць у роспачы, і проста крочыць па зямлі і быць шчаслівым…
Зазірніце ў вочы закаханым у сталым узросце — яны свецяцца радасцю і шчасцем. Зразумейце і падтрымайце іх. Яны прайшлі шмат выпрабаванняў у жыцці і заслужылі права на шчасце.
Галіна СМАЛЯНКА

Лента новостей

У Карэлічах пачаў дзейнічаць студэнцкі экалагічны атрад «Волат» імя Надзеі Сцяпанаўны Трускоўскай пры Карэліцкім РУП ЖКГ

У Карэлічах пачаў дзейнічаць студэнцкі экалагічны атрад «Волат» імя Надзеі Сцяпанаўны Трускоўскай пры Карэліцкім РУП ЖКГ

04.08.2026
Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан встретился с ребятами из города Красногорска

Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан встретился с ребятами из города Красногорска

04.08.2026
В Беларуси ввели новые правила обращения со сточными водами в частных домах

В Беларуси ввели новые правила обращения со сточными водами в частных домах

04.08.2026
Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

04.08.2026
В Латвии требуют отставки главы МВД

В Латвии требуют отставки главы МВД

04.08.2026
«Ивьевский помидор-2026». Программа праздника

«Ивьевский помидор-2026». Программа праздника

04.08.2026
В Беларуси за пятилетку обновили около 22 километров мостов

В Беларуси за пятилетку обновили около 22 километров мостов

04.08.2026
Александр Лукашенко утвердил изменения в сфере железнодорожного транспорта

Тема создания в Беларуси нового вуза вынесена на совещание у Александра Лукашенко

04.08.2026
Какой будет погода в Гродненской области 23 июня?

О факторах опасности и правилах безопасности при жаре напомнили в МЧС и МВД

04.08.2026
Ночные заморозки и до +23°С градусов днем. Какой будет погода в Беларуси 11 мая

Ливни, грозы и шквалистый ветер. Где сегодня погода покажет свой характер

04.08.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».