• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
14.05.2026, 17:42
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Культура

Топ-4 кніг па-беларуску, якія варта прачытаць

by
17.10.2018
в Культура, Лента новостей, Общество
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Чытаць восенню добрую кнігу — неперавершаная асалода. І мы прапануем вам топ-4 кніг на беларускай мове, з якімі час ляціць незаўважна.

Вінцэсь Мудроў «Забойца анёла»

Кніга полацкага літаратар Вінцэся Мудрова выклікала цікавасць у чытачоў яшчэ да выхаду, паколькі выдавецтва абвясціла конкурс на стварэнне вокладкі, паўдзельнічаць у якім мог кожны. Перамог варыянт Віталя Сыча, які і аформіў вокладку. У зборнік «Забойца анёла» трапілі 13 апавяданняў, напісаных цягам апошняга дзесяцігоддзя. Падзеі ў творах разгортваюцца як у савецкім мінулым, так і ў наш час. Абсяг тэм, якія ўздымае аўтар, даволі шырокі. Напрыклад, настальгічныя творы пра дзяцінства, як апавяданне «Палёты праз цэнтр зямлі», галоўны герой якога хоча прасвідраваць зямны шар наскрозь, каб мець магчымасць апынуцца недзе ў Амерыцы. Назву зборніку дало апавяданне пра незвычайнае здарэнне на беразе Волгі. Адзін з герояў твора сцвярджае, што пяць гадоў таму падстрэліў сапраўднага анёла. За Мудровым даўно замацавалася званне майстра сучаснай кароткай прозы, і ён трымае марку як гэтай кнігай, так і новай: выдадзеным у гэтым годзе зборнікам «Помнік літары Ў». А сучасным літаратарам варта пачытаць прозу Мудрова, каб зразумець, як трэба пісаць і выкарыстоўваць невычэрпнае багацце беларускай мовы.

Альгерд Бахарэвіч «Сабакі Эўропы»

Гэты твор будзе інтэлектуальным выклікам для кожнага, хто возьмецца чытаць яго, бо з тэкстам прыйдзецца папрацаваць. Складаецца раман з шасці паўнавартасных гісторый, сюжэты якіх пераказваць бессэнсоўна, бо яны не існуюць паасобку. Безумоўна, іх можна было б раздзяліць на некалькі паўнавартасных кніг, але асаблівасць у тым, што гэтыя тэксты працуюць толькі разам. Спецыяльна для кнігі Бахарэвіч распрацаваў сваю мову, якую назваў balbuta. Далучыцца да яе вывучэння можа кожны: у канцы кнігі змешчаны слоўнік і граматыка, а ў Facebook ёсць цэлая старонка, прысвечаная гэтай мове. З дапамогай урокаў, размешчаных там, вы даволі хутка навучыцеся складаць простыя сказы, а найбольш паспяховыя вучні ўжо перапісваюцца на бальбуце ў сацыяльных сетках. Практыка вам сапраўды спатрэбіцца, бо як у рамане Талстога «Вайна і мір» сустракаюцца цэлыя старонкі па-французску, так у Бахарэвіча гэта цэлыя старонкі бальбуты. Розніца толькі ў тым, што да рамана Талстога ёсць зноскі з перакладам, а ў кнізе Бахарэвіча ўсё ў вашых руках, таму раман яшчэ і інтэрактыўны.

Уладзімір Арлоў «Танцы над горадам»

На думку літаратуразнаўцаў, Уладзімір Арлоў сваім творам аднавіў «містычную традыцыю ў беларускай прозе ХХІ стагоддзя», і гэтая кніга сапраўды прыйдзецца даспадобы аматарам містыкі ў літаратуры. Зборнік складаецца з трох атмасферных аповесцяў, якія могуць пагрузіць чытача ў транс. Напрыклад, героі першай аповесці, ад якой атрымала назву ўся кніга, — лунацікі, якія ўночы вандруюць па дахах дамоў і танцуюць, а днём вядуць звычайнае чалавечае жыццё. Прысвяціў кнігу Арлоў «усім маім танцоркам і танцорам, якія і цяпер танчаць на дахах гарадоў гэтага і іншага светаў». А для самога аўтара выданне стала выдатным падарункам на 65-гадовы юбілей, які ён адзначаў 25 жніўня гэтага года.

Віктар Марціновіч «Ноч»

Свет, які апісвае Марціновіч у сваёй новай кнізе, на першы погляд халодны, брыдкі, зябкі. І вельмі цёмны. Фабула такая: на зямлі раптам перастала свяціць сонца. Мінск пагрузіўся ў вечную ноч і холад з усімі наступствамі. Няма нават кавы і чаю. Народ перабіваецца хто чым. Валюта цяпер — батарэйкі. Усе камунікацыі абарваліся, абмен і гандаль працягваецца хіба з суседнімі раёнамі. А яны сталі раёнамі-дзяржавамі: брацтва Аўтаз, Каралеўства Цэнтр, матрыярхат Зялёны Луг… Такія сабе старажытнагрэчаскія полісы, якія насялілі варвары і кінулі адразу ў Сярэднявечча. Між тым, Марціновіч паўстае ў кнізе песняром горада, ён натхняецца мінскай рэальнасцю і дорыць ёй новыя вобразы. Чаго варты, напрыклад, Мінск як горад з карцін Брэйгеля: Брэйгелевы дрэвы, Брэйгелевы людзі. На фоне ўсёй гэтай фантасмагорыі ідзе жыццё героя. Гэта проста сумленны чалавек і добры хлопец, на месцы якога, як ні старайся абстрагавацца, уяўляеш самога Віктара Марціновіча. Галоўны герой — жыхар Грушаўкі і вялікі аматар чытання — зарабляе тым, што падбірае і пазычае мінчукам кніжкі з хатняй бібліятэкі. Са сканчэннем эры электрычнасці і інтэрнэту ён губляе сувязь з каханай, што перад самым зацямненнем тэлефануе яму з Непала. І аднойчы Кніжнік рашаецца кінуць усё ды разам з любімым сабакам вырушае на пошукі дзяўчыны.

Крыніцы: onliner.by, nn.by (тэкст Паўліны Скурко)

Лента новостей

В средней школе №1 состоялся единый урок, посвященный Дню семьи

В средней школе №1 состоялся единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 94% яровых культур

14.05.2026
15 мая в Кореличах в юридической консультации состоится бесплатный прием

15 мая в Кореличах в юридической консультации состоится бесплатный прием

14.05.2026
В Кореличах состоялся штаб по подготовке к областным «Дожинкам»

В Кореличах состоялся штаб по подготовке к областным «Дожинкам»

14.05.2026
Более 30 лет назад в Беларуси состоялся первый референдум

Более 30 лет назад в Беларуси состоялся первый референдум

14.05.2026
Александр Лукашенко: Беларусь хотела бы расширить сотрудничество со Шри-Ланкой

Александр Лукашенко: Беларусь хотела бы расширить сотрудничество со Шри-Ланкой

14.05.2026
Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

14.05.2026
14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

14.05.2026
Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

14.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».