Более 170 школьников смогут отдохнуть в Кореличском районе во время весенних каникул
У Карэліцкім раёне з пачаткам вясновых канікул пачалі сваю работу 10 школьных лагераў, паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама.
Падчас канікул адпачыць з карысцю для здароўя змогуць 170 дзяцей Карэліччыны. Для іх арганізавана не толькі трохразовае гарачае харчаванне, але і актыўны адпачынак. У рамках аб’яўленага Года малой радзімы рабяты змогуць пабываць у Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі, паехаць адзін да аднаго ў госці. Для старшакласнікаў запланаваны міжгародныя экскурсіі, напрыклад, у Лаўрышаўскі манастыр. А ўжо сёння дзеці з радасцю гуляюць на свежым паветры, паўтараюць азбуку бяспекі паводзін на вуліцы і дома, займаюцца творчасцю.
Іна ЛЕЙКА.
Фота аўтара.